ПРАКЛІ́ТЫКА (ад грэч. proklitikos які нахіляецца наперад),
слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да наступнага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае. У якасці П. звычайна выступаюць аднаскладовыя (часам двухскладовыя) прыназоўнікі, часціцы, злучнікі, займеннікі: «на нас», «мае госцейкі». З’ява, супрацьлеглая П., — энклітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМА́Я ЛІ́НІЯ,
адно з першасных паняццяў геаметрыі. Уласцівасці П.л. апісваюцца аксіёмамі: праз 2 пункты праходзіць толькі 1 прамая; П.л. мае толькі адно вымярэнне (даўжыню); П.л. можна неабмежавана прадоўжыць у абодва бакі; П.л. — найкарацейшая з ліній, якія злучаюць 2 пункты. Уяўленне аб прамой дае нацягнутая нітка ці прамень святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́Д,
ніжэйшая царк.-адм. адзінка ў хрысціянстве, якая мае царкву з прытчам і абшчыну веруючых (прыхаджан). У Рус.правасл. царкве П. узначальвае царк. савет, які выбіраецца на агульным сходзе веруючых. Савет выконвае адм.гасп. функцыі: наймае духавенства, клапоціцца пра захоўванне царк. будынка і прадметаў культу, кантралюе выкарыстанне сродкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС ІНЕ́РЦЫІў механіцы,
фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і з дапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе M — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632r, дзе r — радыус шара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАНА ІНТЭГРА́Л,
абагульненне паняцця Кашы інтэграла на некаторы клас разрыўных функцый. Уведзены Г.Ф.Б.Рыманам (1853; апублікавана 1868). Неабходныя і дастатковыя ўмовы інтэгравальнасці дадзенай разрыўной функцыі ў сэнсе Рымана: інтэрвал інтэгравання канечны, функцыя на ім абмежаваная і мноства пунктаў разрыву функцыі на гэтым інтэрвале мае лебегаўскую меру нуль (гл.Мера мноства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́САД (Хафез аль) (н. 7.8.1930, правінцыя Латакія, Сірыя),
сірыйскі дзярж., паліт. і ваенны дзеяч. Ген. арміі (1968). Мае вышэйшую ваен. адукацыю. Камандуючы ВПС (1964—70), адначасова з 1966 міністр абароны. У 1970—71 прэм’ер-міністр. З 1971 прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Ген. сакратар Партыі араб. сацыяліст, адраджэння (БААС, з 1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ,
падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд.ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАРО́ТНАЯ СІ́ЛА ЗАКО́НУ,
пашырэнне дзеяння закону на факты і юрыд. вынікі, якія ўзніклі да набыцця ім сілы. У бел. праве паводле агульнага правіла закон адваротнай сілы не мае. Выключэнне складае крымін. закон, нормы якога ўстараняюць наогул пакаранне за адпаведнае дзеянне (бяздзеянне) ці змякчаюць пакаранне ў параўнанні з раней дзеючым законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУЛЕ́Т (лац. amuletum),
прадмет, які носіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магічную ўласцівасць адводзіць хваробу, бяду, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу амулета звязана з першабытнай магіяй і фетышызмам. У многіх народаў свету вера ў амулет захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1934 у Віцебску як бальніца-медінстытут, з 1938 мед.ін-т. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: лячэбны, фармацэўтычны; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае, на фармацэўтычным ф-це і завочнае. Аспірантура з 1960, дактарантура з 1991. Маецэнтр.н.-д. лабараторыю, аддзел навук.-мед. інфармацыі.