ДО́ГЕЛЬ Валянцін Аляксандравіч (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнікнавук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук. працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС (Davis) Уільям Морыс (12.2.1850, г. Філадэльфія, ЗША — 5.2.1934),
амерыканскі геолаг і географ. Скончыў Гарвардскі ун-т (1870) і працаваў у ім з 1876. Праф. (1890). Заснавальнік Асацыяцыі амер. географаў (1904) і прэзідэнт Амерыканскага геал.т-ва (1911), ганаровы чл. многіх геал. і геагр. т-ваў (у т. л. Рускага геагр.т-ва). У 1890—1915 працаваў у Геал. службе ЗША, вёў даследчую работу ў розных раёнах ЗША, у краінах Паўд. Амерыкі і Зах. Еўропы. У 1903 пабываў у пустынных раёнах Туркестана. У 1890-х г. распрацаваў вучэнне аб геагр. цыклах (тэорыя развіцця рэльефу зямной паверхні). Стварыў школу геамарфолагаў. Увёў новы тып адлюстравання рэльефу — блок-дыяграмы, мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т БЕЛАРУСАВЕ́ДЫў Ляймене,
навукова-даследчая і выдавецкая ўстанова бел. эміграцыі ў Германіі. Дзейнічаў у 1982—93 у г. Ляймен. Заснавальнік і кіраўнік (да 1990) Ю.Жывіца. Выдаваў час. «Весткі» (кн. 1—8, 1986—93), дзе друкаваліся творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, літаратараў з Польшчы і Беларусі (В.Ермаловіч, А.Каўка, А.Мірановіч, І.Іваноў, А.Бембель, М.Гайдук і інш.). Выдаваў кнігі па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі: «Гістарычная фаналогія беларускай мовы» (1977, на англ. мове), зб-кі «Подляскі весьнянкі» (1982), «Народныя песні з Падляшша» (т. 1—2, 1983—84); «Недапетая песня» Х.Ільяшэвіча (2-е выд. 1987), «Роднае слова» Бембеля (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКІТА́ЯЎ ДЗЯРЖА́ВА,
дзяржава (імперыя) у Сярэдняй і Цэнтр. Азіі (тэр. сучасных Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, часткова Афганістана, Казахстана і Кітая) каля 1140—1213. Сталіца — г. Хусыардо (Баласагун; цяпер тэр. Кыргызстана). Заснавальнік — Елюй Дашы з роду правіцеляў разгромленай чжурчжэнямі ў 1125 імперыі кіданяў, якіх сярэдневяковыя аўтары называлі каракітаямі (адсюль назва дзяржавы). У 1140—41 ён на чале кіданяў і воінаў інш. плямён заваяваў увесь Туркестан і абвясціў сябе імператарам (гурханам). Гурханы чаканілі ўласную манету, збіралі падаткі і даніну з васальных дзяржаў (Харэзм і інш.). Распалася пасля паланення ў 1211 збеглым ад манголаў племем найманаў апошняга гурхана (п. у 1213). У 1218—21 тэр. былой К. дз. заваявана Чынгісханам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДО́ЎСКІ ЭМІРА́Т,
мусульманская дзяржава на Пірэнейскім п-ве ў 756—929. Сталіца — г.Кордава. Заснавальнік — Абдарахман I, адзіны ўцалелы прадстаўнік скінутай Абасідамі дынастыі араб. халіфаў Амеядаў, уцёк на Пірэнейскі п-аў, б.ч. якога была падпарадкавана ў ходзе арабскіх заваяванняў, і абвясціў сябе эмірам. К.э. вёў войны з хрысц. дзяржавамі на Пн паўвострава (Астурыйскае і Наварскае каралеўствы і інш.). Прыгнёт з боку мясц. і араба-берберскай знаці выклікаў частыя паўстанні карэнных сялян і гараджан, якія жорстка падаўляліся. Да пач. 10 ст.цэнтр. ўлада ў К.э. аслабела, яе ўзмацненне адбылося пры Абдарахмане III, які ў 929 абвясціў сябе халіфам і заснаваў Кардоўскі халіфат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯКО́Ў Аляксей Мікалаевіч (28.3.1887, г. Серпухаў Маскоўскай вобл. — 30.8.1957),
расійскі вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.АНСССР (1933). Акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). У 1912—19 арганізаваў першыя ў Расіі доследна-меліярацыйныя даследаванні. Заснавальнік і ў 1923—29 дырэктар Ін-та с.-г. меліярацыі, з 1930 у Маскоўскім ін-це інжынераў воднай гаспадаркі. Навук. працы па арашэнні і тэхніцы паліву с.-г. культур, барацьбе са стратамі вады, метадах планавання, праектавання і буд-вамеліярац. сістэм і інш.Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952.
эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнікнац. школы жывапісу. Скончыў Пецярбургскую АМ (1855). У 1857—62 вучыўся і працаваў у Рыме і Парыжы. З 1862 у Пецярбургу. Выкладаў у школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1862—63) і АМ (1869—70, з 1867 праф.). Пісаў пераважна камерныя і парадныя партрэты, рэліг. і міфалагічныя кампазіцыі. Сярод твораў: «Геркулес выводзіць Цэрбера з пекла» (1855), аўтапартрэт (1859), «Дзяўчынка ля крыніцы» (1859—61), партрэты бацькі і маці мастака (1857—64), «Абуджэнне ад чароўнага сну, або Эстонская легенда» (1864—65), «Ева з гранатам» (1879—80), «Праклён Ларэляў манахамі» (1887) і інш.
эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац.маст. школы. Вучыўся ў АМ у Дзюсельдорфе (1891—97, з перапынкамі). Працаваў у Дзюсельдорфе (1897—99), Фінляндыі (1907—09), Італіі і Паўн. Афрыцы (1909—13). Заснавальнік і кіраўнік маст. студыі ў Таліне (1903—07, 1913—32). Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М.Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш. У доме Л. ў Таэбле яго мемар. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНТО́ВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч (13.12.1877, с. Манастырок Няміраўскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 23.1.1921),
украінскі кампазітар, хар. дырыжор, фалькларыст. Скончыў Камянец-Падольскую духоўную семінарыю (1898), вучыўся на курсах пры Пецярбургскай прыдворнай капэле (1903—04), у Б.Яворскага (кампазіцыя). Выкладаў у кансерваторыі і Муз.-драм. ін-це імя М.Лысенкі ў Кіеве. Арганізатар і кіраўнік многіх нар. хароў, заснавальнік (1919) першых укр.сімф. аркестра і Дзярж.укр. харавой капэлы. Стварыў класічныя хар. апрацоўкі нар. песень («Дударык», «Пралля», «Шчэдрык»), дзе арганічна спалучыў прыёмы імітацыйнай і нар. падгалосачнай поліфаніі. Сярод інш. твораў: опера «Свята русалак» (завяршыў і інструментаваў М.Скорык, 1977); хар. паэмы. Складальнік зборнікаў апрацовак укр.нар. песень (1901, 1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС БЕЛАРУ́СКАЙ ЭМІГРА́ЦЫІ»,
часопіс. Выдаваўся з 1947 на бел. мове неперыядычна. Заснавальнік Л.Галяк. Спачатку выходзіў у Германіі, з 1955 — у ЗША. У 1947—80 выйшла 14 нумароў пад назвай «Летапіс». У 1980—84 не выдаваўся. Адноўлены ў кастр. 1984 па ініцыятыве і пад рэдакцыяй М.Панькова; выходзіў пад назвай «Летапіс жыцця беларускай эміграцыі». З вер. 1985 — «Л.б.э.». Друкаваў дакументы і матэрыялы з асабістага архіва заснавальніка, па гісторыі бел. эміграцыі з 1920-х г., інфармаваў пра навіны бел. друку. Шэраг матэрыялаў надрукаваны лацінкай, на англ. і польск. мовах. Пры рэдакцыі існавалі архіў і б-ка. Да крас. 1991 выйшла 76 нумароў.