(да 1935 Лайпман Ханс; 5.5.1866, Вігала, Эстонія — 19.11.1942),
эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац.маст. школы. Вучыўся ў АМ у Дзюсельдорфе (1891—97, з перапынкамі). Працаваў у Дзюсельдорфе (1897—99), Фінляндыі (1907—09), Італіі і Паўн. Афрыцы (1909—13). Заснавальнік і кіраўнік маст. студыі ў Таліне (1903—07, 1913—32). Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М.Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш. У доме Л. ў Таэбле яго мемар. музей.