пярэдняя частка сцэны (паміж заслонай і рампай). Як ігравая пляцоўка выкарыстоўваецца ў оперных і балетных спектаклях, у драматычных — як месца дзеяння перад закрытай заслонай для невял. сцэн, якія звязваюць асн. карціны спектакля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРТЫКА́ЛЬНЫЯ ВУГЛЫ́,
пары вуглоў з агульнай вяршыняй, якія ўтвараюцца пры перасячэнні дзвюх прамых так, што стораны аднаго вугла з’яўляюцца працягам старон другога. Вертыкальныя вуглы роўныя паміж сабой.
Дзве пары вертыкальных вуглоў: (∠ 1, ∠ 2) і (∠ 3, ∠ 4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ПРАПО́РЦЫЯ,
прапорцыя, сярэднія члены якой аднолькавыя, апошні член уяўляе сабой рознасць паміж першым і сярэднім: a/b=b(a-b). Раскладанне ліку а на 2 складаемыя b і (a-b) наз. гарманічным дзяленнем або залатым сячэннем.
Паўднёвы канал, праліў паміж а-вамі Вялікабрытанія і Ірландыя. На Пд злучае Ірландскае м. з Атлантычным ак.Даўж. 185 км, найменшая шыр. 92 км, найменшая глыб. на фарватэры 55 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ ПО́ЛЕ,
гістарычная назва тэр.паміж Донам, верхняй Акой і левымі прытокамі Дзясны і Дняпра. Аддзяляла Рус. дзяржаву ад Крымскага ханства. Асвоена ў 16—17 ст.рус. сялянамі, якія ўцякалі ад феад. эксплуатацыі і дзярж. павіннасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАБА́ЧАННЕ,
міжнародная арганізацыя тэлебачання, заснаваная ў 1954 у рамках Еўрапейскага саюза радыёвяшчання для рэгулярнага абмену перадачамі паміж краінамі-ўдзельніцамі і сумеснай падрыхтоўцы праграм. Аб’ядноўвае 95 тэлекампаній з 80 краін (1997). З 1996 у Е. ўваходзіць Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́Г-МАШЫНА, зік-машына (ням. Siekenmaschine),
станок (машына) для ўтварэння на тонкіх лістах, трубах паглыбленняў і выступаў (зігаў) шляхам абкаткі паміж двума прафіляванымі ролікамі, якія верцяцца ў процілеглых напрамках. На З. робяць таксама праўку і каліброўку зігаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРКІНІ́ЦКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Чорнага м.паміжпаўн.-зах. берагам Крымскага п-ва і мацерыком. Даўж. 118,5 км. Глыб. ў зах.ч. да 36 м, ва ўсх. — да 10 м. У суровыя зімы замярзае. Парты: Скадоўск, Харлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫМА́ТА (Kärimata),
праліў паміж а-вамі Калімантан і Белітунг (Інданезія). Злучае Паўднёва-Кітайскае і Яванскае моры. Даўж. 100 км, найменшая шыр. каля 210 км, найменшая глыб. на фарватары да 36 м. Шмат невял. астравоў і каралавых рыфаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЙСКІ ПЕРАШЫ́ЕК,
паўночная звужаная да 160 км частка Карэйскага п-ва ў КНДР, паміжЗах.-Карэйскім і Усх.-Карэйскім залівамі. На З — нізінная раўніна, у цэнтры — лясісты хр. Пуктэбон (выш. да 1833 м), на У — Вансанская раўніна.