вывучэнне структуры і ўласцівасцей прыродных тэрытарыяльных комплексаў; адзін з метадаў ландшафтазнаўства. Разглядае марфал. структуры і прасторавую дыферэнцыяцыю працэсаў, якія працякаюць у ландшафтах, гісторыю іх развіцця і сучаснай дынамікі, прыродныя і тэхнагенныя структуры, а таксама комплексныя ўласцівасці і функцыі ландшафту як адзінага цэлага, у т. л. яго сац.-эканам. функцыі. На аснове Л.а. робяць прагназіраванне кірункаў, шляхоў і вынікаў развіцця ландшафтаў з улікам ацэнкі колькаснага і якаснага бакоў уздзеяння на іх прыродных і антрапагенных фактараў. Прагназіраванне ўключае выпрацоўку рэкамендацый па аптымізацыі ландшафтаў і больш поўнай рэалізацыі іх сац.-эканам. функцый. Улічваецца пры распрацоўцы праектаў, звязаных з арх.-планіровачнымі, інж., аграпрамысл., меліярац., рэкрэацыйнымі і інш. кірункамі пераўтварэння прыродных ландшафтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА (Таццяна Карнееўна) (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 22.3.1980),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар-аматар. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Працавала ў калгасе, загадвала сельскай б-кай, навучала спевам у сярэдняй школе на радзіме. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі нар. хор — адзін з лепшых бел.самадз. калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры створаны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка». «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя», а таксама песня Л. «Марфута».
Літ.:
Есакоў А., Смольскі Б. Калгасны хор сяла Азершчына Мн., 1953;
літоўскі літаратуразнавец, перакладчык. Д-ргуманіт.н. (1985). Скончыла Вільнюскі ун-т (1969). З 1970 у Ін-це літ. л-ры і фальклору. Даследуе літ. л-ру пісьменнікаў Вільнюса міжваеннага перыяду, а таксамабел.-літ. літаратурныя сувязі ад часоў старажытнасці да сучаснасці (кн. «Перазовы сяброўскіх галасоў», з А.Мальдзісам, 1988). Аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў пра Я.Купалу, М.Багдановіча, В.Ластоўскага і інш. Пераклала на літ. мову аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, раманы «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун, «Вяртанне ў агонь» В.Хомчанкі, кнігу апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад», асобныя творы У.Арлова, А.Разанава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦІ,
плецены абутак з лыка або вяровак у слав., балцкіх і некаторых інш. народаў. Да пач. 20 ст.асн. від абутку бел. сялян. Паводле спосабу пляцення былі прамыя і косыя. Беларусы рабілі Л. пераважна з падэшваю прамога пляцення, якую для трываласці падпляталі лазою, лыкам, вяровачкамі або падшывалі скураю. Найпрасцейшыя з іх (Віцебшчына і Магілёўшчына) — «шчарбакі» ці «шчарбачні». Найб. пашыраныя на Беларусі былі коверзні. На Палессі і ў некат. раёнах цэнтр. Беларусі насілі Л. з адкрытым верхам наска — «зрачыя». Л. косага пляцення — «пахлапні», «пахрасні» бытавалі ва ўсх. раёнах Беларусі як святочны абутак. На Беларусі выраблялі таксама скураныя і вяровачныя Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБА́ВА-РО́МЕНСКАЯ ЧЫГУ́НКА,
назва ў 1877—1919 чыг. лініі, якая звязвала бел. губерні з партамі Балтыйскага м. і Украінай. Пабудавана акц. т-вам, у 1891 выкуплена казной. Працягласць 1275 вёрст. Скразны рух цягнікоў ад г. Лібавы да г. Рамны пачаўся 15.7.1874. На тэр. Беларусі перакрыжоўвалася з Маскоўска-Брэсцкай (у Мінску), Пецярбургска-Адэскай (у Жлобіне), Палескімі (у Гомелі) чыгункамі. Буйныя чыг. станцыі на Беларусі: Беразіно, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Маладзечна. Л.-Р.ч. разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Рыга-Арлоўскай чыгункай і Палескімі чыгункамі садзейнічала развіццю прам-сці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін. Гл.таксамаБеларуская чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЕРА́ЛЬНА-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (ЛДП),
палітычная партыя ліберальна-дэмакр. кірунку ў Беларусі.
Створана ў лют. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышэйшы савет. Асн. задачы — пабудова незалежнай бел. дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзярж. сектар з інш. формамі ўласнасці. Гал. прыярытэты сац.-эканам. палітыкі — дабрабыт найперш асобнага чалавека, асобы. Знешнепаліт. стратэгія ЛДП зыходзіць са шматвектарнасці і эканам. мэтазгоднасці. Асн.сац. база партыі — высокакваліфікаваны рабочы клас, частка сялянства, прадстаўнікі дзелавых колаў, інтэлігенцыі, ваенна-прамысл. комплексу, студэнцтва, сілавых структур. Арг-цыі партыі дзейнічаюць ва ўсіх абл. цэнтрах, а таксама ў 115 раёнах і гарадах Беларусі (1999). Партыяй створаны Ліберальна-дэмакр.бел. саюз моладзі, Жаночая ліберальная асацыяцыя. Пад эгідай ЛДП дзейнічаюць 7 грамадскіх і ветэранскіх арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКЁРА-ГАРЭ́ЛАЧНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
моцныя алкагольныя напіткі, якія з’яўляюцца мех. сумессю рэктыфікаванага спірту вышэйшай ачысткі, рафінаванага цукру, смакавых і пахучых рэчываў расліннага паходжання. Паводле колькасці спірту і цукру ў Л.-г.в. адрозніваюць лікёры, наліўкі, настойкі, настойкі горкія і бальзамы.
Л.-г.в. гатуюць са спіртаваных сокаў, фруктаў і ягад, настояў духмяных траў, каранёў, кветак, лісця, лупіны цытрусавых, зярнят кавы і какавы, прыпраў (ваніль, карыца і інш), грубыя — з эсенцый спіртаваных раствораў эфірных алеяў, сінт. араматызаваных спіртоў. Асн.тэхнал. аперацыі ў вытв-сці Л.-г.в.: прыгатаванне спіртаваных сокаў фруктаў і ягад і настояў (мацэрацыя ці інфузія); змешванне кампанентаў (купаж); фільтрацыя; вытрымліванне прыгатаваных напіткаў (старэнне) у дубовай, керамічнай, эмаліраванай тары; разліў. Гл.таксамаЛікёра-гарэлачная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПА (франц. loupe),
сістэма з адной або некалькіх лінзаў з невял. фокуснай адлегласцю (f=0,01÷0,1 м) для разглядвання дробных аб’ектаў, размешчаных на канечнай адлегласці.
Аб’ект размяшчаюць паблізу пярэдняга фокуса Л. (паміж фокусам і Л.) так, каб яго прамы ўяўны відарыс знаходзіўся на адлегласці найлепшага бачання d (для нармальнага вока d = 0,25 м). Пры гэтым павелічэнне Л. вызначаецца формулай Γ = d/x і прымае значэнні ад 2,5 да 25. Вымяральная Л. з размешчанай перад факальнай плоскасцю шкалой выкарыстоўваецца для вызначэння лінейных памераў (адлегласцей паміж блізкімі пунктамі, шырыні і вышыні літар, таўшчыні асобных ліній і інш.). Гл.таксамаВідарыс аптычны.
Утварэнне аптычнага відарыса ў лупе: F і F′ — фокусы лупы; A — аб’ект; B — уяўны відарыс аб’екта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЁДКА,
машына для пад’ёму, апускання і падцягвання грузаў з дапамогай каната або ланцуга. Развіваюць цягавае намаганне да 200 кН.
Бываюць стацыянарныя (падлогавыя, насценныя, столевыя) і перасоўныя (на рэйкавых або бязрэйкавых цялежках), з машынным (эл., пнеўматычным, гідраўлічным, ад рухавіка ўнутр. згарання) і ручным прыводам. Выкарыстоўваюцца як самаст. машыны пры пагрузачна-разгрузачных, буд., мантажных, складскіх, манеўровых (з рухомым саставам) работах, пры тралёўцы лесу і штабеляванні драўніны, швартоўцы суднаў, пад’ёме якараў, а таксама як частка землярыйных і дарожных машын, грузападымальных кранаў, капроў, канатных дарог, скрэперных і буравых установак і інш.
Лябёдкі: а — ручная рычажная (1, 2 — прывадныя рукаяткі прамога і зваротнага ходу); б — барабанная электрычная (1 — электрарухавік, 2 — рэдуктар, 3 — барабан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯНО́К»,
бел.нар. танец, блізкі да карагода. Муз. памер 2/4 або 4/4, тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Выконваецца жанчынамі ў суправаджэнні шматлікіх варыянтаў аднайм. песні. Харэаграфічны малюнак і элементы рухаў імітуюць сяўбу, праполку, вырыванне, рассціланне, сушку лёну, выраб пражы, палатна і пашыў вопраткі. У в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл. «Л.» выконваюць юнакі і дзяўчаты, якія становяцца ў 2 рады адзін супраць аднаго. Пачынаюць танец дзяўчаты, а хлопцы падпяваюць, потым ролі мяняюцца. Танец зафіксаваны ў 19 ст. ў Віцебскай вобл. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Сцэн. варыянт створаны ў пач. 20 ст. К.Алексютовічам. «Л.» выкарыстаны ў балеце «Салавей» М.Крошнера. Падобны танец вядомы таксама ў Цвярской вобл. Расіі, у Эстоніі.