вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ХАЎ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Сумскай вобл., на р. Эсмань. 35,9 тыс.ж. (1992). Чыг.станцыя. Машынабудаванне і металаапр. (вытв-сць агрэгатных вузлоў, сродкаў выліч. тэхнікі, электраапаратуры і інш.), лёгкая, харч. (плодакансервавая, сыраробная, камбікормавая, мясная) прам-сць.
Упершыню ўпамінаецца ў гіст. дакументах у 1152. З 1708 рэзідэнцыя ўкр. гетманаў, з 1772 — Маларасійскай калегіі. Шматлікія помнікі архітэктуры 17—19 ст., у т. л. Гамалееўскі манастыр (засн. ў 1702), цэрквы Мікалаеўская (канец 17 ст.), Праабражэнская (1765) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́МАЎ,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Разанскай вобл., на левым беразе р. Ака. Засн. ў 1152, да 1471 Гарадзец-Мяшчэрскі, з сярэдзіны 15 ст. да 1681 цэнтр Касімаўскага царства (у складзе Рус. дзяржавы). 37,9 тыс.ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. Чыг.станцыя (за 8 км ад К.). Сеткавязальная і аўчынна-футравая ф-кі; суднарамонтны, халадзільнага машынабудавання і інш. з-ды. Краязнаўчы музей. Мінарэт (15 ст.), мусульм. маўзалеі (16—17 ст.), цэрквы і сабор (пач. 18—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНУ́ (Cotonou),
горад на Пд Беніна. Адм. ц. Атлантычнай правінцыі. Узнік у 1-й пал. 19 ст. 1060,3 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Месца знаходжання парламента, мін-ваў і Вярх. суда краіны. Порт на Гвінейскім зал.(вываз ядраў пальмавых арэхаў і пальмавага алею, копры, кавы, бавоўны). Чыг.станцыя. Аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапрацоўчая. Разьба па дрэве, пляценне кошыкаў і інш. саматужныя промыслы. ЦЭС. Бат. сад. За 15 км на Пнун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАЎСКА́Я СО́ПКА,
дзеючы вулкан на У п-ва Камчатка, найвыш. (4750 м) і самы актыўны ў Еўразіі. Размешчаны ў Ключаўскай групе вулканаў. Складзены з андэзіта-базальтавай лавы. Належыць да тыпу стратавулканаў. Правільны конус з кратэрам, што пастаянна курыцца, мае паблізу падэшвы 84 пабочныя конусы і кратэры. На вяршыні снежнікі і ледавікі, на схілах — фумаролы і сальфатары. За 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вулканічных вывяржэнняў; апошняе — у 1972—74. Каля падножжа — вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг.станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Іванава — в. Моталь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад г. Іванава, 143 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 1368 ж., 507 двароў (1999). Лясніцтва, станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл. Пачатковая школа, вучэбна-вытв. камбінат, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Прачысценская царква (пабудавана да 1783), сялянскі двор з нязвязанымі пабудовамі (1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-ЛО́А (Mauna Loa),
дзеючы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Выш. 4170 м (самы высокі і вял. па аб’ёме на Зямлі з улікам вышыні падводнага цокаля, які ляжыць на глыбіні каля 4500 м). Складзены з алівіна-базальтавых лаў. Частыя вывяржэнні (адзін з самых актыўных на Зямлі). На схілах трапічныя лясы, хмызнякі. Трапічнае земляробства. Уваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку (ахова трапічнай флоры), уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХІЧЭВА́НЬ,
горад у Азербайджане, сталіца Нахічэванскай Аўт. Рэспублікі, на р. Нахічэванчай (прыток р. Аракс). Узнік у 6 ст. да н.э. 61,7 тыс.ж. (1991). Чыг.станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, лёгкая, эл.-тэхн., радыётэхн., вытв-сцьбуд. матэрыялаў; ф-кі: мармуровых вырабаў, мэблевая і швейная. Здабыча каменнай солі і мармуровыя кар’еры. Ун-т. Навук. цэнтр АН Азербайджана. Тэатр. Музеі: літ., маст., карцінная галерэя. Помнікі азерб. архітэктуры 12—14 ст. маўзалеі Юсуфа ібн Кусейіра і Мамінэ-хатун.