Ю́РАВІЧЫ,

вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Палата, чыг. станцыя на лініі Полацк—Невель. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнУ ад г. Полацк, 125 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк — в. Дрэтунь. 81 ж., 39 двароў (2003). Лясніцтва. Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.

т. 18, кн. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)