УХТА́,

горад у Рэспубліцы Комі (Расія), на р. Ухта і яе прытоку Чыб’ю. Горад з 1943. 100 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр нафтагазавай прам-сці Рас. Поўначы. Акц. аб’яднанні «Комінафта» і «Прагрэс» (эл.-тэхн. абсталяванне). З-ды: «Ухтагазбудмаш» (тэхніка для буд-ва газаправодаў), ляснога машынабудавання, мех. (буд. тэхніка); мэблевая ф-ка, прадпрыемствы харч. прам-сці. Індустр. ін-т.

т. 16, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)