ста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.

Чыгуначная с.

С. метро.

2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

Праехалі яшчэ дзве станцыі.

3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

Тэлефонная с.

Санітарная с.

Паштовая с.

4. Перасоўная лабараторыя.

Касмічная с.

Аўтаматычная с.

|| прым. станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ста́нцыя ста́нцыі
Р. ста́нцыі ста́нцый
Д. ста́нцыі ста́нцыям
В. ста́нцыю ста́нцыі
Т. ста́нцыяй
ста́нцыяю
ста́нцыямі
М. ста́нцыі ста́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́нцыя ж., в разн. знач. ста́нция;

пашто́вая с. — почто́вая ста́нция;

тава́рная с. — това́рная ста́нция;

тэлефо́нная с. — телефо́нная ста́нция;

электры́чная с. — электри́ческая ста́нция;

рамо́нтна-тра́ктарная с. — ремо́нтно-тра́кторная ста́нция;

метэаралагі́чная с. — метеорологи́ческая ста́нция;

касмі́чная с. — косми́ческая ста́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́нцыя, ‑і, ж.

1. Месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту. Чыгуначная станцыя. □ Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане — Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе. Бачыла. На станцыях .. [Гарышны] выскокваў з вагона ўзяць бутэльку піва. Ракітны. // Будынак на прыпынках, спецыяльна абсталяваны для пасажыраў. Уперадзе, з-за ўзгорка, выпаўзалі чырвоныя камяніцы станцыі. Мележ. // Адлегласць паміж двума такімі прыпынкамі. Яшчэ дзве станцыі засталося ехаць.

2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх‑н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. □ Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку ад ствалоў была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. Кулакоўскі. // Група навуковых супрацоўнікаў, якія вядуць даследчую работу па спецыяльнай праграме. Дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс». Селекцыйная станцыя.

3. Спец. Серыя гідралагічных, метэаралагічных і пад. назіранняў, атрыманых на моры, на пэўнай тэрыторыі зямной паверхні. Глыбакаводныя станцыі. Магнітныя станцыі.

•••

Гідраметрычная станцыя — пункт на рацэ для вымярэння вышыні ўзроўню вады, хуткасці цячэння, расходу вады і пад.

Касмічная станцыя — штучны спадарожнік Зямлі, на якім можа жыць і працаваць зменны экіпаж касманаўтаў.

Сартавальная станцыя — чыгуначная станцыя, асноўнае прызначэнне якой — фарміраваць і расфарміроўваць чыгуначныя саставы.

[Ад лац. stantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́нцыя ж

1. Statin f -, -en, Bhnhof m -(e)s, -höfe;

чыгу́начная ста́нцыя Bhnhof m, isenbahnstation f;

вузлава́я ста́нцыя Kntenpunkt m -(e)s, -e, Kruzungsbahnhof m;

ста́нцыя адпраўле́ння bgangsbahnhof m, Versndstation f;

ста́нцыя прызначэ́ння Bestmmungsbahnhof m, Zelbahnhof m;

тава́рная ста́нцыя Güterbahnhof m;

сартава́льная ста́нцыя Rangerbahnhof [rãʒi:r-] m;

тупіко́вая ста́нцыя Kpfbahnhof m;

пасажы́рская ста́нцыя Persnenbahnhof m;

пераса́дачная ста́нцыя Úmsteigebahnhof m, Übergangsbahnhof m;

ста́нцыя метро́ Ú-Bahnhof m, Mtrostation f;

насту́пная ста́нцыя (аб’ява ў транспарце) nächster Halt …;

2. (установа) Statin f, Amt n -(e)s, Ämter, Stlle f -, -n;

тэлефо́нная ста́нцыя Frnsprechamt n, Frnsprechvermittlungsstelle f;

электры́чная ста́нцыя Kraftwerk n -(e)s, -e, Elektrizitätwerk n;

метэаралагі́чная ста́нцыя Wtterwarte f -, -n, Wtterdienststelle f;

до́следная ста́нцыя с.-г. Verschsstation f;

аўтазапра́вачная ста́нцыя Tnkstelle f;

бензазапра́вачная ста́нцыя Zpfstelle f, Tnkstelle f;

водаачышча́льная ста́нцыя Kläranlage f -, -n;

воданапо́рная ста́нцыя Wsserwerk n;

сейсмі́чная ста́нцыя rdbebenwarte f -, -n;

радыёлакацы́йная ста́нцыя Radrstation f;

3. геал, геагр (пункт стаянкі) Stndpunkt m -(e)s, -e;

4. касм:

касмі́чная ста́нцыя Wltraumstation f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

станцыя

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ста́нцыя ‘месца прыпынку транспартных сродкаў, вакзал’ (ТСБМ, Бяльк.), ‘кватэра, часовае жыллё, станцыя, заезны дом’ (Нас.), ста́нцастанцыя’ (Сл. Брэс.), ста́нцыя ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), ста́нцая ‘пакой, памяшканне’ (Сержп.), ста́нця ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. станция, станцыя ‘кватэра, месца пастою’, ‘абавязак утрымання праезджых службовых асоб’ (1545 г.) з ст.-польск. stancyja (Булыка, Лекс. запазыч., 190). Сучаснае слова таксама з польск. stancjaстанцыя’, якое, па адной версіі, узыходзіць да італ. stanza ‘пакой, жыллё’, нар.-лац. stanzia (Мацэнаўэр, Cizí sl., 312; Брукнер, 513; Булыка, там жа), а па другой — з больш ранняга stacja ‘кватэра, заезны дом’ з назалізацыяй у выніку ўплыву слова стан (Слаўскі, JP, 38, 1958, 229; Дзікенман, RS, 21, 196, 139). Польск. Stacja < лац. statiõ стаянка, прыпынак’ (Брукнер, 512; SWO, 699). Гл. ЕСУМ, 5, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

станцыя [чыгуначная] / малая.: паўстанак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэле́-ста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэле́-ста́нцыя рэле́-ста́нцыі
Р. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцый
Д. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцыям
В. рэле́-ста́нцыю рэле́-ста́нцыі
Т. рэле́-ста́нцыяй
рэле́-ста́нцыяю
рэле́-ста́нцыямі
М. рэле́-ста́нцыі рэле́-ста́нцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фра́нка-ста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фра́нка-ста́нцыя фра́нка-ста́нцыі
Р. фра́нка-ста́нцыі фра́нка-ста́нцый
Д. фра́нка-ста́нцыі фра́нка-ста́нцыям
В. фра́нка-ста́нцыю фра́нка-ста́нцыі
Т. фра́нка-ста́нцыяй
фра́нка-ста́нцыяю
фра́нка-ста́нцыямі
М. фра́нка-ста́нцыі фра́нка-ста́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)