энергетычная ўстаноўка, у якой камбінуюцца цыклы паравых і газавых турбін. Як рабочыя целы выкарыстоўваюцца прадукты гарэння паліва і падагрэтае паветра (у газавай турбіне), пара (у паравой турбіне) або парагазавая сумесь у адной турбіне.
Найб. выкарыстанне знайшлі камбінаваныя П.ў., у якіх у камеру згарання газавай турбіны падаецца паліва (прыродны газ або мазут), якое складае 20% усяго паліва, што выкарыстоўваецца. Прайшоўшы праз газавую турбіну, прадукты згарання, якія маюць у сабе нявыкарыстаны кісларод, паступаюць у топку паравога катла, дзе спальваюцца разам з астатнім палівам. Пашыраны таксама схемы П.у. з катламі-утылізатарамі, якія не маюць уласнай топкі, а абаграюцца адыходнымі газамі турбіны. П.ў. з катламі-утылізатарамі будуюць магутнасцю да 800 МВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАГІЯ́Т (ад лац. plagio выкрадаю),
наўмыснае прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва, на вынаходства або рацыяналізатарскую прапанову. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь П. разглядаецца як істотнае парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і цягне адказнасць у крымінальным або цывільна-прававым парадку. П. прызнаецца выпуск у свет чужога твора без спасылкі на аўтара, апублікаванне створанага сумесна з сааўтарамі твора толькі пад сваім імем, а таксама незаконны перадрук ці распаўсюджванне чужога твора, прымус да сааўтарства або незаконнае выкарыстаннеінш. аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Крымін. адказнасць за П. прадугледжана арт. 201 КК. Аўтар і яго правапераемнікі маюць права ў цывільна-прававым парадку патрабаваць унясення адпаведных паправак, публікацыі ў друку або інш. спосабам апавяшчэння пра дапушчаныя парушэнні, патрабаваць забароны выпуску твора ў свет ці спыніць яго распаўсюджванне і пакрыцця панесеных у выніку П. страт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫЁ (ад лац. radio выпрамяняю),
спосаб перадачы інфармацыі з дапамогай радыёхваль. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца з 1920-х г.
7.5.1895 А.С.Папоў прадэманстраваў Рускаму фіз.-хім. т-ву маланкаадзначнік (разрадаадзначнік) — першы ў свеце радыёпрыёмнік. У 1896 Г.Марконі таксама выкарыстаў эл.-магн. ваганні для радыёсувязі (перадатчык і прыёмнік Марконі паўтаралі прынцып апаратаў Папова). Першы перыяд развіцця Р. характарызаваўся выкарыстаннем іскравых тэлегр.радыёперадатчыкаў. У пач. 20 ст. з’явіліся дугавыя і машынныя генератары высокай частаты. Вынаходства электронных лямпаў дало магчымасць атрымліваць эл.-магн. ваганні розных частот, узмацняць іх і выконваць пераўтварэнні ваганняў для перадачы сігналаў любой формы і складанасці, што стала пачаткам радыёвяшчання. У 2-й пал. 20 ст. пашырылася выкарыстанне электронных і паўправадніковых прылад. Тэхніка высокачастотных ваганняў шырока ўкаранілася ў розныя галіны навукі, тэхнікі, прам-сці, дала магчымасць стварыць самастойныя галіны: радыёастраномію, радыёлакацыю, радыёнавігацыю, тэлебачанне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНАЯ ЗБРО́Я,
зброя, у якой сродкі паражэння дастаўляюцца да цэлі з дапамогай ракет. Прызначана для паражэння наземных, марскіх, паветр. і касм. цэлей. Падзяляецца на стратэгічную, аператыўна-тактычную, тактычную; у залежнасці ад далёкасці дзеяння бывае блізкага, сярэдняга і далёкага дзеяння. На Беларусі Р.з. маюць сухап. войскі, войскі ППА і ВПС.
Вядома з 11—12 ст. (парахавыя ракеты ў Індыі і Кітаі), у Еўропе — з канца 13 ст., у Расіі з 17—18 ст. Выкарыстоўвалася ў 2-й сусв. вайне. У 1950—60-я г. створаны ракетныя комплексы, якія знаходзяцца на ўзбраенні розных відаў і родаў войск. Выкарыстанне ракет у якасці носьбітаў ядз. боепрыпасаў прывяло да стварэння ракетна-ядзернай зброі. Гл. таксама Ракетныя войскі, Ракетныя войскі і артылерыя.
В.У.Макрынскі.
Да арт.Ракетная зброя. Міжкантынентальная балістычная ракета МХ «Піскіпер» (ЗША).Да арт.Ракетная зброя. Ракетны комплекс (зенітны) С-300 (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМІ́Н (Salamis),
востраў у Эгейскім моры каля ўзбярэжжа Атыкі (Грэцыя). З-за зручнага геагр. размяшчэння доўгі час быў аб’ектам барацьбы паміж Афінамі і Мегарамі. Каля 600 да н.э. захоплены афінянамі. У час грэка-персідскіх войнаў 28.9.480 да н.э. ў Саламінскім прал. адбылася марская бітва, у якой грэчаскі флот (больш за 350 трыер) пад камандаваннем спартанца Эўрыбіяда і стратэгічным кіраўніцтвам Фемістокла разграміў перс. флот (800 караблёў). Перамогу грэкам забяспечылі добра выбраная пазіцыя (двайны фронт уздоўж берага вострава з апорай флангаў на прыбярэжныя водмелі) і ўмелае выкарыстанне баявых сродкаў (лёгкія трыеры супраць цяжкіх караблёў). Персы страцілі 200 караблёў, грэкі — 40.
Літ.:
Дельбрюк Г. История военного искусства: Пер. с нем. Т. 1. СПб., 1994;
История войн. Т. 1. Ростов н/Д, 1997;
Харботл Т. Битвы мировой истории: Словарь: Пер. с англ.М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛДА́ЦКІЯ КАМТТЭ́ТЫ.
армейскія камітэты, выбарныя органы ў расійскай арміі (ад франтавых да ротных) у 1917—18. Узніклі ў ходзе Лют. рэвалюцыі 1917 у адпаведнасці з загадам № 1 Петраградскага Савета ад 1(14).3.1917. У сак.—маі 1917 у дзеючай арміі ўзнікла каля 50 тыс. С.к., якія кантралявалі выкарыстанне зброі, вырашалі пытанні ўмацавання дысцыпліны, гасп., культ.-асв. і інш. (рашэнні зацвярджаліся адпаведным начальнікам); у іх склад уваходзілі таксама афіцэры і ваен. чыноўнікі. Паводле характару дзейнасці С.к. былі аднатыпныя з Саветамі рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў, дзейнічалі ў кантакце з імі, удзельнічалі ў мясц. і Усерас. з’ездах Саветаў. Да восені 1917 у С.к. панавалі меншавікі і эсэры, пасля задушэння Карнілава мяцяжу 1917 — бальшавікі. У ходзе Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 да С.к. перайшла ўся паўната ўлады ў войсках. Скасаваны вясной 1918 пры роспуску старой рас. арміі.
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла студыю пры т-ры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў т-рах Новасібірска, Якуцка, Златауста. У 1956—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Рыгорка («У бітве вялікай» А.Маўзона), Ермаліцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая» К.Транёва), Клюка («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана для вузкага кола», «Барабаншчыца» А.Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца» А.Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане» М.Горкага), Дорка («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Селія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела» Э.Дэ Філіпа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў (Смірноў-Галаванаў) Віктар Віктаравіч
(н. 6.4.1934, Масква),
расійскі і ўкр. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Украіны (1981). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1953). У 1953—74 саліст Вял.т-ра ў Маскве. З 1976 гал. балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1988 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага гар. балета. Яго пастаноўкам уласцівы выкарыстанне розных відаў сучаснага сцэн. танца, імкненне да сінтэзу яго выразных сродкаў, эксперыментатарства ў харэагр. лексіцы. Сярод партый: Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Акцёр («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева) і інш. Сярод пастановак: балеты «Азоранасць» А.Пахмутавай (1973), «Вайна і мір» на музыку В.Аўчыннікава (1987), опера-балет «Вій» В.Губарэнкі (1984) і інш. Адзін са стваральнікаў рас. тэлебалета: «Рамэо і Джульета» на муз. П.Чайкоўскага (1968), «Трапецыя» на муз. С.Пракоф’ева (1970), «Белыя ночы» на муз. А.Шонберга (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІЗА́ТАРЫпалімераў,
рэчывы, якія зніжаюць скорасці хім. працэсаў, што прыводзяць да старэння палімераў. Паводле прыроды агрэсіўных агентаў (кісларод, азон і інш.) ці фіз.хім. фактараў (святло, іанізавальнае выпрамяненне і інш.), уздзеяннем якіх абумоўлена старэнне палімераў і палімерных матэрыялаў, С. наз.антыаксідантамі, антыазанантамі, святлостабілізатарамі (фотастабілізатарамі), антырадаміі г.д. С. ўводзяць у палімеры на стадыі іх сінтэзу, перапрацоўкі ці ў гатовыя вырабы (наносяць на паверхню вырабу з раствору). Выкарыстанне С. запавольвае старэнне палімераў у 2—3 разы, а ў некаторых выпадках у сотні і тысячы разоў; часта для стабілізацыі палімераў выкарыстоўваюць камбінацыі некалькіх С. розных тыпаў, што больш эфектыўна ахоўвае палімер ад старэння, чым кожны са С. паасобку (гл.Сінергізм).
Функцыянальная схема электрычнага стабілізатара з адваротнай сувяззю: x — велічыня параметра, які стабілізуецца; x0 — апорная велічыня; a — каэфіцыент, які характарызуе работу параўнальнага прыстасавання; K — каэфіцыент узмацнення; S — кіравальнае ўздзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ ХА́РТЫЯ ПРЫРО́ДЫ,
міжнародны прыродаахоўны дакумент ААН, у якім вызначаны асн. прынцыпы аптымізацыі адносін чалавецтва і навакольнага асяроддзя, канкрэтныя меры па іх ажыццяўленні. Прынята Ген. Асамблеяй ААН у 1982. Асн. мэта — мабілізацыя сусв. грамадскасці, народаў і ўрадаў на актыўную дзейнасць па захаванні прыроднага асяроддзя. Складаецца з прэамбулы і 3 раздзелаў.
У прэамбуле адзначаецца, што прырода для чалавека з’яўляецца адзінай крыніцай энергіі і пажыўных рэчываў і ўплывае на развіццё ўсёй культуры чалавецтва. Любая форма жыцця з’яўляецца унікальнай і заслугоўвае павагі безадносна ад ступені яе сённяшняй карысці для чалавека. У 1-м раздзеле адзначаецца непарушнасць асн. прыродных працэсаў, зберажэнне генет. асновы жыцця і інш.; у 2-м — што ўмовай задавальнення патрэбнасцей чалавецтва з’яўляецца выкарыстаннебіял. рэсурсаў у межах іх здольнасці да ўзнаўлення і інш.; у 3-м — пра замацаванне прынцыпаў С.х.п. ў заканадаўстве і практычнай дзейнасці дзяржаў.