СКАРУ́ТА (Таццяна Мікалаеўна) (н. 6.10.1924, Тбілісі),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла студыю пры т-ры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў т-рах Новасібірска, Якуцка, Златауста. У 1956—81 у Гомельскім абл. драм. т-ры. Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Рыгорка («У бітве вялікай» А.Маўзона), Ермаліцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая» К.Транёва), Клюка («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана для вузкага кола», «Барабаншчыца» А.Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца» А.Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане» М.Горкага), Дорка («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Селія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела» Э.Дэ Філіпа).
А.А.Лабовіч.
т. 14, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)