АДАМА́ЙЦІС ((Adomaitis) Рэгімантас) (н. 31.1.1937, г. Шаўляй),
літоўскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў акцёрскае аддз. Кансерваторыі Літвы (1962). Працаваў у Капсукскім і Каўнаскім драм. т-рах, з 1967 у Т-ры драмы Літвы. Мастацтва Адамайціса вызначаецца псіхал. глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю.Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г.Ібсена) у т-ры Дзярж. прэмія Літвы 1982. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Зігмунт Іосіфавіч) (па сцэне Антон Забель; 25.6.1892, Масква — 20.3.1988),
бел.акцёр. У 1909—10 удзельнік Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1911 адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К.Каганца), Бондар («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Скакунец («Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага) і інш. З 1919 жыў у Польшчы. Аўтар успамінаў пра Буйніцкага і бел. тэатр «Няходжанымі сцежкамі» (1971).
Літ.:
Няфёд У.І. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУ́ЖАЎ (сапр.Пажараў) Аляксандр Аляксеевіч
(28.4.1874, Варонеж — 1.3.1953),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант. школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм. п’есы У.Шэкспіра і К.Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРА ((Vydra) Вацлаў) (29.4.1876, г. Пльзень, Чэхія — 13.4.1953),
чэшскі акцёр. Нар.арт. Чэхаславакіі (1946). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1893. У 1907—22 у Гарадскім т-ры ў Пльзене, потым у Празе, у Гарадскім т-ры на Вінаградах, з 1922 у Нац. т-ры (у 1945—49 маст. кіраўнік). Сцэн. вобразы, створаныя Выдрам, адметныя майстэрствам псіхал. аналізу, тэмпераментам: Атэла, Кароль Лір, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Геро, Войнар («Геро», «Войнарка» А.Ірасека), Ранк («Нора» Г.Ібсена) і інш. Аўтар кніг «Прашу слова» (1954) і «Мае падарожжы ў жыцці і мастацтве» (4-е выд., 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС ДЭ МЕНДО́СА ((Díaz de Mendoza) Фернанда) (7.7.1862, г. Мурсія, Іспанія — 20.10.1930),
іспанскі акцёр і тэатр. дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у 1895 у Мадрыдзе. У 1896—1906 кіраўнік (з М.Герэра) трупы «Герэра—Мендоса». У 1929 арганізаваў у Буэнас-Айрэсе т-р «Сервантэс», які стаў правадніком ісп.тэатр. культуры ў краінах Лац. Амерыкі. Значную ўвагу аддаваў пастаноўкам п’ес класікаў нац. драматургіі (Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона, Тырса дэ Маліны, А.Марэты) і тагачасных аўтараў (Х.Эчэгарай-і-Эйсагірэ, Х.Бенавентэ-і-Марцінеса, братоў С. і Х.Альварэсаў Кінтэра), садзейнічаў фарміраванню творчасці шэрагу ісп. і аргенцінскіх акцёраў 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫК ((Garrick) Дэвід) (19.2.1717, г. Херэфард, Вялікабрытанія — 20.1.1779),
англійскі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Заснавальнік рэалізму ў англ. т-ры. З 1742 у т-ры «Друры-Лейн» (у 1747—76 яго ўладальнік). Выканаўца трагедыйных і камедыйных роляў у п’есах У.Шэкспіра: Кароль Лір, Гамлет, Макбет, Рычард III (аднайм. п’есы), Бенядзікт («Многа шуму з нічога»), усяго 25 роляў, а таксама Джон Брут («Раззлаваная жонка» Дж.Ванбру), Абель Дрэгер («Алхімік» Б.Джонсана) і інш. Дасканала валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вял.сцэн. тэмпераментам. Залажыў асновы мастацтва рэжысуры. Адрадзіўшы на англ. сцэне Шэкспіра, імкнуўся зрабіць яго творы сродкам прапаганды асветніцкай ідэалогіі. Аўтар каля 40 п’ес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЬ (Алег Іванавіч) (25.5.1941, Масква — 3.3.1981),
рускі акцёр. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчэпкіна (1963). Працаваў у Маск. т-ры «Сучаснік» (да 1977), у 1977—78 у Маск. т-ры на Малой Броннай. Яго мастацтва вызначалася абвостранасцю эмацыянальных рэакцый, інтэнсіўнасцю перажыванняў. Сярод роляў: Васька Пепел («На дне» М.Горкага), Бяляеў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева). З 1962 здымаўся ў кіно: «Жэня, Жэнечка і «кацюша», «Хроніка пікіруючага бамбардзіроўшчыка», «Старая, старая казка», «Кароль Лір», «Цень», «Зямля Саннікава», «Прыгоды прынца Фларызеля» (тэлевізійны), «Старонкі дзённіка Пячорына» (тэлеспектакль) і інш.
Літ.:
Олег Даль: Воспоминания. Материалы из архива. М., 1992.
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Сын Ю.П.Германа. Скончыў Ленінградскі дзярж.ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1960). Паставіў фільмы: «Праверка на дарогах» (1972, вып. 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987), «Дваццаць дзён без вайны» (1977, прэмія імя Ж.Садуля, Францыя), «Мой сябра Іван Лапшын» (1982, вып. 1985, Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1986), «Хрусталёў, машыну!» (1991—97), дзе дакументавана дакладная перадача атмасферы мінулага часу стала маст. фундаментам філас. роздуму пра суадносіны асабістага і гістарычнага. Як акцёр здымаўся ў фільмах: «Раферці», «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» і інш.
нямецкі акцёр. З пач. 1930-х г. у т-ры «Фольксбюнэ». У 1933 эмігрыраваў, жыў у Польшчы, СССР, Чэхаславакіі. У 1939—45 вязень гітлераўскіх канцлагераў. У 1945—49 у т-ры «Камершпіле» (Гамбург), з 1949 — у «Берлінер ансамблі». Сярод роляў: Маці, Палкавы свяшчэннік, Мяснік («Пан Пунціла і яго слуга Маці», «Матухна Кураж і яе дзеці», «Маці» Б.Брэхта). З 1932 здымаўся ў кіно: «Куле Вампе», «Капітан з Кёльна», «Людзі з крыламі», «Голы сярод ваўкоў», «Лорд з Александэрплац», «Чалавек з «Кап-Аркона». Нац. прэміі ГДР 1954, 1960, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 11.3.1947, г. Ніжні. Ноўгарад, Расія),
рускі і бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Ніжагародскае тэатр. вучылішча (1972). Да 1979 у Пензенскім, з 1979 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго мастацтва адметнае тонкай псіхал. распрацоўкай характараў, спалучэннем эмацыянальнага стану героя са знешне стрыманай манерай выканання. Сярод роляў; Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Галядкін («Двайнік» паводле Ф.Дастаеўскага), Маляр («Дзікі Анёл» Л.Каламійца), Марк («Вечна жывыя» В.Розава), Рамахін («Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева), Мікалай II («Змова» А.М.Талстога і П.Шчогалева).