МЕ́ЛНГАЙЛІС ((Melngailis) Эміліс) (15.2.1874, Ігатэ, каля г. Рыга — 20.12.1954),
латышскі кампазітар, муз. фалькларыст. Нар.арт. Латвіі (1945). Вучыўся ў Дрэздэнскай кансерваторыі (1896—97). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1901, клас М.Рымскага-Корсакава). У 1901—06 муз. крытык газ. «St.-Petersburger Zeitung» («Санкт-Пецярбургская газета»). У 1906—18 выкладаў у Ташкенце. У 1911—13 адначасова адзін з арганізатараў і гал. дырыжор Дзён песні ў Рызе. З 1920 жыў у Рызе. Адзін з арганізатараў і гал. дырыжор Лат. пеўчых свят (1926—38). З 1944 праф.Латв. кансерваторыі. У 1944—48 старшыня Саюза кампазітараў Латвіі. Майстар хар. песні. У апрацоўках лат.нар. песень стварыў самабытны хар. стыль, узбагачаны сродкамі сучаснай поліфаніі. Сабраў і апублікаваў каля 4,5 тыс.нар. мелодый (зб-кі «Матэрыялы латышскага музычнага фальклору», т. 1—3, 1951—53; «Латышскія танцы», 1949). Аўтар балета «Мая» («Ружа Турайды», 1926), сімф. паэм, інстр. твораў, хароў, рамансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛЬ ((Merie) Рабер Жан Жорж) (н. 29.8.1908, г. Тэбеса, Алжыр),
французскі пісьменнік. Д-рліт.-знаўчых навук. Скончыў літ.ф-т у Парыжы. З 1949 праф. Рэнскага, пасля Тулузскага, Алжырскага (1962—64), Парыжскага ун-таў. Дэбютаваў як літ.-знавец («Оскар Уайльд», 1948). У раманах «Уік-энд на Паўднёвым беразе» (1949, Ганкураўская прэмія), «Смерць — маё рамяство» (1953), «Востраў» (1962), п’есе «Сізіф і смерць» (1950) даследуе псіхалогію фашызму, уздымае пытанні асабістай адказнасці чалавека перад грамадствам. У цэнтры раманаў «За шклом» (1970), «Мадрапур» (1976) актуальныя паліт. і маральныя праблемы сучаснасці. Аўтар рамана-антыутопіі «Мальвіль» (1972), гіст. дылогіі «Лёс Францыі» (1977), «У нашы маладыя гады» (1979), рамана-рэпартажу «Сонца ўзыходзіць не для нас» (1986), філас. п’ес, дакумент. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Саламон Танхелевіч) (22.12.1889, г. Кнышын Падляскага ваяв., Польшча — 1.9.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэвалюцыю 1905—07 камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы ўцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафс. руху. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. З 1919 чл. РКП(б), заг. секцыі па рабоце сярод яўр. насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б). З 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага к-та КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 чл.ЦК, з 1926 чл. Бюро ЦККПЗБ. У 1932—33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1933 на парт. рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобл.Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўд. І.Р.Валевіч). Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАНО́ВІЧ (Антон Васілевіч) (н. 30.10. 1959, г. Беласток, Польшча),
бел. гісторык у Польшчы, грамадска-культ. дзеяч. Д-ргуманіт.н. габілітаваны (1997), праф. (1998). Скончыў філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1982). З 1986 выкладаў у Ін-це гісторыі Варшаўскага ун-та, потым у Ін-це гісторыі ў Беластоку (філіял Варшаўскага ун-та). Старшыня Бел. асветніцкага т-ва ў Польшчы (1999), першы старшыня Бел.гіст.т-ва ў Польшчы (1993—96), нам. старшыні Бел.дэмакр. аб’яднання ў Рэспубліцы Польшча. Даследуе гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і краінах Усх. Еўропы, бел.-польскія культ. сувязі ў эпоху феадалізму, праблемы бел.нац. меншасці ў Польшчы. Аўтар кніг «Супрасль як культурна-рэлігійны цэнтр у XVI ст.» (1984), «Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI і XVII ст.» (1991), «Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра» (2-е выд. 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАДЭ́ЛІ (Вано Ільіч) (6.4.1908, г. Горы, Грузія — 14.8.1970),
грузінскі і расійскі кампазітар. Нар.арт. Расіі (1957). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1931). Вучань С.Бархударана, М.Мяскоўскага і інш. У 1931—34 у драм. т-рах Грузіі. У 1938—39 адказны сакратар Саюза кампазітараў СССР. У 1942—44 начальнік і маст. кіраўнік Цэнтр. ансамбля ВМФСССР. Для яго творчасці былі характэрны грамадз. накіраванасць, публіцыстычная завостранасць, увага да праблем сучаснасці. Сярод твораў: оперы «Вялікая дружба» (паст. 1947), «Кастрычнік» (паст. 1964), аперэты «Дзяўчына з блакітнымі вачыма» (паст. 1966), «Масква—Парыж—Масква» (паст. 1968), кантаты; 2 сімфоніі (1938, 1945), «Грузінскі сімфанічны танец» (1936); хары, песні (больш за 100); рамансы на вершы А.Пушкіна, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар мемуараў «З майго жыцця» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШО́Ў (Віктар Мікалаевіч) (н. 27.7.1935, г. Кранштат Ленінградскай вобл.),
расійскі і бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1961). З 1977 на Беларусі. Працуе ў станковай, манум. і мемар. скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэаліст. мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З.Бабій» (1995), партрэты П.Яршова (1975), М.Лужаніна (1983), П.Шыянка (1984), мемар. дошкі З.Бабію, А.Кавалёву, Ф.Гахаву ў Мінску, помнікі Дз.І.Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз.Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П.Кавалёву ў г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. (1989) і інш.Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Літ.:
Чаркина Г.И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Л.Я.Дзягілеў.
В.Мурашоў. Народны артыст Беларусі З.Бабій. 1995.
чэшскі графік, жывапісец, тэатр. мастак, майстар дэкар.-прыкладнога мастацтва; адзін з заснавальнікаў стылю мадэрн. Вучыўся ў Мюнхенскай АМ (1885—87), акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1887). Працаваў у Чэхіі, Вене, Парыжы, ЗША. Прыдворны мастак графа Куэна (Маравія, 1881—85), выкладчык Маст. ін-та ў Чыкага (1904—09). Творчай манеры ўласцівы выкарыстанне матываў арабесак, спіралепадобны характар ліній, часам спалучэнне фальклорнасці з рысамі сімвалізму. Сярод твораў: манум. размалёўкі павільёна Босніі і Герцагавіны на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900) і Дома сходаў у Празе (1910); карціна «Славія» (1908) і інш.; цыкл карцін «Славянская эпапея» (1910); дэкар. графічныя серыі «Поры года» (1896), «Кветкі» (1897), «Месяцы» (1899), «Зоркі» (1902); ілюстрацыі да кніг, у т. л. ўласных; дэкарацыі і афішы да спектакляў; дэкар. пано, эскізы ювелірных вырабаў, першых чэш. паштовых марак і банкнотаў і інш.Аўтаркн. «Дэкаратыўныя дакументы» (1902), «Дэкаратыўныя вобразы» (1905).
усходазнавец. Праф. цюркалогіі (1839). Вучыўся ў Віленскім (з 1822) і Пецярбургскім (з 1828) ун-тах. У Пецярбургскім ун-це выкладаў арабскую (1835—39), турэцкую (1853—63) мовы, гісторыю і геаграфію Турцыі (з 1855), у 1859—66 дэкан ф-та ўсх. моў. Аўтар прац «Асманская хрэстаматыя для універсітэцкага выкладання» (1858—59), «Слоўнік выразаў, якія прыйшлі... у нашу мову з усходніх моў...» (1858) і інш. З яго «Даследавання пра паходжанне і стан літоўскіх татар» (1857) пачалося вывучэнне бел. тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, урыўкі з якіх, у т. л.кітабаў, упершыню транслітарыраваў М. У гэтай працы пераклаў з тур. мовы ананімны твор 16 ст. «Рысале...», у якім раілася татарам, якія забылі сваю мову, гаварыць па-беларуску. Адкрыў і выдаў арабскі геагр. рукапіс 9 ст.
Літ.:
Крачковский И.Ю. Очерки по истории русской арабистики. М.; Л., 1950.
расійскі гісторык і паліт. дзеяч. Д-ргіст.н., канд.пед.н., праф. Скончыў Ленінградскі ун-т. Працаваў настаўнікам, рэдактарам; у 1961—70 у Акадэміі пед. навук СССР. З 1970 займаецца літ.-публіцыстычнай дзейнасцю. З пач. 1960-х г. актыўны ўдзельнік руху дысідэнтаў (у 1969 выключаны з КПСС, у 1989 адноўлены). З 1991 сустаршыня Сацыяліст. партыі працоўных. Аўтарпаліт. біяграфій буйных сав.дзярж. і паліт. дзеячаў (М.С.Хрушчова, Л.І.Брэжнева, Ю.У.Андропава, М.А.Суслава, І.В.Сталіна і інш.), прац па розных аспектах паліт. гісторыі СССР.
Тв.:
Они окружали Сталина М., 1990;
О Сталине и сталинизме. М., 1990;
Личность и эпоха: Полит портр. Л.И.Брежнева. Кн.1. М., 1991;
Связь времен: [Ист. очерки]. Ставрополь, 1992;
«Серый кардинал»: М.А.Суслов: полит. портр. М., 1992;