ЛАПО́ Аркадзь Іванавіч (8.2.1904, в. Жданоўка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 5.1.1983),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1950; чл.-кар. 1940), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Скончыў БСГА (1927), у 1932—41 працаваў у ёй. З 1944 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі (з 1949 дырэктар). З 1953 акад.-сакратар Аддз.біял., с.-г. і мед. навук АН Беларусі, з 1956 — Аддз. раслінаводства і гал. вучоны сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. У 1960—72 у Бел. ін-це земляробства. Навук. працы па біялогіі канюшыны, агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхн. і прыродных фактараў. Рэкамендаваў наборы найб. эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Основные вопросы посева зерновых культур и льна. Мн., 1950;
Кукуруза на полях Белоруссии. Мн., 1963 (у сааўт.);
Система удобрения и чередование культур в прифермских кормовых севооборотах с кукурузой (разамз Б.С.Жагрыным) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1969. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН, Захар’еў-Сухарук,
Кузьма Мініч (?—1616), арганізатар і кіраўнік (разамзкн. Дз.М.Пажарскім) нар. апалчэння, якое вызваліла Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Ніжагародскі пасадскі чалавек, гандляр мясам і рыбай. 1.9.1611 выбраны земскім старастам. Ахвяраваў уласныя зберажэнні і ўзначаліў збор сродкаў на арганізацыю ніжагародскага нар. апалчэння, праз паслоў запрасіў Пажарскага стаць ваен. кіраўніком апалчэння. У пач. вясны 1612 апалчэнне на чале з М. і Пажарскім рушыла да Яраслаўля, дзе М. увайшоў у склад пераходнага ўрада — «Савета ўсёй зямлі» (дзейнічаў у 1612—13). Вызначыўся ў баях за Маскву 22—24.8.1612 як ваен. арганізатар і храбры воін. У 1613 уведзены ў Баярскую думу з чынам думнага двараніна. М. — адзін знайб. папулярных нац. герояў рус. народа. Яму ўстаноўлены помнікі ў Ніжнім Ноўгарадзе — у Крамлі (1826, скульпт. А.І.Мельнікаў) і на плошчы яго імя (1943, скульпт. А.І.Колабаў); у Маскве на Краснай плошчы ўстаноўлены помнік М. і Пажарскаму (1818, скульпт. І.П.Мартас).
Літ.:
Скрынников Р.Г. Минин и Пожарский: Хроника Смутного времени. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НКУС (Minkus) Людвіг Фёдаравіч (сапр. імя Алаізій Людвіг; 23.3.1826, Вена — 7.12.1917),
аўстрыйскі скрыпач, кампазітар, педагог. Па нацыянальнасці чэх (паводле інш. звестак — паляк). Муз. адукацыю атрымаў у Вене. Працаваў пераважна ў Расіі. У 1853—55 капельмайстар хатняга аркестра кн. М.Б.Юсупава ў Пецярбургу, у 1861—72 саліст аркестра Вял.т-ра ў Маскве, з 1862 адначасова інспектар балетнай музыкі маскоўскіх т-раў, у 1872—90 кампазітар балетнай музыкі пры Дырэкцыі імператарскіх т-раў у Пецярбургу. У 1866—72 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Пасля 1890 жыў у Вене. Аўтар каля 20 балетаў, у т. л. «Фіямета, або Перамога кахання» (паст. 1864), «Пахіта» (паст. 1864, разамз Э.Дэльдэвезам), «Ручай» (паст. 1866, з Л.Дэлібам), «Дон Кіхот» (паст. 1869), «Камарго» (паст. 1872), «Баядэрка» (паст. 1877), «Млада» і «Дачка снягоў» (паст. абодва 1879), «12 эцюдаў» і інш. п’ес для скрыпкі. Яго лепшыя балеты вызначаюцца меладычнай, яскрава танцавальнай, рытмічнай музыкай. «Вялікае класічнае па» з «Пахіты», «Дон Кіхот», «Баядэрка» і класічны акт «Цені» з яе неаднаразова ставіліся ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СЦЕЛЬ Павел Іванавіч (5.7.1793, Масква — 25.7.1826),
дзекабрыст, палкоўнік (1821). Вучыўся ў Дрэздэне (1805—09), у Пажскім корпусе (1810—11). З 1811 прапаршчык лейб-гвардыі Літоўскага палка. Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў 1813—14. У 1816 уступіў у «Саюз выратавання», у 1818 арганізаваў у Тульчыне ўправу «Саюз дабрабыту», у сак. 1821 стварыў і ўзначаліў Паўд.т-ва. Зліст. 1821 камандзір Вяцкага палка. Аўтар 2 рэдакцый паліт. праграм т-ва — «Рускай праўды». Прыхільнік устанаўлення у Рас. імперыі рэсп. ладу шляхам дзярж. перавароту, адмены прыгону і саслоўных прывілеяў, надзялення сялян зямлёй. Аддаваў вял. ўвагу нац. пытанню; беларусаў адносіў да «малых народаў», лічыў, што ўсе народы Расіі «павінны злітымі быць у адзін народ». У 1824—25 вёў перагаворы з прадстаўнікамі польскага Патрыятычнага т-ва аб сумеснай барацьбе. 13.12.1825 арыштаваны ў Тульчыне. Павешаны разамз 4 інш. дзекабрыстамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Літ.:
Лебедев Н.М. Пестель — идеолог и руководитель декабристов. М., 1972;
Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў // З гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1859—60 У ІТА́ЛІІ,
адзін згал. этапаў Рысарджымента; прывяла да ліквідацыі феад.-абсалютысцкіх рэжымаў і стварэння адзінай нац.італьян. дзяржавы. Разгарнулася пасля паражэння Аўстрыі ў аўстра-італа-французскай вайне 1859 і вызвалення Ламбардыі ад аўстр. няволі. Асн. звёны рэвалюцыі: нар. паўстанні 1859 у Цэнтр. Італіі, у выніку якіх скінуты феад.-абсалютысцкія рэжымы ў Модэне, Парме, Таскане і Раманьі, і гэтыя тэрыторыі разамз Ламбардыяй далучаны да Сардзінскага каралеўства ў 1860; рэв. паход «Тысячы» Дж. Гарыбальдзі на Пд Італіі, вынікам якога стала далучэнне тэр.Сіцылій абедзвюх каралеўства да Сардзінскага каралеўства (паводле рэферэндуму 21.10.1860). 17.3.1861 абвешчана адзіная італьян. дзяржава (астатнія тэрыторыі злучыліся з Італіяй: Венецыя ў 1866, Рым зПапскай вобласцю ў 1870). Асн. масу ўдзельнікаў рэвалюцыі складалі гар. нізы, сяляне і дэмакр. інтэлігенцыя. Аднак кіраўніцтва ёю, з прычыны слабасці дэмакратаў-рэспубліканцаў, належала лібералам-манархістам; гэта прадвызначыла незавершанасць распачатых у час рэвалюцыі сац. пераўтварэнняў, аб’яднанне Італіі ў форме канстытуцыйнай манархіі, а не рэспублікі.
Літ.:
Объединение Италии. 100 лет борьбы за независимость и демократию: Сб. ст.М., 1963;
Серова О.В. Горчаков, Кавур и объединение Италии. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ РАКА́ (Saint Lawrence River). У Канадзе, часткова (ад воз. Антарыо да г. Корнуал) служыць мяжой паміж Канадай і ЗША; ажыццяўляе сцёк усёй сістэмы Вялікіх азёр, разамз імі з’яўляецца найважнейшым водным шляхам, які злучае ўнутр.ч. ЗША і Канады зАтл. акіянам (гл.«Святога Лаўрэнція» сістэма водных шляхоў). Даўж. ўласна ракі (выцякае звоз.Антарыо і ўпадае ў зал. Св. Лаўрэнція) каля 1200 км, даўж. ўсёй воднай сістэмы (ад вытокаў р. Сен-Луі, якая ўпадае ў воз. Верхняе) 3350 км. Пл.бас. 1290 тыс.км². Ніжэй г. Квебек рака ўтварае эстуарый даўж. каля 400 км, шыр. да 50 км. Асн. прытокі; Атава (злева), Рышэльё (справа). Ледастаў ад снеж. да красавіка. Азёрамі і плацінамі сцёк ракі зарэгуляваны. Сярэдні расход вады 7,8 тыс.м³/с. Марскія прылівы да г. Труа-Рыўер, каля г. Квебек выш. да 5,5 м. Рака Рышэльё злучае С.Л.р. зр. Гудзон. На ўчастку паміж воз. Антарыо і г. Манрэаль каскад гідравузлоў з вадасховішчамі, найб.ГЭС Мозес (выкарыстоўваецца ЗША і Канадай). На рацэ найб. гарады і парты: Кінгстан, Корнуал, Манрэаль, Сарэль, Труа-Рыўер, Квебек (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́СТЫКІ ІНСТЫТУ́Т ПО́ЛЬСКАЙ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К (Instytut Slawistyki PAN). Створаны ў 1954 у Варшаве як Ін-т славяназнаўства Польскай АН на базе Мовазнаўчай камісіі Акадэміі ведаў. З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі даследаванняў: гісторыя славянства і літ.слав. моў, развіццё слав. гаворак. Мае аддзелы: беларусістыкі, русістыкі, украіністыкі, чэшскай і славацкай, праслав. моў, слав. анамастыкі, агульнай славістыкі, слав. л-р і інш.Разамз К-там мовазнаўства выдае квартальнік «Slavia Orientalis», штогоднікі «Rocznik Slawistyczny» («Славяназнаўчы штогоднік»), «Studia z Filologii Polskiej i Słowianskej» («Даследаванні з філалогіі польскай і славянскай»), «Pamętnik Słowiański» («Славянскія нататкі»), «Biuletyn Slawistyczny» («Славяназнаўчы бюлетэнь») і інш. Мае філіялы ў Кракаве, Познані, Гданьску. Сумесна з Інтам мовазнаўства АН Беларусі ў 1960-я г. праводзіў даследаванні польскіх рэгіянальных гаворак на Палессі, сімпозіумы па бел.-балта-слав. ізалексах. Да 1986 і з 1992 сумесна апрацоўваецца славістычная бібліяграфія, якая выдаецца ін-там. Выдадзены «Падручны польска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй М.Бірылы і А.Абрэмбскай-Яблонскай (1962), «Беларуска-польскі фразеалагічны слоўнік» А.Аксамітава і М.Чурак (2000), кн. «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура (Анталогія)» (1998).
сям’я італьянскіх майстроў смыкавых інструментаў 17—18 ст. Працавалі ў г. Крэмона. Антоніо С. (1644? — 18.12.1737), адзін знайб. выдатных прадстаўнікоў сям’і. Вучань Н.Амаці. З 1660 працаваў у стылі Амаці, на той час меў кляймо «Antonius Stradivarius Cremonensis Alumnus Nicolaij Amati» («Антоніо Страдывары Крэмонскі вучань Нікола Амаці»), у 1667 адкрыў сваю майстэрню. 1700—16 — т.зв. «залаты перыяд» у творчасці, у 1703 стварыў класічную мадэль скрыпкі «Гранд Страдывары». Ствараў найлепшыя па канцэртных якасцях інструменты (скрыпкі, альты, віяланчэлі, гітары), наблізіў іх да тэмбру прыроднага чал. голасу (з амаль 2500 інструментаў захавалася каля 1000, якія сталі класічнымі ўзорамі для майстроў пазнейшага часу). Для іх уласцівы дасканалая форма, ювелірная апрацоўка дэталей, моцны, багаты тэмбравымі фарбамі гук. Сярод вучняў яго сыны Франчэска С. (1.11.1671—15.1 або 11.5.1743) і Амабона С. (14.11.1679—9.6.1742), якія часта працавалі разам, а таксама К.Бергонцы. Сумесна створаныя імі скрыпкі мелі кляймо «Sotto la Disciplina d’Antonio Stradivari F. in Cremona» («Майстэрня сям’і Антоніо С. з Крэмона»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАЎ Уладзімір Паўлавіч (25.5.1925, г. Уварава Тамбоўскай вобл., Расія — 3.7.1983),
бел. вучоны-эканаміст, мовазнавец, журналіст. Бацька Г.У.Уваравай. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1977). Скончыў Ваен.ін-т замежных моў (1949). З 1949 у газ. «Osterreichische Zeitung» («Аўстрыйская газета»). У 1956—58 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—64 заг. кафедры, у 1964—65 і 1974—78 дэкан ф-та). З 1978 заг. кафедры ў Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ, у 1978—79 адначасова ў Вышэйшай эканам. школе ў Празе. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі эканам. вучэнняў, па сістэме вывучэння паліт. эканоміі і эканам. гісторыі вучэнняў з выкарыстаннем ЭВМ, тэорыі і практыкі разумення і перакладу замежнага тэксту.
Тв.:
Как научиться понимать и переводить иностранный текст. Мн., 1968 (у сааўт.);
Идеология современного реформизма. Мн., 1970;
Семинары по политической экономии с применением ЭВМ: (Исслед. пробл. управления учеб. процессом). Мн., 1982;
История экономических учений. М., 1983 (у сааўт.);
Экономическое соуправление: Политэкон. анализ соц.-демокр. теории и буржуаз. практики. Мн., 1985 (разамз Л.Ф.Заікам).
расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізіцы гарэння і выбуху. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. У 1926—28 стажыраваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. З 1931 у Ін-це хім. фізікі АНСССР. З 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крытычнай т-ры кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых цел, праблемах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз. энергетыкі. Разамз Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1983).