у беларусаў і інш.слав. народаў прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40—60, дыяметр 4—6 см) выраб раскочвалі валком (прамы ці выгнуты драўляны брус даўж. 65—80, шыр. 8—10 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі і ручкай). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Трапляюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШМІ́РСКАЯ ДАЛІ́НА,
міжгорная даліна на Пн Індыі, у штатах Джаму і Кашмір, паміж Вял. Гімалаямі і хр. Пір-Панджал (М.Гімалаі). Даўж. каля 200 км, шыр. да 60 км, выш. днішча каля 1600 м. Па К.д. цячэ р. Джэлам, вял.воз. Вулар. На схілах шыракалістыя і хвойныя лясы. Рысаводства, садаводства. Кліматычныя курорты. Турызм. На К.д. — г. Срынагар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАДРАТУ́РА КРУ́ГА,
пабудаванне квадрата, роўнавялікага па плошчы дадзенаму кругу. Пад К.к. разумеюць таксама задачу вылічэння плошчы круга з пэўным набліжэннем.
Старажытнагрэч. матэматыкі спрабавалі рашыць задачу з дапамогай цыркуля і лінейкі. У 1882 ням. матэматык Ф.Ліндэман даказаў трансцэндэнтнасць ліку π і тым самым невырашальнасць задачы такім спосабам — яе можна рашыць з выкарыстаннем некаторых трансцэндэнтных крывых, напр., квадратрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НЗА, Куанза (Kwanza, Cuanza),
рака ў Анголе. Даўж. 960 км, пл.бас. 147,7 тыс.км². Пачынаецца на пласкагор’і Біе, цячэ ў глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады, ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны ак. на Пд ад г. Луанда. Сярэдні гадавы расход вады 950 м³/с. Суднаходная на 258 км ад вусця. У сярэднім цячэнні ГЭС Камбамбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́САЎ (Аляксей Васілевіч) (1718—20.2.1772),
расійскі архітэктар. Узначальваў арх. частку Камісіі па мураваным буд-ве С.-Пецярбурга і Масквы. Кіраваў стварэннем ген. плана Пецярбурга (1763—69), склаў праект рэканструкцыі адміралцейскай ч. горада і праекты перадмаставых плошчаў у месцы перакрыжавання р. Фантанка з гар. магістралямі. Працаваў над праектамі планіроўкі Казані (1766), Цвяры (1767), Астрахані (1768), Харкава (1768) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ГА (Мікалай Паўлавіч) (10.2.1902, в. Коўбча Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1955), праф. (1958). Скончыў БДУ (1929). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (з 1952 заг. кафедры). Навук. працы па стрэптаміцынатэрапіі склеромнай інфекцыі.
Тв.:
Достижения оториноларингологии за 50 лет Советской власти в БССР // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 10.8.1937, в. В.Бушкава Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук. працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПЛЕКСНЫ А́ТЛАС,
сістэматызаваны збор узгодненых і ўзаемадапаўняльных карт, якія даюць шматбаковую характарыстыку тэрыторыі (акваторыі). Уключае розныя па тэматыцы карты: агульныя геаграфічныя, геалагічныя, тэктанічныя, геамарфалагічныя, глеб, кліматычныя, ландшафтныя, насельніцтва, эканомікі і інш. У залежнасці ад задач, якія вырашаюцца, комплексы карт могуць аб’ядноўвацца адпаведна пэўнай тэрыторыі або патрэб асобных галін нар. гаспадаркі ці н.-д. пытанняў. Гл. таксама Атлас геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ ((Corey) Эліяс Джэймс) (н. 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1950). З 1954 у Гарвардскім ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па тэорыі і методыцы арган. сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінт. аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую к-ту (1978). Нобелеўская прэмія 1990.