старажытнарускі жывапісец і ювелір. Манах Кіева-Пячэрскай лаўры, з 1084 удзельнічаў у размалёўцы яе Успенскага сабора. Ёсць меркаванне, што Алімпій пісаў абразы, выканаў мазаікі для сабора Кіева-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЗ (франц. crise ад грэч. krisis рашэнне, пераломны момант),
раптоўны, адносна кароткачасовы стан хворага, які характарызуецца новымі сімптомамі хваробы ці ўзмацненнем тых, што ёсць. Бывае ў выглядзе атакі, прыступу; найчасцей патрабуе неадкладнай дапамогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз. Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗАВІ́К,
балота ў Беларусі, на З Вілейскага р-на Мінскай вобл. і на У Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., пераважна ў вадазборы р. Спягліца, часткова ў вадазборы Вішнеўскага воз. Нізіннага (62%), вярховага (30%), пераходнага (2%), мяшанага (6%) тыпаў. Пл. 7,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,3 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7 м, сярэдняя 1,8 м. Першапачатковыя запасы торфу 18,1 млн. т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 2,5 м. Сярод балота воз. Калодкі. Цэнтральная ч. балота занята драбналессем з хвоі і бярозы, кусцікавы ярус з багуну і буякоў, ёсць журавіны. Уздоўж Спягліцы і на ўскрайках балота вярба, разнатраўе, асокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛЕЎ МОХ, Булеўскае балота,
у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Случ і воз. Чырвонае. Нізіннага (93%) і мяшанага (7%) тыпаў. Балота перасякаюць Даманавіцкі і Беладаманавіцкі каналы. Пл. 27,9 тыс.га, у межах прамысл. Пакладу 18,5 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 1,7 м. Першапачатковыя запасы торфу 52,8 млн. т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 5 м, агульныя запасы 13 млн.м³. Асушаная частка выкарыстоўваецца пад ворыва, сенажаць, здабываецца торф. На астатняй тэр. рэдкія лясы з бярозы, хвоі, ёсць багун, асокі, хвошч, трыснёг; мохавае покрыва са сфагнавых і гіпнавых імхоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАМІ́Н,
C5H9N3, тканкавы гармон мясц. ўздзеяння, медыятар нерв. сістэмы, біягенны амін. Ёсць у значнай колькасці ў неактыўнай звязанай форме ў тлустых клетках розных органаў і тканак жывёл і чалавека (лёгкіх, печані, скуры), а таксама базафілах крыві. Утвараецца ў выніку дэкарбаксіліравання гістыдзіну. Пры ўзаемадзеянні антыгену (алергена) з малекуламі імунаглабулінаў, звязаных з тлустымі клеткамі, адбываецца вызваленне з клетак сакраторных пузыркоў, у якіх ёсць гістамін, што можа з’яўляцца прычынай алергічных рэакцый арганізма. Гістамін выступае ў ролі сігнальнай малекулы, як хімічны медыятар выклікае расшырэнне крывяносных капіляраў і павышэнне іх пранікальнасці, звужэнне буйных сасудаў, скарачэнне гладкай мускулатуры, рэзка павялічвае сакрэцыю салянай к-ты ў страўніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯТКО́ВЫ ДРОБ,
дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10. Звычайна запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай (часам кропкай) столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку, напр., 785/10 = 78,5; 4/100 = 0,04. У Еўропе Дз.д. увёў нідэрл. вучоны С.Стэвін (1584), у Расіі — Л.П.Магніцкі (1703).
Пры такім запісе Дз.д. лічбы злева ад коскі азначаюць цэлую частку дробу. Звычайны дроб, назоўнік якога мае здабытак ступеней лікаў 2 і 5, можна пераўтварыць у канечны Дз.д. (напр., 1/5 = 0,2), а калі ёсць і інш множнікі — у бясконцы перыядычны (8/15 = 0,53333...). Ірацыянальныя лікі запісваюцца бясконцымі неперыядычнымі Дз.д. (π = 3,1415926...).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭВЕ́ТКІ (Natantia),
падатрад беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя. На Беларусі акліматызавана (1982, ахаладжальныя вадаёмы Бярозаўскай ДРЭС) К. ўсходняя субтрапічная рачная (Macrobrachium nipponense).
Даўж. 2—30 см. Брушка значна даўжэйшае за галавагрудзі. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Некаторыя К. мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца. Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Раздзельнаполыя. Аб’екты промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАПА́С (лац. Bootes),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Арктур (α Валапаса); ёсць падвойныя зоркі. 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЧАНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у малекулах якіх ёсць стабільныя ці радыеактыўныя ізатопы, што выкарыстоўваюцца як ізатопныя індыкатары. Атрымліваюць хім. сінтэзам і біясінтэзам (адзін з зыходных рэагентаў мае радыеактыўныя ізатопы), ізатопным абменам і некаторымі інш.спец. метадамі.