ДАЎБЕ́ШКІН (Пётр Лукіч) (8.10.1912, в. Паўлавічы Віцебскага р-на — 3.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі фін.-эканам. тэхнікум (1934), Сумскае артыл.ваен. вучылішча (1937). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Капітан Д. вызначыўся 22.9.1943 у баях каля г. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна): мінамётны дывізіён на чале з Д. фарсіраваў Дняпро, на захопленым плацдарме адбіў 8 контратак праціўніка. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКО́ (Міхаіл Сцяпанавіч) (27.2.1901, г. Марыупаль, Украіна — 3.6.1973),
украінскі спявак (драм. барытон). Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1926). З 1927 саліст Харкаўскага, у 1936—64 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Адзін з буйнейшых майстроў укр. опернай сцэны. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і сілы. Сярод партый: Багдан Хмяльніцкі (аднайм. опера К.Данькевіча), Шыбок, Гарбенка («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа («Мазепа» П.Чайкоўскага), Рыгалета («Рыгалета» Дж.Вердзі). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВРО́НСКІ (Макар Кандратавіч) (14.4.1910, г. Барысаў Мінскай вобл. — 13.11.1994),
украінскі скульптар. Нар. мастак Украіны (1963). Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1945). Выкладаў у ім (1949—94), праф. (1963). Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Сярод работ: помнікі Т.Р.Шаўчэнку (1950, у сааўт., Дзярж. прэмія СССР 1951) у г. Палерма (Канада), Багдану Хмяльніцкаму (1953) у г.Хмяльніцкі (Украіна); кампазіцыі «Леся Украінка» (1947), «На паншчыне» (1957); партрэты-бюсты М.М.Амосава (1961), Т.Р.Шаўчэнкі (1964); манумент Вечнай славы (1977) у г. Луцк (Украіна). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1984.
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЬКЕ́ВІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (24.12.1905, г. Адэса, Украіна — 24.2.1984),
украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Адэскі муз.-драм.ін-т (1929). З 1929 выкладаў у Адэскай (праф. з 1948, рэктар у 1944—51), у 1953—69 — у Кіеўскай кансерваторыях. У 1956—67 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Сярод твораў: оперы «Трагедыйная ноч» (1935), «Багдан Хмяльніцкі» (1951), «Назар Стадоля» (1960), балет «Лілея» (1939); 2 сімфоніі; сімф. паэма «Тарас Шаўчэнка», (1939), камерныя, хар. творы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978.
Літ.:
Михайлов М.М. Констянтин Данькевич. 2 вид. Київ, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕ́ЛКА (Канстанцін Кандратавіч) (22.10.1915, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 8.1.1989),
бел. самадзейны майстар-разьбяр па дрэве. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скульптурам К. характэрны складаная дынамічная кампазіцыя, дакладнасць мадэліроўкі і стараннасць апрацоўкі матэрыялу. Выкарыстоўваў сюжэты з фальклору, літ. твораў, гісторыі і сучаснага жыцця: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Мужычок з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Партызанская тачанка» (1965) і інш.
Літ.:
Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КМЕН (Carum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Еўразіі. На Беларусі К. звычайны (C. carvi) трапляецца на лугах, лясных палянах, каля дарог. Культывуецца як эфіраалейная культура. Пашыраны сорт Хмяльніцкі.
К. звычайны — двухгадовая расліна выш. 30—80 см. Сцябло простае, разгалінаванае. Лісце двойчы- або тройчыперыстарассечанае.
Кветкі ў складаных парасоніках, белыя, ружаватыя. Плод — сямянка. У 1-ы год утварае разетку лісця і тоўсты корань, на 2-і — сцябло, кветкі, плады. У пладах 2,7—7,2% эфірнага алею. Выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай, лікёра-гарэлачнай, парфумернай, фармацэўтычнай прам-сці, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Ларыса Архіпаўна) (28.1.1918, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна — 19.1.1981),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1960). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1940), з 1951 выкладала ў ёй (з перапынкамі; з 1978 праф.). У 1939—70 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. Валодала моцным голасам, яркі.мдрам. талентам. Першая выканаўца гал. партый у многіх операх укр. кампазітараў, у т. л. Уля Громава («Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса). Сярод партый; Юнона («Энеіда» М.Лысенкі), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча) Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў (1939). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РСУНЬСКАЯ БІ́ТВА 1648.
Адбылася 15—16 мая каля г. Корсунь (цяпер г. Корсунь-Шаўчэнкаўскі, Украіна) паміж укр. казакамі пад камандаваннем Б.Хмяльніцкага (15—17 тыс. казакоў і 4 тыс. крымскіх татар) і польск. войскамі пад камандаваннем гетманаў М.Патоцкага і М.Каліноўскага (20 тыс.чал.). Пасля паражэння польск. авангарда каля г. Жоўтыя Воды гал. сілы польск. войск занялі абарону пад Корсунем. 15 мая татары беспаспяхова атакавалі польск. абарончыя пазіцыі паміж Корсунем і Сцяблёвам. Хуткім і ўмелым манеўраваннем Хмяльніцкі прымусіў Патоцкага пакінуць пазіцыі і ісці праз лес, дзе яго чакаў у засадзе 6-тысячны атрад М.Крываноса. Польскія войскі былі акружаны і разгромлены.