гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца клеткамі пярэдняй ч. адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды — бялок, мае 198 амінакіслотных астаткаў, структурна блізкі да гармону росту і плацэнтарнага лактагеннага гармону. У млекакормячых жывёл стымулюе развіццё малочных залоз, лактацыю, рост унутр. органаў, праяўленне мацярынскага інстынкту; у пацукоў і мышэй уплывае на функцыянаванне жоўтага цела яечнікаў (адсюль больш ранняя назва П. — лютэатропны гармон). У птушак рэгулюе сакрэцыю малачка клеткамі валляка, стымулюе абмен тлушчу, рост пер’я, унутр. органаў, выседжванне яец, выкормліванне патомства. У ніжэйшых пазваночных П. кантралюе осмарэгуляцыю, водна-салявы абмен, пігментацыю скуры, міграцыю ў перыяд размнажэння. Сакрэцыя П. рэгулюецца гіпаталамічнымі рылізінг-гармонамі, эстрагенамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЗО́ЙНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення жывёл і некаторых раслін пры дапамозе захопу (глытання) цвёрдых харч. рэчываў унутр цела арганізма; адзін з відаў гетэратрофнага жыўлення (гл.Гетэратрофы). Найб. пашырана сярод прасцейшых, уласціва і насякомаедным раслінам. Гл. таксама Галафітнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТУСУСЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. intus унутр + susceptio прыняцце на сябе),
разрастанне абалонак клетак раслін у выніку пранікнення новых малекул цэлюлозы і протапекціну ў сфарміраваную абалонку. Рост і патаўшчэнне абалонак адбываецца за кошт І. і налажэння слаёў знутры (апазіцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАПЕ́Д [ад ма(тацыкл) + (веласі)пед],
двух- або трохколавы трансп. сродак з рухавіком унутр. згарання і педальным ланцуговым прыводам задняга кола. Развівае скорасць да 50 км/гадз. Рухавік звычайна аднацыліндравы двухтактавы (рабочы аб’ём да 50 см³, магутнасць каля 1,5—2 кВт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАМАСТЫ́Я (ад мікра... +грэч. mastos грудзі),
недаразвіццё малочных залоз у жанчын. Назіраецца пры агульнай інфантылізацыі жанчыны, спыненні далейшага росту залозістай тканкі грудзей; можа развівацца пры зніжэнні функцыі яечнікаў, інш. залоз унутр. сакрэцыі, пры інфекцыях, пухлінах эндакрынных органаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССЕ́ЯННЕ МІКРАЧАСЦІ́Ц,
фізічны працэс, пры якім узаемадзеянне часціц (атамаў, малекул, нуклонаў, атамных ядраў і інш.) вядзе да змены іх імпульсу. Пры Р.м. з невялікай энергіяй выяўляюцца іх хвалевыя ўласцівасці і працэс нагадвае рассеянне святла, пры Р.м. з высокай энергіяй — карпускулярныя ўласцівасці. Бывае пругкае і няпругкае (разам са зменай імпульсу часціц змяняюцца іх унутр. станы ці ўтвараюцца новыя часціцы).
Важнейшая колькасная характарыстыка Р.м. — эфектыўнае сячэнне, вымярэнне якога дае магчымасць даследаваць унутр. структуру часціц і вывучаць законы іх узаемадзеяння (гл.Рэзерфарда формула). Класічная тэорыя Р.м. грунтуецца на законах класічнай механікі. У квантавамех. тэорыі Р.м. апісваецца матрыцай рассеяння, праз элементы якой выражаюцца вымераныя фіз. велічыні (сячэнне рассеяння, палярызацыя часціц і інш.). Р.м. пры высокіх энергіях апісваецца метадамі квантавай тэорыі паля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁРСТКА,
1) адзін з працэсаў вырабу друкарскай формы — састаўленне старонак (палос) кніг, часопісаў, газет з гранак тэксту, табліц, ілюстрацый, элементаў унутр. афармлення ў адпаведнасці з разметкай або спецыяльна вырабленым макетам. 2). Адбітак (карэктура) са звярстанага набору, прызначаны для выпраўлення памылак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНІМЕ́Д,
малая планета № 1036. Дыяметр 28 км, найменшая адлегласць ад Сонца 1,22 а.а., найбольшая — 4,1 а.а. Па выцягнутасці (эксцэнтрысітэт 0,54) і нахіле да плоскасці зямной арбіты (26°) арбіта нагадвае арбіту каметы (заходзіць унутр арбіты Марса). Адкрыта В.Баадэ (Германія, 1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАТЫ́ЧНАЯ НЕРВО́ВАЯ СІСТЭ́МА,
частка нервовай сістэмы, якая мае адчувальныя і рухальныя валокны, што інервуюць апорна-рухальны апарат і скуру. Падзел нерв. сістэмы на саматычную і вісцэральную (унутр. органаў), уведзены англ. фізіёлагам У.Х.Гаскелам, умоўны. Гл. таксама Вегетатыўная нервовая сістэма.