ФІБРО́МА (ад лац. fibra валакно + ...ома),

дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі. Бывае ў скуры, звязках, слізістых абалонках, унутр. органах. Часта спалучаецца з разрастаннем інш. тканак — мышачнай (фібраміома), сасудзістай (ангіяфіброма) і інш. Лячэнне хірургічнае.

т. 16, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)