ТЭРАПІ́Я (ад
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення хвароб (этыялогію), механізмы іх развіцця (патагенез), метады распазнавання (дыягностыку), лячэнне і прафілактыку захворванняў
Адрозніваюць Т.: этыятропную, накіраваную на ліквідацыю прычын хваробы; замяшчальную — папаўненне рэчываў, якіх не хапае ў арганізме; патагенет. (выкарыстанне сродкаў, якія разрываюць механізм развіцця хваробы); сімптаматычную, якая ўключае лячэбныя мерапрыемствы, накіраваныя на ліквідацыю пэўных сімптомаў захворвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)