навукова-тэхнічны часопіс. Засн. ў 1958 у Мінску як усесаюзны штомесячны часопіс Дзярж.к-таСМСССР па навуцы і тэхніцы і АНБССР. З 1992 часопіс Нац.АН Беларусі. Выдаецца Акадэмічным навук. комплексам «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нац.АН Беларусі». Асн.навук. кірункі: цеплафізіка, цепла- і масаабмен, тэорыі цеплаправоднасці і сушкі, тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў, буд. цеплафізіка, структурна-мех. характарыстыкі дысперсных сістэм, рэафізіка, нізкатэмпературная плазма. У складзе рэдакцыйнага савета вучоныя Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Індыі і інш. Часопіс перавыдаецца на англ. мове ў ЗША.
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1989). Скончыла Ленінградскі політэхн.ін-т (1957). З 1959 у Акадэмічным навук. комплексе «Інстытуту цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па распрацоўцы тэхналогій і абсталявання для сушкі і тэрмаапрацоўкі тэрмалабільных і тэрмапластычных матэрыялаў, у т. л. прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (кармавога канцэнтрату лізіну, малочнакіслых бактэрыяльных прэпаратаў, тарфянога нітрагіну і інш.).
Тв.:
Теплообменные аппараты типа «газовзвесь»;
(Теория и расчет). Мн., 1969 (разам з І.Л.Любошыцам. У.А.Шэйманам);
Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з П.С.Куцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́ЦЬ,
старадаўняя гасп. пабудова для сушкі збажыны; тып сушні. Была пашырана ў паўн.-ўсх. раёнах Беларусі да сярэдзіны 20 ст. Квадратны або прамавугольны ў плане будынак вянковай канструкцыі, накрыты саломай, драніцай. Унутраная прастора перакрыццем з жэрдак падзялялася на 2 ярусы. Цёплае паветра ад курнай печы ў ніжнім ярусе праз шчыліны перакрыцця ішло ў верхні ярус, дзе сушылі снапы. У сял. гаспадарках 19—пач. 20 ст. Асеці будавалі паблізу гумна, стадолы, тока. Нярэдка мела «перадасець» каркаснай канструкцыі, дзе абмалочвалі высушанае збожжа. У фальварках існавалі больш складаныя структуры, дзе 2 асеці злучаліся крытым токам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРПІЛО́ЎСКІ Канстанцін Феліксавіч (25.11.1931, г. Гомель — 29.5.1999),
бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1987). Скончыў БПІ (1955). З 1961 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску (з 1979 заг. лабараторыі). У 1986—98 заг. кафедры Бел.агр.тэхн. ун-та. Навук. працы па механізацыі тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў. Распрацаваў тэорыю малекулярнага фракцыянавання харч. і кармавых вадкасцей з дапамогай паўпранікальных мембран, тэхналогіі вытв-сці пратэінавых канцэнтратаў і тэрмічнай сушкі кармоў.
Тв.:
Механизация переработки картофеля на кормовые цели. Мн., 1987 (разам з У.В.Маёнавым, У.М.Савіных);
Интенсивные технологии приготовления кормов. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТАМІ́ННЫЯ КАРМЫ́,
раслінныя і жывёльныя кармы з павышанай колькасцю вітамінаў або правітамінаў. Асабліва багатая вітамінамі маладая зялёная трава. Асн. кармавыя крыніцы вітамінаў: вітаміну A — малодзіва, малако, маслёнка, сыроватка, тварог; вітаміну D — сена сонечнай сушкі, сянаж, сілас, закладзеныя ў сонечнае надвор’е, малодзіва, малако, мука рыбная; вітаміну E — зялёныя і травяністыя кармы, прарослае зерне, вотруб’е пшанічнае; вітаміну K — лісце зялёных раслін, травяністыя кармы, бацвінне караняплодаў, водарасці; вітамінаў групы B — зялёныя расліны, добрае сена, зерневыя кармы, вотруб’е, кармавыя дрожджы, травяная мука бабовых, мука рыбная, макуха і шроты, малочныя кармы, зерне бабовых і злакаў, кармы жывёльнага паходжання; вітаміну C — маладыя зялёныя расліны, коранеклубняплоды. Багатая крыніца вітамінных кармоў — абагачаныя вітамінамі камбікармы, бялкова-вітамінна-мінеральныя дабаўкі і прэміксы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ЦКАЯ Таісія Паўлаўна (н. 29.11.1949, в. Бобрына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1999). Скончыла БСГА (1972). З 1978 у Гродзенскім с.-г. ін-це, з 1991 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. З 2000 у Бел.агр.тэхн. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні тэхнал. працэсаў сушкі і перадпасяўной апрацоўкі зерня і насення ў азона-паветр. сферы.
Тв.:
Энергосберегающая технология сушки сельскохозяйственных материалов в озоновоздушной сфере. Мн., 1997;
Энергосберегающая электроозонированная сушка зерна активным вентилированием (разам з С.М.Карташэвічам) // Механизация уборки, послеуборочной обработки и хранения урожая сельскохозяйственных культур: Науч. тр.М., 2000. Т. 132.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІЧ Аляксандр Васілевіч (н. 24.10.1957, в. Пераколь Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання харч. прам-сці. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Засл. вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі тэхнал.ін-т (1981). З 1981 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па працэсах і апаратах харч. і хім. вытворчасцей, тэорыі і тэхніцы закручаных патокаў. Стварыў і ўкараніў у вытв-сць новыя класы высокаэфектыўных апаратаў з кіравальнай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў.
Тв.:
Гидродинамика двухкамерных вихревых сушилок со встречно соударяющимися закрученными потоками газовзвеси // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЕСУШЫ́ЛКА,
машына (агрэгат ці ўстаноўка) для сушкі збожжа, насення траў, агародніны і інш. Выкарыстоўваецца ў складзе зернеачышчальна-сушыльнага комплексу або асобна. Бываюць: перасоўныя і стацыянарныя; барабанныя, шахтавыя, калонкавыя, канвеерныя, вакуумныя.
Збожжа ў іх сушаць нагрэтым паветрам або сумессю яго з газамі, што ўтвараюцца пры згаранні цвёрдага ці вадкага паліва ў спец. топках. У барабанных З. збожжа рухаецца ўздоўж восі вярчальнага барабана ў патоку цепланосьбіта (гарачага паветра), у шахтавых — перамяшчаецца ўніз пад дзеяннем уласнай вагі, а цепланосьбіт паступае ў сушыльную ч. шахты збоку і перасякае збожжавы паток. На Беларусі пашыраны З. шахтавага і барабаннага тыпу, выкарыстоўваюцца на збожжасховішчах, элеватарах і інш. Прадукцыйнасць З. да 16 т/гадз і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАЧЫРВО́НАЯ ТЭ́ХНІКА,
галіна прыкладной фізікі і тэхнікі, што ўключае распрацоўку і выкарыстанне ў навук. даследаваннях, вытв-сці і ваен. справе прылад і прыстасаванняў, прынцып дзеяння якіх засн. на выкарыстанні інфрачырвонага выпрамянення. Такія прылады бываюць актыўныя (маюць уласныя штучныя крыніцы выпрамянення) і пасіўныя (выкарыстоўваюць натуральныя крыніцы выпрамянення).
Да І.т. адносяць распрацоўку і стварэнне прыёмнікаў і крыніц інфрачырвонага выпрамянення, святлафільтраў (гл.Дысперсійныя фільтры), матэрыялаў, празрыстых у інфрачырвонай вобласці, прылад для вывучэння спектраў паглынання і выпрамянення (гл.Інфрачырвоная спектраскапія), прылад для назірання (гл.Электронна-аптычныя пераўтваральнікі) і фатаграфавання ў цемнаце, дыстанцыйнага вымярэння т-ры нагрэтых цел па іх цеплавым выпрамяненні (гл.Балометр, Пірометр), сушкі драўніны і лакафарбавых пакрыццяў, дыягностыкі захворванняў, скрытай сігналізацыі, зямной і касм. сувязі і інш.Гл. таксама Інфрачырвоная дэфектаскапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГО́Б (франц. engobe),
вадкая керамічная фарба на аснове белай ці каляровай гліны, прызначаная для дэкарыравання гліняных вырабаў. Для афарбоўкі выкарыстоўваюць солі металаў і керамічныя пігменты. Ангобам можа пакрываць увесь выраб ці па малюнку. Пасля сушкі вырабы абпальваюць, часта пакрываюць празрыстай глазурай, размалёўкай. Танкамолаты ангоб з дабаўкамі наносяць на чарапіцу і інш. керамічныя вырабы для зніжэння порыстасці. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў у дэкар.-прыкладным мастацтве Б. Усходу. Разнавіднасць ангоба — грэч. керамічныя лакі (terra argeta). У Зах. Еўропе ангабіраваныя глазураваныя вырабы наз. мецца-маёліка. На Беларусі ангоб выкарыстоўваюць з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі і дробная пластыка з Гродна, Турава, Навагрудка, Полацка, Слоніма). На Івянецкай маст. фабрыцы (Валожынскі р-н) шырока выкарыстоўваюць каляровы ангоб для размалёўкі посуду і сувеніраў, фляндроўкі, размалёўкі ражком, пэндзлем і інш.