французскі кінарэжысёр. Скончыў літ.ф-т Сарбоны. У дакумент. фільме «З нагоды Ніццы» (1929) і стужцы «Нуль за паводзіны» (1933) поруч з сатыр. выкрываннем праявілася імкненне да паэтызацыі свету. Уменне Віго на аснове карцін паўсядзённага побыту рабіць складаныя філас. абагульненні найб. поўна выявілася ў фільме «Аталанта» (1934). Творчая спадчына Віго невялікая, але яна значна паўплывала на развіццё франц. кіно ў 1930—50-я г. З 1951 у Францыі штогод прысуджаецца прэмія імя Віго.
грузінскі паэт-рамантык. Літ.спадчына Бараташвілі — паэма і вершы (каля 40), пераважна філас. і інтымнай тэматыкі. У творах («Мерані», «Мая малітва», «Магіла цара Іраклія», «Роздум на беразе Куры», паэма «Лёс Грузіі» і інш.) складаны ўнутр. свет чалавека, мара пра нац. свабоду Грузіі. У асобных вершах матывы адчаю, песімізму, адзіноты («Адгукніся, душа», «Злы дух»). Паэзіі Бараташвілі ўласцівыя псіхалагізм, лірызм, экспрэсіўнасць, пластычнасць, музычнасць. На бел. мову яго творы перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, Е.Лось, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́КСЕМБУ́РГІ (ням. Luxemburger),
дынастыя каралёў Германіі і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1308—13, 1346—1400, 1410—37, каралёў Чэхіі ў 1310—1437 і Венгрыі ў 1387—1437, графаў (герцагаў) Люксембурга (да 15 ст.). Найб. значныя прадстаўнікі: Генрых VII (гл.Генрых, герм. правіцелі), Ян (чэш. кароль у 1310—46), Карл IV (Карэл I Чэшскі), Вацлаў IV, Сігізмунд I. З 1310 эканам. і паліт. цэнтрам Л. была Чэхія, яны найб. узмацніліся пры К.арле IV. У 1437 дынастыя спынілася ў мужчынскай лініі, спадчынаЛ. перайшла да Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКІМІ́ (Мухамад Амін-хаджа) (1.5.1851, г. Каканд, Узбекістан — 25.5.1903),
узбекскі паэт-асветнік. Вучыўся ў медрэсэ Каканда, Бухары, Ташкента. Паэт.спадчына М. жанрава разнастайная (газелі, мухамас, рубаі і інш.), прасякнута сац. зместам. Пачынальнік новага жанру ў узб. л-ры — дарожных нататкаў. У вершаваным «Апісанні падарожжаў» паказаў багацце прыроды, а таксама сац. кантрасты ў краіне. Яго творы адметныя надзённасцю тэм, дакладнасцю характарыстык, выразнасцю маст. сродкаў, лаканізмам, музычнасцю мовы. Вершаваныя і празаічныя лісты М. да сяброў — пачатак эпісталярнага стылю ў нац. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬЦЮКО́ВА (Ангеліна Пятроўна) (н. 10.12.1924, г. Кіраў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Маскоўскі тэкстыльны ін-т (1949). Выкладала ў Львоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва, у 1964—79 у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў галіне маст. афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкар. і манум. габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра муз. камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А.М.Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыптых «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТА́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 15.3.1952, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977). Працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе (1979—92). Сярод твораў: дэкар. блюды «Спадчына» (1978), «Незнаёмка» (1985); медаль «Мой родны кут» (1981); сервізы «Народны» (1981), «Раманс» (1990); наборы чайнікаў «Кірмаш» (1984), для нац. страў «Беларускі» (1986), кубкаў «Гербы» (1988), дзіцячы «НЛА» (1989), чайны «Купалле» (1991), ваз «Фантазія» (1994), «У пушчах Палесся» (1995); серыі блюд «Кветкі майго дзяцінства» (1983) і інш.Маст. манера вызначаецца аптымістычнай стыхіяй пачуццяў і неўтаймоўнай фантазіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬФ ((Wolff) Юзаф) (1854—9.8.1900),
польскі гісторык, генеалог. Чл.-кар. Кракаўскай АН. Скончыў Лейпцыгскі ун-т. У 1876—85 працаваў у Пецярбургу ў кнігавыдавецкім прадпрыемстве свайго дзядзькі і цесця М.В.Вольфа. На падставе Метрыкі ВКЛ і інш. дакументаў напісаў фундаментальныя генеалагічныя працы па гісторыі ВКЛ: «Аб князях Кобрынскіх» (1883), «Сенатары і дыгнітарыі Вялікага княства Літоўскага 1386—1795», «Пацы» (абедзве 1885), «Род Гедзіміна» (1886), «Князі літоўска-рускія з канца XIV ст.» (1895; вытрымкі надрукаваны ў час. «Спадчына» за 1992—94).
Літ.:
Бычкова М.Е. Юзеф Вольф в Петербурге // История и историки: Историогр. ежегодник, 1978. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЧЫ́НСКІ (Вінцэнцій) (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853),
бел. філосаф, тэолаг, крытык. Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1830—-40-я г. выкладаў філасофію і тэалогію ў навуч. установах Аўстрыі, з 1848 у Лувенскім ун-це (Бельгія). Заснавальнік і рэдактар першага на Беларусі літ.-навук. часопіса «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік», 1818—20). Палемізаваў з асветнікамі і езуітамі на старонках час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік») наконт паэмы Н.Мусніцкага «Палтава». Аўтар кн. «Філасофскія разважанні» (т. 1—3, Вена, 1843—44), у якой у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў прыклады з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Шматлікая яго рукапісная спадчына даследавана мала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АДРАДЖЭ́ННЕ»,
бел. кааператыўна-выдавецкае т-ва. Існавала ў Мінску ў крас. — снеж. 1922. Засн.Акад. цэнтрам Наркамасветы БССР для выдання твораў маст. л-ры і падручнікаў для бел. школ. Выдала зб-кі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе), «Спадчына» Я.Купалы, «Водгулле» Я.Коласа, «Пад родным небам» З.Бядулі, паэму «Босыя на вогнішчы» М.Чарота, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі, альманах «Адраджэнне» і інш. Мела кнігарню ў Мінску, вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і інш. гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выд-ва«Савецкая Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭЦІ́НА ((Aretino) П’етра) (19.4.1492, г. Арэца, Італія — 21.10.1556),
італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння. У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрап. вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх наз. «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Н.Макіявелі заснаваў італьян. камедыю нораваў («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культ. Жыцця Італіі 1-й пал. 16 ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за 3 тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.