Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
спа́дчына, -ы, ж.
1. Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыю-н. уласнасць.
Бацькоўская с.
2. Пераход маёмасці памёршага да яго спадкаемцаў (спец.).
3. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох, папярэдніх дзеячаў.
Культурная с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́дчынаж. насле́дство ср., насле́дие ср.;
атрыма́ць (атры́мліваць) у спа́дчыну — получи́ть (получа́ть) в насле́дство;
культу́рная с. — культу́рное насле́дство (насле́дие)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спа́дчына, ‑ы, ж.
1. Маёмасць, гаспадарка, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю‑н. уласнасць. Сын палічыў, што бацька загінуў на вайне, прадаў і прагуляў бацькоўскую спадчыну.Машара.Ён [дзед] памёр пад шум асенніх траў, Толькі стрэльбу ў спадчыну пакінуў.Танк.//перан.Разм. Пра тое, што пераемна пераходзіць ад папярэдняга да наступнага. У Ніны быў самавар — не свой, нечая спадчына па кватэры.Лобан./ Пра ўласцівасці, схільнасці, пачуцці і пад. У маіх руках не кол, а кулямёт, А ў спадчыну ад прадзеда — адвага.Панчанка.З песняй той да Радзімы любоў Назаўжды дасталася мне ў спадчыну.Нядзведскі.//Разм. Тое, што пакінута папярэднікам у якой‑н. галіне дзейнасці, майстэрстве, справе. Сваё будаўнічае майстэрства цесляры звычайна перадавалі ў спадчыну нашчадкам.«Помнікі».[М. Багдановіч] памёр сталым майстрам. Яго спадчына адразу ж стала нашай класікай.Гілевіч.
2. З’явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў, ад мінулых часоў. Культурная рэвалюцыя ўключае: усеагульнае пашырэнне пісьменнасці, а затым і навуковых ведаў сярод працоўных, крытычнае асваенне культурнай спадчыны, набытай чалавецтвам, і стварэнне больш высокай культуры — нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу.«Звязда».Пэўная лінгвістычная спадчына засталася, і ў гісторыі навукі аб мове беларускага народа яна займае прыкметнае месца.Суднік.Міцкевіч пакінуў багатую спадчыну.Лойка.
3.Спец. Пераход маёмасці памёршага да яго наследнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (з’ява культурнага жыццяі г. д) géistiges Érbe, Náchlass m -es, -e і -lässe;
культу́рная спа́дчына Kultúrerbe n;
літарату́рная спа́дчына literárischer Náchlass
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Спа́дчына ‘маёмасць, гаспадарка, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц.; мін., ЛА, 3; Касп.). Укр.спа́дщина ‘тс’. Беларуска-ўкраінская інавацыя. Ад спадкі (гл.) з суф. ‑ін(а).