Бясколерныя крышталі, плавяцца з раскладаннем (tпл 364 °C), шчыльн. 1571 кг/м³. Не раствараецца ў халоднай вадзе і большасці арган. растваральнікаў. У прам-сці атрымліваюць піролізам мачавіны пры т-ры 350—500 °C і ціску 5—40 МПа або сінтэзам з дыцыяндыаміду (NH2)2C=N—C≡N у вадкім аміяку. Выкарыстоўваюць для атрымання меламіна-фармальдэгідных і іонаабменных смол, дубільнікаў, інгібітараў карозіі, вытворныя (хлормеламіны) — як антысептыкі і адбельвальныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАМЕТА́Н,
найпрасцейшае нітразлучэнне аліфатычнага раду, CH3NO2. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю, tкіп 100,8 °C, шчыльн. 1137,1 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя аліфатычных вуглевадародаў), маларастваральны ў вадзе. Вогне- і выбухованебяспечны. У прам-сці атрымліваюць дэструктыўным нітраваннем прапану канцэнтраванай азотнай к-той у паравой фазе (400—700 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнік для эфірацэлюлозных лакаў і смол, экстрагент араматычных вуглевадародаў, дабаўку да дызельнага паліва, высокакіпячае аднакампанентнае ракетнае паліва. Моцны яд, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАЛІ́Н, дэкагідранафталін,
біцыклічны насычаны вуглевадарод, C10H18. Бясколерная вадкасць. Існуюць 2 ізамеры з розным размяшчэннем цыклаў у прасторы: транс-Д. (tкіп 187,237 °C, шчыльн. 869,7 кг/м³) і цыс-Д. (tкіп 195,774 °C, шчыльн. 896,7 кг/м³). Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў метаноле і этаноле. Тэхн. (сумесь 60% цыс- і 40% транс-Д.) атрымліваюць каталітычным гідрыраваннем нафталіну. Выкарыстоўваюць як растваральнік тлушчу, гумы, каўчуку, сінт.смол, лакафарбавых матэрыялаў; растваральнік і стабілізатар крэмаў для абутку і воскаў для падлогі; заменнік жывіцы.
Бясколерныя крышталі, tпл 139—140 °C, шчыльн. 1590 кг/м³. Добра раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Лёгка ізамерызуецца ў фумаравую к-ту — транс-ізамер этылендыкарбонавай к-ты (tпл 296,4 °C, не раствараецца ў вадзе, ёсць у многіх раслінах і грыбах). У прам-сці М.к. атрымліваюць разам з малеінавым ангідрыдам пры каталітычным акісленні бензолу, а таксама акісленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці віннай і яблычнай кіслот, паверхнева-актыўных рэчываў, палімерных матэрыялаў, алкідных смол.
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 52,85 °C), шчыльн. 1480 кг/м³. Раствараецца ў вадзе (утвараецца малеінавая к-та), ацэтоне, бензоле. Узаемадзейнічае з дыенамі (гл.Дыенавы сінтэз), суполімерызуецца з вінільнымі злучэннямі і алефінамі з утварэннем насычаных лінейных палімераў. У прам-сці атрымліваюць парафазным каталітычным акісленнем бензолу ці бутану. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліэфірных і алкідных смол, пестыцыдаў, паверхнева-актыўных рэчываў і інш, Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНЫ АЛЬДЭГІ́Д, бутыральдэгід, бутаналь,
насычаны аліфатычны альдэгід, CH3CH2CH2CHO. Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, tкіп 75,7 °C, шчыльн. 817 кг/м³. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, абмежавана — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць оксасінтэзам з прапілену ў прысутнасці каталізатара (злучэнні кобальту), а таксама аднаўленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці бутанолу і 2-этылгексанолу, масленай к-ты і яе ангідрыду, полівінілбутыралю, мадыфікаваных фенола-, мачавіна- і анілінафармальдэгідных смол. Таксічны пры ўдыханні пары, кантакце са скурай, пападанні ў вочы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАФА́РБАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна хімічнай прамысловасці, якая займаецца вытв-сцю лакафарбавых матэрыялаў: лакаў і эмалей, розных фарбавальнікаў, пакосту і інш. Алейныя фарбы звычайна вырабляюцца з тонказдробненага пігменту, які размеркаваны ў масе плёнкаўтваральнага рэчыва — пакосту (раней атрымлівалі толькі з расліннага алею). Разам з натуральным пакостам наладжана вытв-сцьсінт. і паўсінт. (гліфталевага) пакосту. Сыравіна для атрымання фарбавальнікаў і пігментаў разнастайная, найб. значнай з’яўляюцца араматычныя вуглевадароды — бензол, талуол, нафталін, антрацэн, ксілол і іх вытворныя. Шырока выкарыстоўваліся бітумныя лакі — растворы прыродных або штучных бітумаў ва ўайт-спірыце, ксілоле, шкіпінары і інш. растваральніках. У 1-й пал. 20 ст. з’явіліся лакі на аснове эфіраў цэлюлозы, потым — сінт.смол. Цяпер выкарыстоўваюцца лакі на аснове палімераў (алкідных смол), якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні мнагаатамных спіртоў з многаасноўнымі кіслотамі.
На Беларусі лакі і фарбы пачалі вырабляць у 1920-я г., напачатку ў арцелях па вырабе хім. прадукцыі, потым на прамысл. прадпрыемствах. У 1960-х г. пабудаваны буйныя Мінскі лакафарбавы завод і Лідскі лакафарбавы завод. Усяго на Беларусі каля 30 прадпрыемстваў і вытв-сцей Л.п. У 1994 прадпрыемствы Беларусі вырабілі 16,1 тыс.т лакаў на кандэнсацыйнай аснове, 2,9 тыс.т алейных фарбаў, 3,9 тыс.т пакосту. Гл. таксама Лакафарбавыя пакрыцці.
Г.С.Смалякоў.
Да арт.Лакафарбавая прамысловасць. У цэху прыгатавання эмалей на Мінскім лакафарбавым заводзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНЫЯ ЛА́КІ,
растворы прадуктаў сумяшчэння алеяў і прыродных ці сінт.смол у арган. растваральніках. На алейныя лакі выкарыстоўваюць рафінаваныя і часткова запалімерызаваныя алеі, прыродныя (каніфоль, бурштын і інш.) і сінтэтычныя (фенола-фармальдэгідныя смолы і іх мадыфікацыі) смолы, растваральнікі (уайт-спірыт, сальвент-нафта, бензін, шкіпінар і інш.), дадаюць сікатывы.
У залежнасці ад колькасці алею алейныя лакі падзяляюцца на посныя, сярэднія, тлустыя; атмасфераўстойлівасць іх павялічваецца з павышэннем тлустасці. Алейнымі лакамі пакрываюць металы, драўнінныя пластыкі, прамочваюць абмоткі электраабсталявання, выкарыстоўваюць у грунтоўках, шпаклёўках і эмалевых фарбах. Замяняюцца алкіднымі лакамі.
просты эфір з канцавымі гідраксільнымі групамі, (HOCH2CH2)2O.
Бясколерная вязкая гіграскапічная вадкасць без паху, салодкая на смак, tкіп 245,8 °C, шчыльн. 1116,1 кг/м³ (20 °C) Змешваецца з вадой, спіртам, гліколямі, ацэтонам, хлараформам. Мае хім. ўласцівасці гліколяў і эфіраў. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці поліурэтанаў, алігаэфіракрылатаў, складаных эфіраў, кампанент антыфрызаў, гідраўл. тармазных і змазачных вадкасцей, растваральнік нітратаў цэлюлозы, поліэфірных смол, асушальнік газаў і інш. Раздражняе скуру, уздзейнічае на ц. н. с. і ныркі (пры пападанні ўнутр), ГДК 10 мг/м³, у вадзе вадаёмаў — 1 мг/л.
Бясколерныя крышталі саладкаватага смаку, у паветры асмальваюцца пры 280 °C, вазганяюцца ў вакууме пры т-ры вышэй за 230 °C. Добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна — у эфіры, бензоле, чатыроххлорыстым вугляродзе. Моцнымі к-тамі гексаметылентэтраміну раскладаецца на аміяк і фармальдэгід, што абумоўлівае яго антысептычныя ўласцівасці. У прам-сці атрымліваюць пры выпарванні ў вакууме сумесі аміяку і фармальдэгіду: 4NH3 + 6CH2O ⇄ (CH2)6N4 + 6H2O.
Выкарыстоўваюць як лек. прэпарат групы антысептычных сродкаў (напр уратрапін, кальцэкс), сыравіну вытв-сці гексагену, бяздымнае цвёрдае паліва (т.зв. цвёрды спірт), ацвярджальнік фенола-фармальдэгідных смол, фунгіцыд.