Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСНЯЦО́Ў (Апалінарый Міхайлавіч) (6.8.1856, в. Рабава Кіраўскай вобл., Расія — 23.1.1933),
рускі жывапісец і графік. Акад. Пецярбургскай АМ (1900). Вучыўся ў брата В.М.Васняцова, В.Дз.Паленава, І.Я.Рэпіна. Чл.Т-ваперасоўнікаў (з 1889). З 1903 узначальваў «Саюз рускіх мастакоў». Аўтар манум. эпічных пейзажаў і серый, гіст. палотнаў, прысвечаных старадаўняй Маскве, Падмаскоўю, Уралу і інш.Асн. творы: «Радзіма» (1886), «Змярканне» (1889), «Сібір» (1894), «Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак 17 стагоддзя» (1900), «Возера» (1902), «Красная плошча ў 2-й палове 18 стагоддзя» (1925) і інш. Вядомы таксама як археолаг, педагог і тэарэтык мастацтва. У Нац.маст. музеі Беларусі яго карціны: «Веснавая цішыня» (1881), «Дняпро перад бурай» (1888), «Горнае возера. Урал» (1892), «Скіт» (1901?) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Сяргей Анатолевіч) (н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Казкі дзяцей Беларусі». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙФЕ́РЦІС (Леанід) (Веньямін) Уладзіміравіч (14.11.1911, г. Ільінцы Вінніцкай вобл., Украіна — студз. 1996),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1982). Нар. маст СССР (1996). Чл.-кар.АМСССР (1966). Вучыўся ў Харкаўскім маст. ін-це (1928—30). З 1930 у Маскве. Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Огонек» і інш., з 1934 у час. «Крокодил». Станковыя творы вызначаюцца абагульненай лаканічнасцю лінейнага штрыха, мяккай празрыстасцю колеравых плям, вастрынёй кампазіцыйных ракурсаў, карыкатуры — мяккім гумарам. Аўтар серый «Старая Масква» (1938), «Абарона Севастопаля» (1941), «Берлін» (1945), «Метро» (1957), «Маскоўскія жанры» (1966—67), «Спорт» (1967—70), «Новыя раёны Масквы» (1970-я г.) і інш.
Літ.:
Семенова Т. Л.В.Сойфертис. М., 1962;
Гурьева Т.Г. Л.В.Сойфертис. Графика: [Альбом]. М., 1973.
Л.Сайферціс. Некалі! 3 серыі «Абарона Севастопаля». 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЧУ́К (Сяргей Фёдаравіч) (25.9.1920, с. Белазёрка Херсонскай вобл., Украіна — 20.10.1994),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1952). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1948). Яго акцёрскае майстэрства спалучала цэльнасць і выразнасць з тонкай псіхал. прапрацоўкай вобраза, мяккасцю артыстычнай манеры: Тарас Шаўчэнка (аднайм. фільм, Дзярж. прэмія СССР 1952), доктар Дымаў («Скакуха»), Атэла (аднайм. фільм), Карасцялёў («Сярожа») і інш. Як рэжысёр Бандарчук вызначаўся выразнасцю і дакладнасцю канцэпцыі, зладжаным акцёрскім ансамблем. Майстар масавых сцэн. Сярод фільмаў: «Лёс чалавека» (1959, Ленінская прэмія 1960 за рэжысуру і выкананне ролі Андрэя Сакалова), «Вайна і мір» (4 серыі, 1966—67, «Оскар» 1969, роля П’ера Бязухава), «Ватэрлоо» (1970, сав.-італьян.), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1977, роля Звягінцава), «Чырвоныя званы» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), тэлевіз. фільм «Ціхі Дон» (10 серый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МІЖПЛАНЕ́ТНАЯ СТА́НЦЫЯ,
непілатуемы касмічны апарат для дастаўкі навук. апаратуры да нябесных целаў і вывучэння міжпланетнай касмічнай прасторы. На іх борце размяшчаецца апаратура для навук. даследаванняў, тэлеметрычная для перадачы інфармацыі, тэлевізійная для атрымання відарысаў. Аснашчаецца ракетнымі рухавікамі для карэкцыі траекторыі палёту, сістэмамі астраарыентацыі, мяккай пасадкі, парашутнымі сістэмамі і інш. Энергасілкаванне бартавой апаратуры забяспечваецца сонечнымі батарэямі. Некаторыя аўтаматычныя міжпланетныя станцыі маюць апараты для спуску на інш. планеты; кіраванне спускам ажыццяўляецца бартавой навігацыйнай выліч. машынай. У шэрагу выпадкаў навук. даследаванні праводзяць пры дапамозе штучных спадарожнікаў планет. Да аўтаматычных міжпланетных станцый адносяцца: сав. станцыі серый«Месяц», «Венера», «Марс», «Зонд» і інш.; амер.«Марынер», «Рэйнджэр», «Сервеер», «Піянер», «Вояджэр» і інш.; заходнееўрапейская «Джота»; японская «Планета-А». Першыя ў свеце аўтаматычныя міжпланетныя станцыі: «Піянер» (1958, ЗША), «Месяц» (запуск 2.1.1959, СССР).
Аўтаматычная міжпланетная станцыя: 1 — агульны выгляд АМС «Венера-8»; 2 — схема палёту АМС «Месяц-3».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛАЎ (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 10.3.1930, в. Пашкова Весьягонскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай у Ленінградзе (1959). Працуе ў галіне комплекснага маст. праектавання, а таксама ў жывапісе, акварэлі, графіцы. Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый Бел. музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1964), ВДНГБССР (1972, 1977; цяпер Рэсп. выставачны цэнтр) і інш. Стварыў адметныя дакладнасцю характарыстыкі, кампазіцыйнай завершанасцю партрэты: «Мантажнік» (1971), разьбяра па дрэве С.Гуткоўскага (1976), фотамастака М.Шарая (1995), д-ра навук Л.Я.Мінько (1997), акадэміка медыцыны І.М.Грышына, кінарэжысёра Ю.Азаронка (абодва 1998) і інш. Аўтар серый пейзажаў «Па Залатым кальцы» (1963), «Па Сібіры» (1971), «Па Беларусі» (1982) і інш., прасякнутых замілаваннем да прыроды і людзей.
расійскі скульптар-партрэтыст. Засл. дз. маст. Расіі (1945). Чл.-кар.АМСССР (1958). У 1910—15 вучылася ў майстэрні Л.Шэрвуда і інш. З 1926 чл.Т-варус. скульптараў. У ранні перыяд зазнала ўплывы імпрэсіянізму і кубізму, з пач. 1920-х г. імкнулася да спалучэння рыс гэтых стыляў з рэаліст. трактоўкай вобраза (партрэты Ф.Дзяржынскага, 1925; А.Цюрупы, 1927). Творам 1920—30-х г. уласцівы востры псіхалагізм, пластычная спецыфіка індывід. аблічча мадэлі і жывапісна-дынамічная трактоўка матэрыялу з захаваннем эцюднай непасрэднасці (партрэты В.Чкалава, 1936; С.Міхоэлса, 1939). Аўтар партрэтаў А.Твардоўскага (1943), У.Татліна (1943—44), Б.Пастарнака (1961—63) і інш., серый партрэтных статуэтак («Дзяўчынка з матыльком», 1936), фігурак для фарфору і фаянсу, эцюдаў аголенай натуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКРА́САЎ (Альберт Васілевіч) (20.4.1937, г. Красавіна Валагодскай вобл., Расія — 22.9.1992),
бел. мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.Мухінай (1965). Выкладаў з 1965 у Віцебскім пед. (з 1977 — тэхнал.) ін-це. Творам уласцівы рамант. ўзнёсласць, лаканізм і дэкар. абагульненасць форм, матавасць жывапіснай фактуры, стрыманая гама колераў. Аўтар станковых кампазіцый «Дзяўчына з касой» (1969), «У восеньскім парку» (1971), «Раніца» (1974), «Дзеці» (1976), «Бацькоўскі край», «Хвіліна адпачынку» (абодва 1981), «Восень» (1982), «Першы снег» (1983), трыпціха «Зіма» (1982), серый акварэляў «Па родных мясцінах», «Лепельшчына», «Міжземнамор’е» (усе 1992), твораў манум. мастацтва: размалёўкі «Этапы вялікага шляху» (1967) у будынку ГПТВ-19 і «Чалавек і прырода» (1980) у вытв. корпусе швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, мазаіка «Дзяцінства» на будынку сярэдняй школы № 4 г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1973) і інш.