штучны спадарожнік Зямлі, прызначаны для аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лядовага покрываў, а таксама цеплавога выпрамянення Зямлі ў мэтах атрымання метэаралагічных даных для прагнозу надвор ’я. На арбіты вакол Зямлі выведзены рас. М.с. серый «Космас», «Метэор», амер. спадарожнікі серый «Цірас», «Нібус» і інш. На Беларусі пункт прыёму інфармацыі з М.с. працуе з 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Кацярына Георгіеўна) (н. 4.9.1953, Мінск),
бел. мастачка. Дачка Г.Г.Паплаўскага і Н.М.Паплаўскай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, маст. керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўл. мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкар. пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СЦІН ЯР,
касмадром і палігон у Архангельскай Астраханскай вобл. Расіі. Засн. ў 1946. З К.Я. здзейснены запускі геафіз. ракет «Вертыкаль», ШСЗ з серый «Космас» і «Інтэркосмас», інд.ШСЗ «Арыябхата» і «Бхаскара», франц.ШСЗ «Снег-3» і інш.
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976), з 1979 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Выканала дэкар. рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкар. пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкар. пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (1988—96), «Фармацыя» (1991), серыйдэкар. ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; макс. выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІМЗАДЭ́ (Азім Аслан аглы) (7.5.1880, с. Наўханы каля Баку — 15.6.1943),
азербайджанскі мастак. Нар. мастак Азербайджана (1927). Заснавальнік азерб.сатыр. графікі. Аўтар серый малюнкаў, карыкатур, станковых акварэляў, якія адлюстроўваюць жыццё, побыт, звычаі азерб. народа («Хаджы ў розных жыццёвых выпадках», 1915, «100 тыпаў дарэвалюцыйнага Баку», 1937). У гады Айч. вайны ствараў паліт. карыкатуры і плакаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРА́ШАНКА (Леанід Паўлавіч) (н. 21.10.1924, г. Катоўск, Украіна),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак Малдовы (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Кішынёўскім маст. вучылішчы (1941—42). Аўтар акварэлей і афортаў на тэму гісторыі Малдовы: «Эвакуацыя» (1947), «Даніна крывёй» (1960), серый «Катоўскі» (1950) і «Спрадвечнае сяброўства» (1950—63), «За ўладу Саветаў» (1966—67; Дзярж. прэмія Малдовы 1967), «Салдаты рэвалюцыі» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДАШКЕ́ВІЧ Ігар Іосіфавіч, (н. 24.11.1956, пас. Калодзішчы Мінскага р-на), бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). З 1987 працуе на Маст. камбінаце ў Мінску. У творчасці прытрымліваецца сюжэтнай лініі рэаліст. выканання ў спалучэнні з яркім, адкрыта фавістычным каляровым вырашэннем. Аўтар серый «Архаіка» (1995—2000), «Бацькоўскі дом» (1998—2000), «Памяці М.Раманюка», «Эгейскія скарбы» (абедзве 1998), «Дульсінея», «Жэмчуг лета» (абедзве 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЛЬВА»
(Volvo),
марка аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Вольва». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1927 (з 1979 мадэлі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў), грузавыя і аўтобусы — з 1928. Легкавыя аўтамабілі серый 400 і 800 пярэднепрыводныя. Рабочы аб’ём рухавіка 1,1—2,6 л, магутнасць 33—150 кВт, скорасць да 212 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць грузападымальнасць да 21 т; аўтобусы — умяшчальнасць 37—105 пасажыраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Віктар Іванавіч) (20.2.1918, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія — 16.7.1978),
бел. графік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1937). Працаваў у карыкатуры, кніжнай графіцы, стварыў шэраг партрэтаў, серыі лістоў на спарт. тэму. Аўтар франтавых малюнкаў і плакатаў (1942—45), серый «Сябры-аднапалчане» (1944—45), «Беларусь спартыўная» (1960), графічных лістоў «Наступленне» (1947), «Малады токар» (1958), а таксама жывапісных работ «Кнігі і час» (1966), «Салдацкая сіла» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́САЎ (Шухрат Саліхавіч) (н. 16.1.1931, г. Каканд),
узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Узбекістана (1975), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.