пячорная стаянка эпохі ніжняга палеаліту ў басейне р.Сава (Харватыя). Адкрыта і даследавана ў 1899—1905. Знойдзена шмат касцей чалавека неандэртальскага тыпу, крамянёвыя і яшмавыя прылады працы мусцьерскіх абрысаў, рэшткі агнішча, косці пячорнага мядзведзя, насарога, першабытнага быка. Частка чалавечых касцей расколата і абпалена. Некат. даследчыкі бачаць у гэтым прыкметы канібалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВЫ,
расійскія прадпрымальнікі, уладальнікі тэкст. прадпрыемстваў. Родапачынальнік Сава Васілевіч (1770—1862), б. прыгонны, які ў 1797 арганізаваў уласную шаўкаткацкую вытв-сць у с. Зуева (цяпер г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.). У 1820 з 4 сынамі выкупіўся на волю. У 1825—40 М. заснавалі 4 баваўняныя ф-кі, якія ў 2-й пал. 19 ст. выраслі ў буйныя фірмы: «Т-ва Нікольскай мануфактуры Савы Марозава, сын і К°», «Т-ва мануфактур Вікулы Марозава з сынамі ў мяст. Нікольскім», «Кампанія Багародска-Глухаўскай мануфактуры», «Т-ва Цвярской мануфактуры папяровых вырабаў». На Нікольскай мануфактуры пры Цімафею Савічу (1823—1889) адбылася Марозаўская стачка 1885. Найб. вядомы наступны ўладальнік Нікольскай мануфактуры — Сава Цімафеевіч (1862—26.5.1905) — мецэнат Маскоўскага Маст. тэатра. Спачуваў і дапамагаў рэвалюцыянерам. У 1913—14 на ф-ках М. працавала 54 тыс.чал., выпушчана прадукцыі на 100 млн.руб. Прадпрыемствы М. нацыяналізаваны дэкрэтам СНК РСФСР ад 8.6.1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ,
моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма. Аказіяналізм — звычайна словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў у якасці новых слоў («соў», «савя» замест літ. «сава», «статуй» — «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»). Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш наз. аўтарскімі, індывідуальна-стыліст. неалагізмамі. Набываюць значэнне паэт.тропаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БІСКУ, Абіска (Abisko),
нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас.р. Абіску і ч.паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс.га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.-доследная станцыя Шведскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́НА (Drina),
рака ў Югаславіі, Босніі і Герцагавіне, правы прыток р.Сава (бас. Дуная). Утвараецца ад сутокаў рэк Тара і Піва, якія пачынаюцца ў Чарнагорыі. Даўж. 460 км, пл.бас. 19,6 тыс.км². Цячэ па Дзінарскім нагор’і ў вузкай, глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады, у нізоўі па Сярэднедунайскай раўніне. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 341 м³/с. Веснавое разводдзе, асенне-зімовыя паводкі. ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЯ́НАЎ ((Огнянов) Сава Петраў) (24.5.1876, г. Канстанца, Румынія — 22.3.1933),
балгарскі акцёр. На сцэне з 1902. З 1904 у Нар. т-ры (Сафія). У 1911—12 вывучаў мастацтва Маскоўскага маст.т-ра. Сярод роляў: Дынка («Вампір» А.Страшымірава), Рад Лупу, цар Іван Асен («Над безданню», «Барыслаў» І.Вазава), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу) і інш. Здымаўся ў кіно.
літоўскі скульптар. Вучыўся ў Варшаўскай школе малявання (1909—12), Каўнаскім маст. вучылішчы (1923—25) і ў студыі Э.А.Бурдэля ў Парыжы (1925—27). Аўтар дэкар. пластыкі («Сава»), бюста С.Даўкантаса і помніка яму ў пас. Папіле, партрэтаў П.Вілейшыса, кн. Вітаўта (усе 1930), манумента «Жэмайціс» у Расейняі (1933—34), кампазіцыі «Бірутэ і Кастуціс» (1939) і інш. Для твораў характэрны рамант. ўздым, псіхалагізм, абагульненыя рэаліст. формы, часам стылізацыя.
рускі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную шчодрасць, шырыню рус.нар. характару (Назар Дума ў «Трактарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). З 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аптымістычная трагедыя», 1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕЛЯ́Н (Яфім Захаравіч) (12.4.1912, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 6.3.1975),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў студыю пры Ленінградскім Вял.драм. т-ры (1935), працаваў у гэтым тэатры. Для ігры характэрны стрыманы лірызм, уменне трымаць паўзу, прыцягваць увагу гледача да роздумаў героя. Сярод роляў: Джэксан («Скаваныя адным ланцугом» Н.Дугласа і Г.Сміта, 1961), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава, 1965). З 1932 здымаўся ў кіно: Сава Марозаў («Мікалай Баўман», 1968), Свідрыгайлаў («Злачынства і кара», 1970). Чытаў тэкст ад аўтара ў фільмах, у т. л. тэлефільме «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́Ш (Сава Якаўлевіч) (н. 17.10.1936, Масква),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1959) і Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1968). З 1959 на кінастудыі «Масфільм». Аўтар сцэнарыя і рэжысёр (з Х.Стойчавым) дакумент. фільма «Апошнія лісты» (1966). Паставіў фільмы: «Мёртвы сезон» (1968), «Камітэт 19-ці» (1972), «Узлёт» (1979), «Першыя старты» (1980; дакумент.), «Казкі... казкі... казкі... старога Арбата» (па п’есе А.Арбузава, 1982), «Трагедыя ў стылі рок» (1989), «Жалезная заслона» (1994) і інш. Прэміі Міжнар. кінафестываляў у Кракаве і Лейпцыгу (1967), Маскве (1979), Усесаюзнага кінафестывалю (1970).