сава́, -ы́, мн. со́вы і (з ліч. 2, 3, 4) савы́, соў, ж.

Драпежная начная птушка з вялікай круглай галавой, з вялікімі вачамі і кароткай загнутай дзюбай.

|| прым. саві́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Са́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Са́ва
Р. Са́вы
Д. Са́ве
В. Са́ву
Т. Са́вай
Са́ваю
М. Са́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сава́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Сава́
Р. Савы́
Д. Саве́
В. Саву́
Т. Саво́й
Саво́ю
М. Саве́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сава́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сава́ со́вы
савы́
Р. савы́ со́ў
Д. саве́ со́вам
В. саву́ со́ў
Т. саво́й
саво́ю
со́вамі
М. саве́ со́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сава́ ж., зоол. сова́;

паказа́ць саву́ сма́леную — показа́ть, где ра́ки зиму́ют, показа́ть ку́зькину мать;

паглядзі́, с., яка́я сама́погов. погляди́, кума́, какова́ сама́;

ці саво́ю аб пень, ці пнём аб саву́погов. что в лоб, что по́ лбу;

с. не прывядзе́ сакала́погов. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сава́, ‑ы; мн. совы, соў; ж.

Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

•••

Бачыць саву смаленую гл. бачыць.

Ці савой аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё‑н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці. — Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно, — рагоча Тоўсцік. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сава́1 ’драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба’. Укр., рус. сова́, серб.-ц.-слав. сова, польск., н.-луж., в.-луж. sowa, палаб. süwó, чэш., славац. sova, серб.-харв. со̏ва, славен. sóva, балг. со́ва. Прасл. *sowa ’птушка Strix’. Большасць этымолагаў лічаць гукапераймальным утварэннем, параўн. Фасмер, 3, 704 і наст.; Траўтман, 300; Махэк₂, 568. Яшчэ праіндаеўрапейская назва (Струтыньскі, Nazwy, 87), параўн. роднасныя: ст.-брэтон. couann ’тс’, брэтон. kaouen, кімр. cuan ’начная сава’, ст.-в.-ням. hûwo, hûwila ’тс’, hiuwilôn ’лікаваць’ і г. д. Параўн. яшчэ з пачатковым заднепаднябенным рус. дыял. ка́ва ’галка’, літ. naktikóvaсава, начны крумкач’, kóvas м., kóva ж. ’галка’, ст.-інд. kaúti ’крычыць’ (гл. Вальдэ-Гофман 1, 184). Ад і.-е. *kěu̯‑, kā̌u‑ ’быць, рыпаць, крычаць’ (Борысь, 567; Сной₁, 594, Шустар-Шэўц, 2, 1336).

Сава́2, мн. л. со́вы ’грыб шампіньон’ (нарай., ЛА, 1). З польск. sowa ’від пластынковага грыба’, якое Борысь, 567 памяншае ў артыкул sowa ’тушка’. Назва, магчыма, па колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саві́ны гл. сава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіле́саў, -сава.

У выразе: ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіле́саў: ~сава пята́ ахилле́сова пята́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)