НЯКЛЯ́ЕЎ Уладзімір Пракопавіч (н. 11.7.1946, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1973). З 1972 працаваў у газ. «Знамя юности», з 1975 рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1978 на Бел. тэлебачанні, у 1987—99 гал.рэдактарчас. «Крыніца». З 1998 старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1970. Аўтар зб-каў паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979, з паэмай «Дарога дарог» прэмія Ленінскага камсамола 1979), «Наскрозь» (1985), «Прошча» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі 1998). Выступае як празаік (аповесць «Вежа», 1988), эсэіст. Яго творчасць адметная публіцыстычнасцю, дынамічнасцю паэт. думкі, канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю.
Тв.:
Знак аховы. Мн., 1983;
Галубіная пошта. Мн., 1987.
Літ.:
Чабан Т. Рух слова // Маладосць. 1980. №8;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНТО́ЎСКІ (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч
(1821, Палтаўшчына, Украіна — 1893),
бел. і рас. этнограф, археолаг, краязнавец. У 1860—90-я г. сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага к-та, рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей», пазней рэдактар «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні». Аўтар прац па археалогіі, статыстыцы, побыту і культуры насельніцтва Віцебшчыны: «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» (1862), «Сінільна-набойная вытворчасць у Віцебску» (1864), «Пра кірмашы Віцебскай губерні» (1867), «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (1872), «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца ў Віцебскай губерні» (1874), «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні» (1880), «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890). С. запісваў фальклорныя і ананімныя творы літ. паходжання («Рабункі мужыкоў»), звычаі, абрады. У пытаннях этнагенезу беларусаў прытрымліваўся вялікадзярж. поглядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЧКА (Stučka) Петэрыс (26.7.1865, б. Кокнеская вол., цяпер Айзкраўкльскі р-н, Латвія — 25.1.1932),
латвійскі і рас.паліт. і дзярж. дзеяч, пісьменнік, юрыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1888). Рэдактар (1888—91, 1895—97) газеты лат.дэмакр. інтэлігенцыі «Dienas lapa» («Штодзённы лісток», Рыга). З 1895 сацыял-дэмакрат. Адзін з заснавальнікаў Лат.с.-д. рабочай партыі (1904) і Камуніст. партыі Латвіі (1919, КПЛ), старшыня Сав. ўрада Латвіі (1918—20). Нарком юстыцыі РСФСР (1917—18), старшыня Вярх. суда РСФСР (1923—32). Адначасова старшыня Замежнага бюро КПЛ і яе прадстаўнік у Камінтэрне (1920—32). Аўтар сатыр.зб. «Маленькія авадні» (1888, з Я.Райнісам), літ.-крытычных артыкулаў, успамінаў, прац па тэорыі дзяржавы і права, грамадз. праве. Гал.рэдактар «Энцыклапедыі дзяржавы і права» (т. 1—3, 1925—27).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МОЛОДО́Й ПАРТИЗА́Н»,
камсамольска-маладзёжная газета, орган Беластоцкага падп. абкома ЛКСМБ. Вядомы 24 нумары за 29.10.1943—3.6.1944 на рус. мове. Тыраж 600—800 экз.Рэдактар Я.І.Качан. Выпускала таксама баявы лісток «Вперед на врага».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН Мікалай Фёдаравіч (8.12.1837, с. Карытава Пскоўскай вобл., Расія — 25.6.1904),
расійскі ваен. гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Ген.-лейт. (1888). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1862). З 1869 служыў пры Гал. штабе для ваен.-гіст. работ. Чл.Ваен.-вучонага к-та (з 1882) і Імператарскага рус.гіст.т-ва (з 1884), вучоны сакратар Пецярбургскай АН (з 1893), рэдактарчас. «Русская старина» (з 1896). Складальнік і рэдактар зб-каў дакументаў «Айчынная вайна ў пісьмах сучаснікаў (1812—1815 гг.)» (1882), «Далучэнне Крыма да Расіі» (т. 1—4, 1885—89) і інш. Аўтар кн. «Гісторыя Крымскай вайны і абароны Севастопаля» (нап. 1874, выд.т. 1—3, 1900), «Гісторыя вайны і панавання рускіх на Каўказе» (т. 1—6, 1871—78), «Пугачоў і яго саўдзельнікі» (т. 1—3, 1884) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАЎЛЁЎ Дзмітрый Мікалаевіч (20.5.1915, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 1.3.1988),
бел. музыказнавец, кантрабасіст. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1944—47). З 1931 у Бел. ансамблі нар. інструментаў і сімф. аркестры Бел. радыё, у 1937—60 (з перапынкам) у сімф. аркестры Бел. філармоніі, з 1956 рэдактар, у 1964—70 гал.рэдактармуз. вяшчання Бел. радыё. Аўтар даведнікаў «Кампазітары Савецкай Беларусі» (1966) і «Саюз кампазітараў БССР» (1978), біягр. нарысаў пра Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Г.Вагнера, Дз.Лукаса, І.Любана, П.Падкавырава, Р.Пукста, Ю.Семяняку, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, М.Чуркіна, творчых партрэтаў майстроў сцэны, у т. л. Л.Александроўскай, З.Бабія, С.Данілюк, М.Дружыны, С.Друкер, М.Зюванава, В.Мальковай, В.Чарнабаева, больш за 300 муз. тэле- і радыёперадач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦЭЛЕЎ Станіслаў Віктаравіч (н. 1.1.1925, в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык культуры. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-ргіст.н. (1972), праф. (1992). Скончыў БДУ (1950) і Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950). З 1953 у апараце ЦККПБ: інструктар, заг. сектара, нам.заг. аддзела, з 1965 заг. аддзела культуры. У 1976—94 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—91 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 гал.навук. супрацоўнік ІМЭФ. З 1996 старшыня праўлення Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Даследуе праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Гал.рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія БССР 1990), гал.рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Канд. у чл.ЦККПБ у 1966—76, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1967—80.
Тв.:
Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967;
На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг.Мн., 1972;
К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974;
Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978;
Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША ДО́ЛЯ»,
грамадска-паліт. і літ. газета; першае легальнае перыядычнае выданне на бел. мове. Выдавалася з 1(14).9 да 1(14).12.1906 у Вільні кірыліцай і лацінкай. Рэдактар-выдавец І.Тукеркес. Актыўны ўдзел у стварэнні газеты і выданні першых нумароў прымалі І. і А.Луцкевічы, Цётка. У праграмным арт. «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэв. руху, сац. і нац. свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Друкавала вострапубліцыст. і агітац. артыкулы («Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Пагром», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» і інш.), у якіх выкрывала антынар. палітыку царызму. Інфармавала пра рэв. падзеі ў краіне, цяжкае становішча прац. сялянства. Гэтымі тэмамі і ідэяй прасякнуты надрукаваныя ў газеце творы Цёткі (верш «Наш палетак» і апавяд. «Прысяга над крывавымі разорамі»), Я.Коласа [вершы «Наш родны край» (1.9.1906, першае выступленне паэта ў друку), «Беларусам», «Асенні вечар», апавяд. «Слабода»] і інш. Змясціла апавяданне Ядвігіна Ш. «Суд». Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар прыцягваўся да крымін. адказнасці; паводле суд. прыгавору 11.1.1907 выданне забаронена, рэдактар прыгавораны да турэмнага зняволення на 1 год.
Літ.:
Шлюбскі А. Новыя матэрыялы да гісторыі «Нашай долі» // Полымя. 1927. №3;
Біч М. У змаганні за лепшую долю // Там жа. 1966. №8;
Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 212—234.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́ЎДЗІК (сапр.Ягаўдзік) Уладзімір Іванавіч
(н. 14.2.1956, в. Кастровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1978). З 1978 працаваў у брэсцкай абл. газеце «Заря», на Брэсцкай студыі тэлебачання. з 1982 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1990 рэдактаргаз. «Дзеці і мы», у час. «Нёман», у 1997—2003 гал.рэдактарчас. «Бярозка». Адначасова з 1995 гал.рэдактарчас. «Лесавік». Друкуецца з 1972. У кн. аповесцей, апавяданняў, эсэ «Стронга» (1984), «Прыручэнне птушкі». аповесці «Вочы Начніцы» (абедзве 1989) і інш. маральна-этычныя праблемы, пошукі гармоніі чалавека і прыроды. Піша для дзяцей: кн. апавяданняў і аповесцей-казак «Сонейка, свяці!» (1988), «Янка і Ружа» (1993), «Бабуліна варта» (1999) і інш. Аўтар кн. пра пісьменнікаў і мастакоў «Белыя рысы на чорным полі» (1995), літаратурна-крытычных артыкулаў і інш. Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Уклаў і пераказаў зб-кібел.нар. легенд і паданняў «Вужовы кароль» (1996), бел.нар. казак «Царэўна ў падземным царстве» (2000), помнік стараж.слав. л-ры «Аповесць мінулых гадоў» (1999). Пераклаў на бел. мову раман В.Астаф’ева «Сумны дэтэктыў» (1992), камедыю А.Астроўскага «Лес» (паст. 1994, Бел.т-р імя Я.Купалы).
Тв.:
Свята летаўца: Апавяданні, аповесці, казкі. Мн., 1996;
Сем цудаў Беларусі. Мн., 1999;
Рэха турынага рога: Апавяданні. Мн., 2002;
Звярынец апошняга ледавіка: Апавяданні. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАВЕ́Ц Сяргей Іванавіч (н. 17.9.1959, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. крытык, публіцыст, празаік. Скончыў БДУ (1984). Друкуецца з 1982. Працаваў у прэсе, у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1990 рэдактаргаз. «Наша ніва». Аўтар зб. прозы, эсэ, крытыкі «Практыкаванні» (1992).