горад на Пн Швецыі, за Палярным кругам. Засн. ў 1898, гар. правы з 1908. 26 тыс.ж. (1991). Буйнейшы цэнтр здабычы жал. руды ў Еўропе (больш за 25 млн.т штогод; руда ідзе на экспарт пераважна праз нарв. порт Нарвік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫТАБЕТО́Н,
цяжкі бетон, запаўняльнік у якім барыт ці барытавая руда або іх сумесь з метал. стружкай, чыгунным шротам і інш. Аб’ёмная маса барытабетону 3300—3600 кг/м³, маркі 100, 150 і 200. Выкарыстоўваецца ў канструкцыях ядз. рэактараў для аховы абслуговага персаналу ад радыеактыўнага апрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦЫ́Т,
мінерал класа баратаў прыродных, хлорабарат магнію, Mg3[B7O12]OCl. Прымесі жалеза (да 36%), марганцу і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай (кубічнай пры т-ры больш за 265 °C) сінганіі. Крышталі, зярністыя масы. Белы, зялёны, шэры ці бясколерны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 2,9—3 г/см³. Трапляецца ў асадкавых радовішчах. Другарадная рудабору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАКАМІ́Т (ад назвы прав. Атакама ў Чылі),
мінерал, гідраксілхларыд медзі 4[Cu2Cl(OH)3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна ў выглядзе агрэгатаў тонкіх крышталёў, валакністых або зярністых агрэгатаў. Колер травяніста-зялёны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 3,75—3,77 г/см³. Мінерал зоны акіслення медных радовішчаў у арыдных абласцях. Другарадная руда медзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎНІ́Т (ад прозвішча ням. вучонага М.Браўна),
мінерал класа аксідаў, аксід марганцу, Mn2 + Mg63 + Si12. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі біпірамідальныя і інш. Агрэгаты зярністыя. Колер чорны ці сталёва-шэры. Цв, 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 4,7—4,9 г/см³. Паводле паходжання метамарфічны, радзей гідратэрмальны, іншы раз трапляецца ў скарнах. Важная марганцавая руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШАКХАПА́ТНАМ, Вісакхапатнам, Візагапатам,
горад у Індыі, на беразе Бенгальскага зал., у штаце Андхра-Прадэш. 732 тыс.ж. (1991). Адзін з гал. марскіх партоў краіны. Асн. грузы — нафта і нафтапрадукты, жал.руда, прамысл. абсталяванне, збожжа, вугаль, угнаенні. Суднабуд., металургічная, станкабуд., нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд., металаапр., хім. (выраб угнаенняў) прам-сць. Каляровая металургія. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЎТЫЯ ВО́ДЫ,
горад на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл., на р. Жоўтая. 63,9 тыс.ж. (1991). Чыг. ст.Прам-сць: горна-здабыўная (жал.руда), прыладабуд. (з-д «Электрон», Паўд. радыёзавод), лёгкая (ф-ка штучнага футра) і харчовая. Засн. ў канцы 19 ст., горад з 1957. Месца бітвы ўкр. войска Б.Хмяльніцкага з авангардам войск Рэчы Паспалітай (1648).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́Н, гемімарфіт,
мінерал класа астраўных сілікатаў, водны гідраксілсілікат цынку, Zn4[Si2O7][OH]2xH2O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя або прызматычныя. Агрэгаты валакністыя, радыяльна-прамянёвыя, зярністыя і інш. Колер белы, жоўты, карычневы. Бляск шкляны. Паўпразрысты да празрыстага. Цв. 4—5. Крохкі. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Утвараецца ў зоне акіслення свінцова-цынкавых радовішчаў. Руда цынку.