БРАЎНІ́Т

(ад прозвішча ням. вучонага М.Браўна),

мінерал класа аксідаў, аксід марганцу, Mn​2 + Mg​63 + Si12. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі біпірамідальныя і інш. Агрэгаты зярністыя. Колер чорны ці сталёва-шэры. Цв, 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 4,7—4,9 г/см³. Паводле паходжання метамарфічны, радзей гідратэрмальны, іншы раз трапляецца ў скарнах. Важная марганцавая руда.

т. 3, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)