БАНДАРЭ́НКА Валерый Мікалаевіч (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1967). З 1975 у Рускім драм. т-ры Беларусі. Увасобленыя ім вобразы вызначаюцца паглыбленым псіхалагізмам, адметнай выканаўчай манерай: Гужа («Знак бяды» паводле В.Быкава), Азазэла («Майстры» А.Дударава паводле М.Булгакава), Косач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій, Макдуф («Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра), Мэкі-Нож («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Крыспэн («Адзіны нашчадак» Ж.Ф.Рэньяра) і інш. Здымаецца ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ж,
восьмая літара бел. і некат. інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай ж («жывеце»), што была ўтворана шляхам далучэння цэнтр. вертыкальнай рыскі да літары х («хер») або падваення літары Ꙁ («зямля»). У старабел. пісьменстве абазначала гукі «ж», «ж’» (вежа», «жити»). Не мела лічбавага значэння. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчыльны пярэднеязычны зычны гук «ж» (жыта»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук «ш» («нож—нош»). Уваходзіць у склад дыграфа «дж» («дажджы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІКБО́КСІНГ, еўра-амерыканскае каратэ,
сінтэз класічнага англ. бокса і каратэ (бокс з ударамі нагамі). Узнік у сярэдзіне 1970-х г. у ЗША і Зах. Еўропе. Заснавальнікі — Д.Валера, Б.Лі, Ч.Норыс, Б.Уолес і інш. Тэрмін «К.» з’явіўся ў 1974.
Складаецца з 5 дысцыплін: абмежаваны, лёгкі і поўны кантакты, свабодны стыль і сольныя кампазіцыі, якія складаюцца з 3 відаў: «жорсткі» стыль, «мяккі» і з прадметамі (меч, нож, нунчакі, палка і інш.). Сусв.арг-цыя каратэ ўсіх стыляў, у т. л. К. (ВАКО), заснавана ў 1977. Першы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1977, свету — у 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФАРЭ́ТНЫ ДРУК,
спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы з дапамогай эластычнага ракеля праз друкарскую форму на паперу або іншы матэрыял.
Друкавальныя элементы формы — адкрытыя ўчасткі сеткі, нацягнутай на спец. раму.
Форму вырабляюць звычайна фотахім. спосабам, друкаванне выконваюць на ручных. паўаўтам. і аўтам. машынах, малафарматных апаратах (рататарах). Т.д. дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. якія выкарыстоўваюцца для аддзелкі пераплётных накрывак, афармлення тары і ўпакоўкі, дэкарыравання вырабаў са шкла. керамікі. пластмасы.
Схема трафарэтнага друку: 1 — рама для нацягвання друкарскай формы; 2 — друкарская форма; 3 — ракель (нож з металу, гумы або пластмасы); 4 — фарба; 5 — адбітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЬЦО́ЎКА (ад ням. falzen складаць, згінаць),
1) злучэнне загатовак з тонкаліставога металу падоўжным швом (фальцам). Выкарыстоўваецца пры дахавых работах, у вытв-сці бляшаных вырабаў.
2) Ф. у паліграфіі — паслядоўнае складванне аддрукаваных аркушаў кнігі, часопіса і інш. y 1—4 узаемна перпендыкулярныя ці паралельныя згібы для ўтварэння сшытка з правільна размешчанымі старонкамі. Робіцца з дапамогай нажавых (нож — метал. планка апускаецца на аркуш і згінае яго) і касетных (аркуш упіраецца ў планку касеты і згінаецца) фальцавальных машын. Пры ратацыйным друку Ф. выконваецца адначасова з друкаваннем на фальцапаратах, што далучаны да друкарскіх машын (гл.Ратацыйная друкарская машына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙДЭР-ЭЛЕВА́ТАР,
землярыйна-транспартная машына для зразання грунту і перамяшчэння яго ў насып (дамбу), адвал або ў трансп. сродак. Выкарыстоўваецца пры буд-ве насыпаў з бакавых рэзерваў, малых каналаў, распрацоўцы выемак, раскрыўных кар’ерных, планіровачных работах і інш. Прадукцыйнасць да 1600 м³/гадз.
Бываюць прычапныя (да гусенічнага трактара), паўпрычапныя і самаходныя; з дыскавым плугам і перпендыкулярна размешчаным (адносна падоўжнай восі машыны) нахіленым транспарцёрам (элеватарам); з плоскім (прамым) нажом і дыяганальна размешчаным транспарцёрам. Кіраванне рабочым органам — мех. або гідраўлічнае, прывод транспарцёра — ад задніх хадавых колаў, вала адбору магутнасці трактара або асобнага рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЗА ГЛЕ́БАВАЯ,
машына для рыхлення і перамешвання глебы на глыбіню яе апрацоўкі (гл.Фрэзераванне глебы). Бываюць для суцэльнай апрацоўкі (балотныя, лясныя, палявыя), міжрадковай апрацоўкі (прапашныя, садовыя) і спецыяльныя.
Балотныя Ф.г. маюць спец.фрэзерны барабан для апрацоўкі асушаных зямель з купінамі і дзярнінай; лясныя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі глебы пад лясныя культуры; да спец. Ф.г. адносяць фрэзерныя каналаачышчальнікі. Рабочы орган Ф.г. — вярчальны барабан з прамымі або выгнутымі нажамі (зубамі), замацаванымі па акружнасці дыскаў; прывод — ад вала адбору магутнасці трактара. Глыбіня апрацоўкі да 25 см, прадукцыйнасць да 2 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЖА́Л (араб.),
клінковая халодная зброя блізкага бою, прызначаная для колючага ўдару. У старажытнасці выраблялі з крэменю, рогу, пазней з металу. Найб. пашыраны на Усходзе, дзе захаваўся да нашых дзён як парадная зброя. Папярэднікам К. на Беларусі быў вял. баявы нож. Атрымаў пашырэнне ў часы сярэдневякоўя, калі набыў форму 1-, 2-лязовага або штыкападобнага клінка. На Беларусі К. называўся пуйнал (ад італьян. pugnale). З 17 ст. ён паступова траціць баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асн. як парадная і дэкаратыўная зброя.
Літ.:
Трусаў А.А. Зброя Лідскага замка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 2.
Ю.М.Бохан.
Кінжал з г. Бібл (цяпер г. Джубейль, Ліван, 2-е тысячагоддзе да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛОМАСІЛАСАРЭ́ЗКА,
машына для рэзкі саломы і здрабнення зялёнай масы пры падрыхтоўцы кармоў і нарыхтоўцы сіласу. Бываюць барабанныя (звычайна стацыянарныя, з прыводам ад электрарухавіка) і дыскавыя (перасоўныя, з прыводам ад трактара або электрарухавіка).
Рэжучы апарат працуе па прынцыпе нажніц, адным з лёзаў якіх з’яўляюцца вярчальныя нажы (на барабане або дыску), другім — лязо нерухомай процірэжучай пласціны. С. ўстанаўліваюць каля сіласных збудаванняў, у кармацэхах, каля пунктаў нарыхтоўкі саломы на корм або подсціл. Ручныя і конныя С. наз. сячкарнямі.
Літ.:
Белянчиков Н.Н., Смирнов А.И. Механизация животноводства. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЗІЛЁРЫ (ад франц. fusilier стралок з ружжа),
састаўная частка пяхоты ў арміях шэрагу краін Еўропы ў 17—пач. 20 ст.Напр., у Францыі існавалі ў 2-й пал. 17 — пач. 19 ст., у Расіі — з 1-й пал. 18 ст., у Прусіі — у 19 — пач. 20 ст. Салдаты-Ф. мелі на ўзбраенні фузею і баянет (багнет; доўгі нож з круглай ручкай, які ўстаўляўся ў дула ружжа), з пач. 18 ст. — фузею са штыком, у 19 ст. — наразное ружжо. У рас. арміі ў сярэдзіне 18 ст. фузілёрскія роты, батальёны і палкі перайменаваны ў мушкецёрскія (гл.Мушкецёры).
Фузілёры расійскай арміі: 1 — гвардзейскай пяхоты; 2 — артылерыйскага палка. 1-я пал. 19 ст.