сукупнасць найбольш спрыяльных умоў; найлепшы варыянт рашэння задачы або шлях дасягнення мэты пры дадзеных умовах і рэсурсах. Для дасягнення О. неабходна аптымізацыя; сітуацыя, пры якой дасягаецца О., наз. аптымальнай. О. эканамічны ў шырокім сэнсе — найб. эфектыўнае функцыянаванне вытв-сці, у вузкім — найлепшае выкарыстанне матэр. рэсурсаў, пры якім дасягаецца магчымы макс. эфект вытв-сці або магчымы мінімум затрат. О. сацыяльны — стан сац. сістэмы, які з’яўляецца найлепшым з пункту гледжання рэалізацыі яе мэт пры дадзеных унутр. і знешніх умовах і рэсурсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯпаверхні,
раздзел геаметрыі, які вывучае такія ўласцівасці паверхні і фігур на ёй, якія могуць быць атрыманы толькі пры дапамозе вымярэнняў на самой паверхні, без звароту да аб’ёмных вымярэнняў. Адлегласць паміж 2 пунктамі на паверхні вызначаецца як мінімум даўжынь крывых, што знаходзяцца на паверхні і злучаюць гэтыя пункты. Прыклады У.г.: планіметрыя — У.г. плоскасці, сферычная геаметрыя — У.г. сферы і інш. У.г. скрыўленай паверхні можна разглядаць як геаметрыю двухмернай скрыўленай прасторы. Развіццё паняцця скрыўленай прасторы прывяло да стварэння Г.Ф.Б.Рыманам т.зв. рыманавых прастор, якія адыгрываюць вял. ролю ў сучаснай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЫ́ЗМу мастацтве,
плынь у франц. жывапісе 1910—20-х г. Заснавальнікі і гал. прадстаўнікі — А.Азанфан і Ле Карбюзье. У сваім маніфесце «Пасля кубізму» (1918) яны адвяргалі дэкаратывісцкія тэндэнцыі кубізму 1910-х г. і прынятую ім адвольную дэфармацыю натуры, дэкларавалі стварэнне мастацтва дэкаратыўнага паводле сваёй мэты і крайне строгага па форме, ачышчанага ад дэталей і ўскладненняў. У творах, якія вызначаліся падкрэсленай плоскаснасцю, плаўнай рытмікай паўпразрыстых сілуэтаў і контурных абрысаў наўмысна аднатыпных прадметаў, пурысты імкнуліся да рацыяналістычна дакладнай перадачы ўстойлівых прадметных форм, выяўлення першасных элементаў, на ўспрыняцце якіх затрачваўся б мінімум энергіі. У эстэтыцы П. склаліся прынцыпы функцыяналізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ТЭРМАДЫНАМІ́ЧНАЯ,
стан тэрмадынамічнай сістэмы, у які яна самаадвольна пераходзіць, калі знаходзіцца ў пастаянных знешніх умовах ці з’яўляецца замкнутай. Працэс такога пераходу наз.рэлаксацыяй.
Пры Р.т. спыняюцца неабарачальныя працэсы (напр., дыфузія, цеплаправоднасць, тэрмадыфузія). Неабходныя ўмовы Р.т. — роўнасць ва ўсіх пунктах сістэмы тэмпературы, ціску, хімічных патэнцыялаў для кожнай яе кампаненты і інш. Гэтыя параметры могуць мець у невялікіх аб’ёмах малыя ваганні адносна сваіх сярэдніх значэнняў (флуктуацыі). Дастатковая ўмова Р.т. — экстрэмум аднаго з патэнцыялаў тэрмадынамічных. Напр., у ізаляванай сістэме (мае фіксаваныя энергію і аб’ём) Р.т. адпавядае максімум энтрапіі, у сістэме з фіксаванымі т-рай і аб’ёмам — мінімумсвабоднай энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЕ ПЛАТО́,
ледавіковае плато, найбольш высокая ч. паверхні ў цэнтр.ч.Усх. Антарктыды. Даўж. каля 2 тыс.км, шыр. каля 450 км. Выш. ад 3000 м на перыферыі да 4000 м і больш у цэнтры, дзе размешчаны падлёдныя горы Гамбурцава. Тоўшча ледавіковага покрыва ад 750 да 3800 м. Самая халодная ч. Антарктыды, з вельмі нізкім атм. ціскам: сярэднегадавая т-ра ніжэй за -56 °C; сярэдняя т-раліп. ніжэй за -72 °C, на станцыі «Усход» адзначаны абс.мінімум т-ры на Зямлі -89,2 °C. Адкрыта ў 1957—58 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Дзейнічае навук. станцыя «Усход» з 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЭ́РЫЙ АПТЫМА́ЛЬНАСЦІў эканоміцы,
паказчык, які дае магчымасць вызначыць гранічную меру эканам. эфекту ад таго ці інш. рашэння для параўнальнай ацэнкі магчымых рашэнняў (альтэрнатыў) і выбару найлепшага (напр., максімум прыбытку, мінімум выдаткаў, мінімальны час дасягнення мэты). Важны элемент любой аптымальнай эканоміка-матэматычнай мадэлі. У адносінах да эканам. сістэм К.а. — прыкмета, па якой функцыянаванне сістэмы прызнаецца найлепшым з магчымых варыянтаў. К.а. класіфікуюць па: узроўні агульнасці (глабальныя, лакальныя), часавым аспекце (статычныя і дынамічныя, бягучыя і фінішныя, крытэрыі часу дасягнення мэты); спосабах фарміравання (нарматыўныя, сацыёлага-статыстычныя і інш.); тыпу вымяральніка (вартасныя, натуральныя і інш.); спосабах выкарыстання (практычныя, тэарэтычныя, палітыка-прапагандысцкія); матэматычнай фармалізацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГО́НІЯ (Patagonia),
прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, на Пд Аргенціны, на Пд ад рэк Рыо-Каларада і Рыо-Негра і на У ад Андаў. Пл. 650 тыс.км. Паверхня — пераважна ступеньчатыя плато, якія ўзвышаюцца ад Атлантычнага ак. на 3 да 2200 м. Клімат умераны, засушлівы. Ападкаў на б.ч. тэрыторыі 150—300 мм за год, на Пд да 600—700 мм. Характэрны моцныя вятры. У П. (прав. Чубут) — полюс холаду Паўд. Амерыкі (абс.мінімум т-ры -33 °C). Рэкі, якія бяруць пачатак у Андах, перасякаюць плато ў глыбокіх каньёнах. Найб. азёры: Наўэль-Уапі, В’едма, Лага-Архенціна і інш. каля падножжа Андаў. Пераважае злакава-хмызняковая паўпустыня, у перадгор’ях Андаў — стэп. Авечкагадоўля. Здабыча нафты і прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА,
парадак вызначэння вынікаў галасавання, пры якім размеркаванне мандатаў паміж партыямі, што выставілі свае кандыдатуры ў прадстаўнічы орган, праводзіцца ў адпаведнасці з атрыманай імі колькасцю галасоў. Пры П.с.п. ствараюцца вял. выбарчыя акругі, у якіх кожная партыя выстаўляе свой спіс кандыдатаў, а выбаршчык падае голас за спіс адпаведнай партыі. Для вызначэння вынікаў галасавання ўстанаўліваецца мінімум галасоў, неабходных для атрымання аднаго дэпутацкага мандата. Размеркаванне мандатаў унутры спісу партыі ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з тым парадкам, у якім кандыдаты размешчаны ў спісе. П.с.п. выкарыстоўваюць пры выбарах усяго парламента (Данія, Партугалія, Люксембург, Латвія) або толькі ніжняй палаты (Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Польшча, Бразілія), ці паловы саставу ніжняй палаты (ФРГ, Расія на выбарах 12.12.1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РАпаветра,
тэмпература паветра, якая перавышае біялагічны мінімум на працягу ўсяго перыяду вегетацыі якой-н. расліны або на працягу пэўнай фазы яе развіцця. Вызначае межы пашырэння кожнай расліннай культуры. Сумы актыўнай тэмпературы вышэй за 5, 10 і 15 °C звычайна выкарыстоўваюцца як агракліматычныя паказчыкі для вызначэння патрэб у цяпле большасці раслін і для ацэнкі тэрмічных рэсурсаў тэрыторыі. Перыяд з т-рамі вышэй за 10 °C забяспечвае актыўную вегетацыю большасці с.-г. культур умеранага пояса. На тэр. Беларусі сума т-р паветра вышэй за 10 °C паступова памяншаецца (у °C) з Пд і ПдЗ на ПнУ прыкладна ад 2600 да 2100, вышэй за 5 °C — ад 2900 на ПдЗ да 2400 на крайнім ПнУ, за 15 °C — прыкладна ад 1900 на ПдЗ да 1350 на ПнУ.
Значная колькасць атм. ападкаў, невял. гадавыя амплітуды т-ры, лясы, балоты і лугі, рэкі і азёры спрыяюць павышанай вільготнасці паветра на Беларусі. У гадавым ходзе максімум пругкасці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14—15 гектапаскаляў (гПа), мінімум — на студзень — 3—4 гПа. Зімой, адпаведна размеркаванню т-ры, пругкасць павялічваецца з Пн на Пд ад 3,5 гПа да 4 гПа, а летам — ад 14 гПа да 15,5 гПа. На марэнных узвышшах пругкасць вадзяной пары меншая на 0,5—1 гПа, чым на раўнінах. У сярэднім за год на ўсёй тэр. Беларусі адносная вільготнасць каля 80%, макс. ў снежні—студзені — каля 90%, мінім. ў маі—чэрвені — 65—70%. Павялічаная адносная вільготнасць (на 3—5%) каля вадаёмаў, на балотах, у лясах, на ўзвышшах. Улетку ўстанаўліваюцца сухія дні з адноснай вільготнасцю 30% і менш. Колькасць сухіх дзён у сярэднім складае 5—7 на Пн і на ўзвышшах і 13—17 — на ПдУ, а ў асобныя гады можа павялічвацца да 20—40. Больш за ўсё сухіх дзён назіраецца ў маі. Вільготных дзён з адноснай вільготнасцю 80% і больш за год налічваецца 136—145 на Пн і У, 107—113 на Пд і ПдЗ, а на ўзвышшах дасягае 152. Зімой вільготных дзён больш, чым улетку. У снежні колькасць вільготных дзён складае 23—27, у маі 2—4. Высокая адносная вільготнасць спрыяе ўтварэнню туманаў, якія часцей узнікаюць у замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. На Беларусі ад 35 да 100 дзён за год з туманамі; на Мінскім і Навагрудскім узв. 65—100 дзён. Найб. дзён з туманамі ў халодную пару года (кастрычнік—сакавік), 60—80% ад гадавой сумы. На Беларусі пахмурных дзён ад 135 на ПдУ да 175 на ПнЗ за год. Зімой верагоднасць пахмурнага стану неба 80—85%. У снежні ў сярэднім 21—23 дні без сонца. У цёплую пару года воблачнасць складае да 45—55%.
Беларусь размешчана ў зоне дастатковага ўвільгатнення. На яе тэр. ў сярэднім за год выпадае 600—700 мм і больш. Марэнныя ўзвышшы цэнтральнай Беларусі атрымліваюць 650—700 мм і больш. Макс. колькасць ападкаў характэрна для Навагрудскага ўзвышша — 769 мм за год. На нізінах выпадае 600—650 мм. У асобныя вільготныя ці засушлівыя гады адхіленні ад сярэдняй гадавой нормы складаюць 100—200 мм. Абсалютны максімум ападкаў адзначаны ў Васілевічах (1115 мм), абсалютны мінімум — у Брагіне (298 мм). На цёплы перыяд (красавік—кастрычнік) прыпадае каля 70% гадавой сумы ападкаў. У гадавым ходзе максімум ападкаў выпадае ў ліпені (75—95 мм), а мінімум — у лютым (30—40 мм). У цёплы перыяд ападкі маюць пераважна ліўневы характар і могуць перавышаць сярэднямесячнае значэнне ў 2—3 разы. Абсалютны максімум зарэгістраваны ў жніўні (329 мм, г. Пружаны). У асобныя гады летам ападкі могуць адсутнічаць на працягу цэлага месяца. Колькасць дзён з ападкамі паступова змяншаецца ад 193—195 на ПнЗ і ўзвышшах да 145 на ПдУ. У сярэднім кожны другі—трэці дзень бывае з ападкамі. Зрэдку за суткі можа выпасці 100% месячнай нормы ападкаў. Абсалютная макс. сутачная колькасць атм. вільгаці адзначана ў ліпені 1973 на ст. Слаўнае Віцебскай вобл. (148 мм). У халодны перыяд (лістапад—сакавік) фарміруецца снегавое покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён на ПдЗ да 125 дзён на ПнУ. Выпадзенне снегу адзначаецца ў кастрычніку—лістападзе. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца ў снежні. Разбурэнне снегавога покрыва назіраецца на ПдЗ у пачатку, а на ПнУ у канцы сакавіка. Сярэдняя макс. вышыня снегу павялічваецца ад 15 см на ПдЗ да 30 см і больш на ПнУ. У цёплыя маласнежныя зімы вышыня снегу ў 2 разы меншая, а ў халодныя шматснежныя — большая. Запас вады ў снегавым покрыве (слой вады ў мм), складае 30—40 мм на ПдЗ і 80—100 мм на У і ПнУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)