мі́ німум , -у, м.
1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.
Скараціць выдаткі да мінімуму.
2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.
Кандыдацкі м.
М. па агратэхніцы.
3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).
Каштуе м. пяцьсот рублёў.
4. у знач. прым. , нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны .
Праграма-м.
○
Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мі́ німум
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
адз.
Н.
мі́ німум
Р.
мі́ німуму
Д.
мі́ німуму
В.
мі́ німум
Т.
мі́ німумам
М.
мі́ німуме
Крыніцы:
krapivabr2012 ,
nazounik2008 ,
piskunou2012 ,
sbm2012 ,
tsblm1996 ,
tsbm1984 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мі́ німум
1. сущ. -муму м. ми́ нимум;
тэхні́ чны м. — техни́ ческий ми́ нимум;
агранамі́ чны м. — агрономи́ ческий ми́ нимум;
пражы́ тачны м. — прожи́ точный ми́ нимум;
2. нареч. ми́ нимум;
м. два дні — ми́ нимум два дня;
3. прил. , нескл. ми́ нимум
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мі́ німум ,
1. ‑у , м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму. Мележ .
2. ‑у , м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум . Тэхнічны мінімум .
3. у знач. прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум , трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве. Шахавец .
4. у знач. нязм. прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум .
•••
Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.
[Лац. minimum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мінімум , гл. Максімум і мінімум
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ НІМУМ у матэматыцы ,
найменшае значэнне велічыні. Гл. ў арт. Максімум і мінімум , Экстрэмум .
т. 10, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́ німум м.
1. Mí nimum n -s, -ma; Tí efstwert m -(e)s;
мі́ німум зарабо́ тнай пла́ ты Mí ndestlohn m -(e)s, -löhne;
пражытко́ вы мі́ німум Existé nzminimum n ;
2. прысл. mí ndestens
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МІ́ НІМУМ (лац. minimum найменшае),
1) найменшая колькасць, найменшае значэнне якой-н. велічыні ў шэрагу даных.
2) Сукупнасць ведаў па навуч. прадметах, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.
т. 10, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́ німум
(лац. minimum)
1) найменшая велічыня, найменшая колькасць, самая нізкая ступень чаго-н. (параўн. максімум 1);
2) сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-н. галіне (напр. тэхнічны м., кандыдацкі м.);
3) мат. найменшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мі́ німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ ). Праз польск. ці рус. мову з лац. minimum ’вельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)