КО́РЫ (Cori) Карл Фердынанд (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўская прэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУ́РКА,
у беларусаў прылада для вязання снапоў, кулёў саломы. У некат. мясцовасцях наз. закрутка. Невял. палачка даўж. 30—45 см, дыяметрам 2,5—3,5 см, у якой адзін канец танчэйшы і звычайна з зарубінамі, другі — таўсцейшы і нярэдка з разьбяным геам. арнаментам (зігзагі, косыя лініі, ромбікі і інш.). Адмыслова ўпрыгожаную Ц. хлопец дарыў каханай дзяўчыне, брат — сястры, муж — жонцы, таму на ёй нярэдка сустракаліся жан. імёны і ініцыялы. Была пашырана пераважна ў паўд.ч. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КТАР,
герой у грэчаскай міфалогіі, сын Прыяма і Гекубы, мужАндрамахі. Галоўны траянскі герой у «Іліядзе», правадыр у Траянскай вайне, вылучаўся сілай і геройствам. Двойчы ўступаў у адзінаборства з найб. магутным пасля Ахіла ахейскім героем Аяксам. Траянцы на чале з Гектарам уварваліся ва ўмацаваны лагер ахейцаў і падпалілі адзін карабель. Загінуў у адзінаборстве з Ахілам, які помсціў яму за забойства Патрокла. Лёс Гектара адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (творы вазапісу, рэльефы саркафагаў, скульптуры А.Кановы, Б.Торвальдсена), л-ры (Ф.Шылер, Ж.Жыраду) і інш.
польскі акцёр. Вучыўся ў Варшаўскай драм. школе. Дэбютаваў у 1837. У 1838 выступаў у Вільні, у 1839 — у Мінску ў трупе В.Ашпергера. З 1840 іграў у Варшаве, Плоцку, Львове, Гамбургу, Дрэздэне, ЗША і інш. Акцёр вял.сцэн. тэмпераменту, выразнай знешнасці. Найб. яго дасягненні — трагедыйна-характарныя ролі ў п’есах У.Шэкспіра, Ф.Шылера, Мальера. Сярод інш. роляў: Вацлаў («Муж і жонка» А.Фрэдры), Валек («Ціхія воды рвуць берагі» Ф.Л.Шродэра), барон Санваль («Шаснаццаць гадоў назад» В.Дуцанга), Стары англічанін («Мірандаліна» К.Гальдоні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМЕ́ТЫ (ад грэч. gametē жонка, gametēs муж), палавыя клеткі,
рэпрадукцыйныя клеткі жывёл і раслін. Забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцаклеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужч. — семянніках і жан. — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні наз. ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, больш вял. — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі. Гаметы маюць адзінарны (гаплоідны) набор храмасом, які фарміруецца ў працэсе гаметагенезу. Пры зліцці разнаполых гамет утвараецца зігота з дыплоідным наборам храмасом, якая дае пачатак новаму арганізму. Развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ КО́РПУС,
кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у краіне. Д.к. у шырокім сэнсе — усе дыпламаты, што працуюць у дыпламат. прадстаўніцтвах у дадзенай краіне, а таксама з пэўнымі абмежаваннямі і члены іх сем’яў: жонка (муж) дыпламата і непаўналетнія дзеці, паводле міжнар. звычаю і дарослыя незамужнія дочкі дыпламата, што пражываюць сумесна з ім і знаходзяцца на яго ўтрыманні. Узначальвае корпус дуаен. Д.к. не з’яўляецца юрыд. асобай ці паліт. утварэннем. Ніякія сумесныя паліт. выступленні з боку Д.к. недапушчальныя: ад яго імя могуць рабіцца калект. заявы выключна па пратакольных, пераважна цырыманіяльных, пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТА́Н (Fontanne) Лін (6.12.1887—1983),
амерыканская актрыса. З 1905 у т-рах Англіі. З 1916 у ЗША, з 1924 вядучая актрыса т-ра «Гілд», з 1928 у т-рах Брадвея. Сярод роляў: Райна, Эліза («Зброя і чалавек», «Пігмаліён» Б.Шоу), Катарына («Утаймаванне свавольнай» У.Шэкспіра), Ніна Лідс («Дзіўная інтэрлюдыя» Ю.О’Ніла), Грушанька («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Клэр Цаханасян («Візіт старой дамы» Ф.Дзюрэнмата). У 1958 т-р «Глобус» у Нью-Йорку перайменаваны ў Т-р А.Ланта (акцёр і муж Ф.) — Л.Фантан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЗАНА́КІ І ІДЗАНА́МІ,
у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вышэйшыя багі (муж і жонка), апошнія з 5 пакаленняў багоў, якія з’яўляліся на свет парамі; першыя багі, якія мелі антрапаморфнае аблічча і маглі нараджаць іншых багоў. І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭРЫДАСПЕ́РМЫ (Pteridospermae, або Cycadofilices), насенныя папараці,
падклас, па інш. сістэматыцы клас (Pteridospermopsida) стараж. вымерлых голанасенных. 6 парадкаў. Існавалі ў познім дэвоне — раннім меле. Узялі пачатак ад прагімнаспермаў. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі роду Archaeopteris (споры) выяўлены ў адкладах верхняга дэвону.
Былі прадстаўлены дрэвавымі, ліянападобнымі і травяністымі формамі. Мелі лісце папарацепадобнага тыпу (часам адбіткі лісця П. не адрозніваюцца ад лісця сапр. папарацей, пазбаўленых спарангіяў). У адрозненне ад большасці інш. голанасенных не мелі выразных муж. ці жан.стробілаў. Размнажаліся насеннем, якое размяшчалася па адным на канцах парасткаў. Розныя групы П., магчыма, далі пачатак бенетытам, цыкадавым, хвойным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАЎ Валерый Якаўлевіч (н. 28.11.1945, г. Цюмень, Расія),
бел. мастак. Муж Г.М.Сіверцавай. Скончыў Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1971). З 1978 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў галінах комплекснага маст. праектавання інтэр’ераў, выставак, манум.-дэкар. мастацтва. Аўтар праектаў маст. афармлення інтэр’ераў гал. корпуса Нац.АН Беларусі (1981), рэстарана «Свіцязь» (1984), Палаца моладзі і школьнікаў (1988), рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—99) у Мінску; манум.-дэкар. скульптуры са зварнога металу для фасада Палаца культуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. (у сааўт., 1987) і інш.
В.Сіверцаў. Фрагмент фасада Дома культуры ў Слоніме. 1987.