сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб.каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2-й пал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛВА́ (араб.),
цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усх. прысмакаў. Вырабляюць вымешваннем гарачай карамелістай масы, узбітай з пенаўтваральнікам (адвар мыльнага кораня ці салодкі), з масай абсмажаных і расцёртых ядзер алейных зерняў ці арэхаў. У залежнасці ад выкарыстаных алейных зерняў бывае кунжутная, арахісавая, арэхавая, сланечнікавая і інш. Выпускаюць Х. з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шакаладам. Мае вял. колькасць тлушчу (25—30%), цукру (25—45%), бялку (8—10%) і нізкую вільготнасць. Энергет.каштоўнасць 100 г Х. — 545 ккал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ЎНЫЯ ЛАНДША́ФТЫ,
прыродна-тэрытарыяльныя комплексы, у межах якіх забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некат. віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца для зберажэння тыповых і унікальных натуральных (прыродных) і пераўтвораных (антрапагенных) ландшафтаў, што маюць асаблівую навук., культ.-эстэт., рэкрэацыйную і інш.каштоўнасць і не могуць захоўвацца без дапамогі чалавека. На тэрыторыях, занятых ахоўнымі ландшафтамі, устанаўліваецца адпаведны рэжым аховы і карыстання прыроднымі рэсурсамі. У некат. краінах ахоўныя ландшафты з’яўляюцца самастойнай катэгорыяй асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў. На Беларусі ахоўныя ландшафты размяшчаюцца на тэр.запаведнікаў, нацыянальных паркаў, ландшафтных і інш.заказнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Існаваў у 1893—1919 у Віцебску. Засн. Е.Р.Раманавым і А.П.Сапуновым. Першыя экспанаты сабраны ў Віцебску. Папаўняўся выпадкова знойдзенымі рэчамі і матэрыяламі археал. раскопак на Віцебшчыне. У 1905 было 1247 экспанатаў, у т. л. творы бел. мастакоў 17—18 ст., узоры нар. разьбы па косці і дрэве, манеты, медалі, царк. начынне і інш.Найб.каштоўнасць мелі рукапісныя кнігі і дакументы ўстаноў Полацкай епархіі, апісаныя Сапуновым у кн. «Архіў Полацкай духоўнай кансісторыі» (1898). У 1919 большасць матэрыялаў перададзена Віцебскаму губ. музею (гл.Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНА́Ж,
грубы корм з правяленых траў, кансерваваных у герметычных умовах. Выкарыстоўваюць травы натуральных сенажацяў і пасяўныя. Для паскарэння падвяльвання (да 50—55% вільготнасці) травы здрабняюць (бабовыя дадаткова плюшчаць) і шчыльна закладваюць у сянажныя сховішчы. Корм кансервуецца ва ўмовах фізіял. сухасці асяроддзя, што выключае актыўнае развіццё бактэрый, і герметычнасці, што перашкаджае развіццю плесні. Спажыўная каштоўнасць С. (у 100 кг С. з канюшыны 30—35 кармавых адзінак і 4—5 кг засваяльнага пратэіну) абумоўлена высокім утрыманнем сухога рэчыва і захаваннем найб. каштоўных ч. раслін (лісця, суквеццяў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКЕ́РКІ,
цукрыстыя кандытарскія вырабы пераважна мяккай кансістэнцыі. Маюць у сабе цукру да 70%, тлушчаў да 40%, вады 3—20%. Энергет.каштоўнасць 100 г 380—600 ккал. Вырабляюць на аснове ўзбітага цукрова-патачнага сіропу з рознымі напаўняльнікамі. Бываюць Ц. карамель, глазураваныя (шакаладнай, цукровай, памаднай глазурай), неглазураваныя, шакаладныя, ірыс, дражэ.
Паводле начынкі (корпуса) адрозніваюць Ц. памадныя («Маладзёжныя», «Ластаўка», «Цытрон», «Рамонак»), пралінавыя («Каракум», «Крыжачок», «Беларускія»), жэлейныя («Паўднёвая ноч», «Рабінавы гай»), фруктова-грыльяжныя («Клубнічны грыльяж»), грыльяжныя («Грыльяж на арахісе», «Грыльяж на фундуку»), лікёрныя («Сталічныя»), збіўныя («Суфле»), двухслойныя («Тальяначка») і інш.Гл. таксама Кандытарская прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБЭ́ (Courbet) Жан Дэзірэ Гюстаў (10.6.1819, г. Арнан, Францыя — 31.12.1877),
французскі жывапісец; заснавальнік рэалізму. З 1837 вучыўся ў рысавальнай школе Ш.А.Флажуло ў Безансоне, з 1839 у прыватных атэлье ў Парыжы. Зазнаў уплывы ісп. і галандскага жывапісу 17 ст. У ранні перыяд творчасці блізкі да рамантызму: «Лот з дочкамі», «Вальпургіева ноч» (абодва 1841), «Аўтапартрэт з чорным сабакам» (1842), «Закаханыя ў вёсцы» (1844) і інш. Пасля паездкі ў Галандыю ў 1846 супрацьпаставіў рамантызму і акад. класіцызму мастацтва новага тыпу, якое сцвярджала матэрыяльную каштоўнасць свету і адвяргала маст.каштоўнасць таго, што нельга ўвасобіць адчувальна-прадметна. Імкнуўся да перадачы натуральнай прыгажосці колераў, святлоценявых эфектаў, градацый тонаў, жывапіснай пластыкі, да раскрыцця значнасці і паэтычнасці паўсядзённага жыцця, фіз. працы. У шматфігурных манум. палотнах «Пахаванне ў Арнане» (1849—50), «У майстэрні мастака» (1855) стварыў партрэт франц. грамадства. Сярод інш. твораў: «Каменячосы», «Вячэра ў Арнане» (абодва 1849), «Купальшчыцы» (1853), «Сустрэча (Добры дзень, пан Курбэ!)» (1854), «Веяльшчыцы» (1855), «Жанчыны на беразе Сены» (1857), «Каменяломня ў Аптэво» (каля 1865), «Хваля» (1870). У 1855 у сваім каталогу да Сусв. выстаўкі ў Парыжы апублікаваў «Маніфест рэалізму». Удзельнік Парыжскай камуны 1871, пасля яе падзення абвінавачаны ў разбурэнні Вандомскай калоны і прыгавораны да выгнання. У 1873 эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе яго творчасць прыйшла ў заняпад.
Літ.:
Гюстав Курбе: Письма, док., воспоминания современников: Пер. с фр.М., 1970;
Шури М. Здравствуйте, господин Курбе!: Пер. с фр.М., 1977;
Калитина Н. Г.Курбе: Очерк жизни и творчества. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́ДНАЕ,
катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт.каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Агіднае — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш.эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. Агіднае ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і агіднае), што было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і практыцы мастацтва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастацтве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення агіднага ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнастайнасць мастацтва (дэкадэнцтва) або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НАР,
паняцце маралі, у якім выяўляецца ступень самапавагі чалавека і павагі да яго з боку грамадства. Яно блізкае па значэнні да паняцця годнасць. Аднак калі годнасць асобы грунтуецца на прызнанні роўнага права кожнага чалавека на павагу, то гонар адлюстроўвае перш за ўсё меру павагі, якую ён заслужыў у грамадстве. Маральная каштоўнасць чалавека ў паняцці гонару цесна звязана з яго канкрэтным сац. становішчам, грамадскім прызнаннем заслуг, аўтарытэту. Гонар прадугледжвае адпаведнасць паводзін чалавека маральным прынцыпам і нормам, распаўсюджаным у пэўнай сац. супольнасці, падтрыманне пэўнай індывідуальнай або сац.-групавой рэпутацыі (гонар школы, гонар афіцэра, дваранскі гонар і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР (Cramer) Іаган Баптыст (24.2. 1771, г. Мангейм, Германія — 16.4. 1858),
нямецкі кампазітар, піяніст. Вучыўся ў М.Клеменці (фп.), К.Ф.Абеля (кампазіцыя). Жыў пераважна ў Лондане. З 1788 выступаў як піяніст у краінах Еўропы. Адзін з заснавальнікаў Лонданскага філарманічнага т-ва (1813), выд-ва «Крамер і К°» (1824, разам з Р.Адысанам і Т.Білам). Яго выканальніцкая манера паўплывала на фарміраванне фп. стылю пач. 19 ст. Аўтар 9 канцэртаў для фп. з аркестрам, камерна-інстр. ансамбляў; фп. п’ес, у т. л. больш за 100 санат, эцюдаў, якія маюць пед.каштоўнасць («Вялікая практычная фартэпіянная школа», 1815).