кашто́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. кашто́ўнасць кашто́ўнасці
Р. кашто́ўнасці кашто́ўнасцей
кашто́ўнасцяў
Д. кашто́ўнасці кашто́ўнасцям
В. кашто́ўнасць кашто́ўнасці
Т. кашто́ўнасцю кашто́ўнасцямі
М. кашто́ўнасці кашто́ўнасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кашто́ўнасць, -і, ж.

1. гл. каштоўны.

2. мн. -і, -ей. Каштоўная рэч, з’ява.

Захаванне каштоўнасцей.

Духоўныя каштоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашто́ўнасць ж., в разн. знач. це́нность;

матэрыя́льныя і духо́ўныя ~ці — материа́льные и духо́вные це́нности;

захава́нне ~цей — хране́ние це́нностей;

яго́ рабо́та ма́е вялі́кую к. для наву́кі — его́ рабо́та име́ет большу́ю це́нность для нау́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашто́ўнасць, ‑і, ж.

1. Важнасць, значнасць чаго‑н. Эстэтычная каштоўнасць твора. Пазнавальная каштоўнасць.

2. Каштоўная рэч. Партэр выглядаў шыкарна: калыхаліся султаны вячэрніх жаночых прычосак, ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці. Самуйлёнак. Максім здзівіўся, убачыўшы гэтулькі кніг, ён ведаў, што пасля акупацыі кнігі былі найвялікшай каштоўнасцю. Шамякін. // перан. З’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне. Духоўныя каштоўнасці. Культурныя каштоўнасці. Матэрыяльныя каштоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашто́ўны, -ая, -ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

К. камень.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

Каштоўныя парады.

К. дакумент.

|| наз. кашто́ўнасць, -і, ж.

К. навуковай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драгоце́нность кашто́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абясцэ́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

Страціць каштоўнасць.

Грошы абясцэніліся.

|| незак. абясцэ́ньвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рарытэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Выключна рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

|| прым. рарытэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абясцэ́ніцца, ‑ніцца; зак.

Страціць каштоўнасць. Грошы абясцэніліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́чыць², -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Мець які-н. сэнс, важнасць, каштоўнасць, выражаць што-н.

Яго абяцанні мала значаць.

Нічога не значыць.

Адчуваю сябе цудоўна — вось што значыць добра адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)