КАСЦЕ́ЕЎ (Абылхан) (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага р-на Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973),
казахскі жывапісец і акварэліст. Нар.маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз.маст. студыі М.Г.Хлудава ў Алма-Аце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАДАЎ (Анатоль Васілевіч) (н. 23.10. 1929, с. Любоўнікава Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
казахскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Казахстана (1970). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1954). Вучань А.Свешнікава. З 1952 хормайстар многіх хар. калектываў, з 1959 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.хар. капэлы Казахстана. З 1958 адначасова выкладае ў Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1980 праф.). Аўтар муз. твораў для хору, апрацовак каз. і рус.нар. песень, артыкулаў і метадычных дапаможнікаў па хар. мастацтве.
Літ.:
Птица К. Мастера хорового искусства в Московской консерватории. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́ВІЧ (Васіль Міхайлавіч) (17.8.1925, в. Туроўшчына Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 25.3.1994),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1974), праф. (1974). Скончыў Казахскіун-т (1946), з 1948 працаваў у ім. З 1979 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па словаўтварэнні і намінатыўнай дэрывацыі, рус. і агульным мовазнаўстве; «Словаўтварэнне і дэрывацыйная граматыка» (ч. 1—2, 1978—82), «Асновы намінатыўнай дэрывацыі» (1985), «Сістэмнасць мовы» (1988), «Тэарэтычныя асновы дэрывацыйнай граматыкі» (ч. 1—2, 1993) і інш.
Тв.:
Грамматические категории в современном русском языке. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕСЕНБЕ́РЛІН (Ільяс) (1.1.1915, г. Атбасар, Казахстан — 4.10.1983),
казахскі пісьменнік. Скончыў Каз. горна-металургічны ін-т (1940). Друкаваўся з 1945. У паэмах «Айша», «Султан» (абедзве 1945), «Трагедыя Біржан-Сала» (1959), раманах «Схватка» (1966; Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Небяспечная пераправа» (1967), «Закаханыя» (1968), «Залатыя коні прачынаюцца» (1976), гіст. трылогіях «Качэўнікі» (1969—73; асобнае выд. 1976), «Залатая Арда» (кн. 1—3, 1979—83) сучаснае і мінулае каз. народа, лёс і праблемы вёскі. Аўтар п’ес, тэкстаў каз. песень (больш за 40). На бел. мову асобныя творы Е. пераклаў В.Бечык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Анатоль Сцяпанавіч) (н. 5.5.1928, г. Шэманаіха, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскіун-т (1950). З 1972 гал. рэдактар час. «Молодая гвардия» У вострасюжэтных раманах «Павіцель» (1958), «Цені знікаюць апоўдні» (1963), «Вечны кліч» (кн. 1—2, 1971—76; за сцэнарый аднайм. тэлефільма Дзярж прэмія СССР 1979) паказаны жыццё сібірскай вёскі, людскія лёсы, уцягнутыя ў вір складаных падзей на пераломе эпох. Аўтар аповесцей «Жыццё на грэшнай зямлі» (1971), «Варожасць» (1979), «Туга палёў», «Аповесць пра нязбыўнае каханне» (абедзве 1983), кн. эсэ «Жывая прыгажосць творчасці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́Й КУНАНБА́ЕЎ (10.8.1845, в. Караул Абайскага р-на, Казахстан — 6.7.1904),
казахскі паэт-асветнік, заснавальнік новай пісьмовай казахскай літаратуры. Вывучаў араб., перс. і інш. мовы. Светапогляд Абая Кунанбаева фарміраваўся пад уплывам гуманіст. ідэй паэтаў і вучоных Усходу, рус. класічнай л-ры і стараж.-грэч. філосафаў. У лірычных і сатыр. вершах выступаў супраць сац. зла, невуцтва, старых звычаяў. У паэмах «Масгуд» (1887), «Іскандэр», «Сказанне пра Азіма» выкарыстаў усх. сюжэты. У кн. прозы «Павучанні» выклаў этычныя і філас. погляды. Увёў новыя формы верша (6- і 8-радкоўе). Жыццю Абая Кунанбаева прысвечаны раман-эпапея М.Аўэзава «Шлях Абая».
Літ.:
Ауэзов М.О. Абай Кунанбаев: Статьи и исследования. Алма-Ата, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУСІЛО́ЎСКІ (Яўген Рыгоравіч) (12.11.1905, г. Растоў-на-Доне — 1981),
казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў прафес. жанраў у каз.муз. мастацтве. Нар.арт. Казахстана (1936). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). З 1944 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1955 праф.). Аўтар першых каз. опер («Кыз Жыбек», 1934; «Жалбыр», 1935; «Ер-Таргын», 1937; «Гвардыя, уперад!», 1942; «Дударай», 1953), сімфоній (у т. л. 6-й «Курмангазы», 1965), кантаты, вак.-сімф., камерных, інстр. твораў. У ліку яго вучняў К.Кужам’яраў, Е.Рахмадыеў, М.Тулебаеў. Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахстана (1939—53). Дзярж. прэмія СССР 1948, Дзярж. прэмія Казахстана 1967.
Літ.:
Ерзакович Б. Аксакал казахской музыки // Композиторы Казахстана: Сб. очерков. Алма-Ата, 1982. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАНСУГУ́РАЎ (Ільяс) (1.5.1894, г.п. Джансугураў, Казахстан — 1937),
казахскіпаэт. Вучыўся ў Маск. камуніст. ін-це журналістыкі (1925—28). Рэпрэсіраваны, у 1958 рэабілітаваны. Друкаваўся з 1915. Гіст. мінулае, перамены ў жыцці, побыце, псіхалогіі і свядомасці казахаў — у паэмах «Стэп» (1930), «Кулагер» (1936), рамане «Таварышы» (1933), зб.сатыр. твораў «Права» (1935), п’есах «Турксіб», «Нянавісць», «Ісатай-Махамбет» (усе 1936) і інш. Тонкі гумар, паглыблены лірызм, уменне адлюстроўваць найб. характэрныя сац. з’явы — адметныя асаблівасці яго таленту. Адзін з першых перакладчыкаў на каз. мову твораў Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСТА́ФІН (Габідэн) (26.11.1902, с. Сарцюбе Карагандзінскай вобл., Казахстан — 20.1.1985),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1984). Чл.-кар.АН Казахстана (1958). Друкаваўся з 1927. Кн. апавяданняў і нарысаў «Ер Шойын» (1929), раманы «Шыганак» (1945), «Мільянер» (1948), «Пасля буры» (1959) пра сац. перамены ў жыцці каз. народа ў 1920—30-я г. Пачынальнік індустрыяльнай тэмы ў каз. л-ры: раманы «Жыццё або смерць» (1941), «Караганда» (1952) і інш., адметных сюжэтнай шматпланавасцю, псіхал. глыбінёй. Аўтар аўтабіягр. рамана «Сведка» (ч. 1, 1963), кн. нарысаў і артыкулаў «Напевы думкі» (1974, Дзярж. прэмія Казахстана 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГІ́Ф (сапр.Мала-Панах; каля 1717, с. Салахлы, Казахскір-н, Азербайджан — 1797),
азербайджанскі паэт і дзярж. дзеяч. Ведаў арабскую і персідскую мовы. Настаўнічаў. Як міністр (везір) замежных спраў карабахскага правіцеля праявіў выключныя здольнасці дыпламата; забіты новым правіцелем Карабаха, яго рукапісы знішчаны (адноўлены пазней па запісах і з вусных песень ашугаў). Узбагаціў азерб. л-ру фалькл. традыцыямі. Зацвердзіў у паэзіі ашугскую форму вершаскладання (гашма). Першы зборнік інтымнай, філас. і грамадзянскай паэзіі Вагіфа выдадзены ў 1856, найб. поўны збор яго твораў — у 1945 (рус.пер. 1949). Лірыка Вагіфа набліжана да рэальнага жыцця, жыццесцвярджальная, філасафічная. Мастацкае асэнсаванне жыцця паэта — у драм. паэме С.Вургуна «Вагіф» (1937).