каза́хскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каза́хскі каза́хская каза́хскае каза́хскія
Р. каза́хскага каза́хскай
каза́хскае
каза́хскага каза́хскіх
Д. каза́хскаму каза́хскай каза́хскаму каза́хскім
В. каза́хскі (неадуш.)
каза́хскага (адуш.)
каза́хскую каза́хскае каза́хскія (неадуш.)
каза́хскіх (адуш.)
Т. каза́хскім каза́хскай
каза́хскаю
каза́хскім каза́хскімі
М. каза́хскім каза́хскай каза́хскім каза́хскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каза́хскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казахаў, належыць ім. Казахская мова. Казахская юрта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́хі, -аў, адз. каза́х, -а, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Казахстан.

|| ж. каза́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. каза́хскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́хский каза́хскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабы́з і ко́быз, ‑а, м.

Казахскі струнны смычковы музычны інструмент.

[Цюрк. кобыз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́мбра, ‑ы і дамбра́, ‑ы, ж.

Казахскі народны струнны музычны інструмент з корпусам акруглай формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці; проціл. блізкі. Далёкія зоры. Водгулле далёкага грому. □ Паімчыць цягнік на поўдзень, У казахскі стэп далёкі. Аўрамчык. На далёкай планеце ўзаўецца наш сцяг — Нашай доблесці сведка праўдзівы. Гілевіч. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Далёкі паход. □ Калі пайду ў далёкую дарогу, З табой на час расстануся ізноў. Прыходзька. [Шлях] .. параходаў непамерна далёкі, на другі ускрай зямлі. Самуйлёнак.

2. Аддзелены ад сучаснага моманту вялікім прамежкам часу. Далёкае мінулае. Далёкая будучыня. □ Чаму ж я далёкай назваў тую восень? Дванаццаць гадоў — мо не так ужо многа. Гілевіч. Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне. Лойка. / у знач. наз. далёкае, ‑ага, н. Як цяжкі сон прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае перажытае. Пальчэўскі.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей. Далёкі сваяк. Далёкая радня.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім‑, чым‑н.; не падобны, інакшы. У формуле матэматычнай залежнасцю звязаны такія, здавалася б, далёкія ад матэматыкі «велічыні», як ціск крыві, пульс, пругкасць артэрый. Матрунёнак. // Чужы, абыякавы да ўсяго. [Надзя] стаяла на беразе, склаўшы на грудзях рукі, задумлівая, далёкая. Ваданосаў. А Віктар, чужы і далёкі ад усяго, што вакол яго адбывалася, стаяў, прысланіўшыся плячамі да сцяны хаты. Палтаран.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што‑н., думаць аб чым‑н. і пад. Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)