прасцейшае з сям. Bodonidae класа жгуцікавых. Пашырана ўсюды.
Даўж. 6—20 мкм, шыр. 3—10 мкм. Форма цела кроплепадобная, 4 жгуцікі рознай даўжыні. Паразіт на шчэлепах і скуры рыб, асабліва малявак. Выклікае цяжкае інфекц.захворванне — кастыёз (кастыязіс, «блакітна хвароба»). Размнажаецца простым дзяленнем У неспрыяльных умовах утварае цысты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ВАРАТАЧНАЯ ХВАРО́БА,
алергічнае захворванне, якое развіваецца пасля ўвядзення ў арганізм лячэбна-прафілакт.сываратак імунных (напр., супраць слупняку, дыфтэрыі, батулізму), імунаглабулінаў, лек. сродкаў (напр., інсуліну). Увядзенне гэтых прэпаратаў індуцыруе выпрацоўку антыцелаў і ўтварэнне комплексу антыген і антыцела, што выклікае запаленне. Прыкметы: ліхаманка, галаўны боль, скурная высыпка, сверб, прыпуханне суставаў, павелічэнне лімфавузлоў, селязёнкі і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́Я ЛІХАМА́НКА, паліноз,
алергічнае захворванне, якое выклікаецца пылком раслін. Мае сезонны характар у залежнасці ад часу цвіцення раслін. С.л. гал. чынам выклікае пылок збожжавых, пустазелля (асабліва амброзія), некат. дрэў (бяроза, вольха, арэшнік). Праяўляецца рынітам, ларынгітам і інш. хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы. Магчыма спалучэнне С.л. з харч. алергіяй. Лячэнне тэрапеўтычнае.
захворванне, абумоўленае павышанай функцыяй шчытападобнай залозы. якая выдзяляе ў кроў залішнюю колькасць гармонаў. Часцей бывае ў жанчын. Пры Т. ў хворых парушаецца абмен рэчываў, з’яўляецца боль у вобласці сэрца, задышка пры фіз. нагрузцы, вірлавокасць. Пры прагрэсіраванні Т. развіваюцца цяжкія пашкоджанні сэрца, печані, палавых залоз. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАСПЕРМІ́Я (ад гема... + грэч. sperma семя),
з’яўленне крыві (эрытрацытаў) у сперме, якая пры гэтым набывае чырвоны або «ржавы» колер. Найчасцей кроў трапляе ў сперму з семявых пузыркоў або прастаты пры іх захворваннях, а таксама пры наяўнасці камянёў у прастаце, разрыве невял. варыкозных вен, папілом, семявага бугарка і інш. Гемаспермія не зніжае жыццяздольнасці сперматазоідаў, але сведчыць пра захворванне палавых органаў, што патрабуе лячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ФТЫ (грэч. apthai),
невялікія ўчасткі паверхневага некрозу на слізістых абалонках рота (радзей на слізістых носа, вока, палавых органаў). Узнікненню спрыяюць хваробы органаў стрававання, алергія і інш. Афты маюць круглую або авальную форму, дыяметрам ад 2 да 5—7 мм, пакрытыя жоўта-белым налётам. Пашкоджаныя ўчасткі балючыя. Лячэнне накіравана на асн.захворванне. Мясцова — апрацоўка слізістай абалонкі абязбольваючымі, процівіруснымі сродкамі (алей шыпшыны, абляпіхі, караталін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАМЫ́ШАЧНАЯ ХВАРО́БА,
вострае неінфекцыйнае захворванне маладняку с.-г. жывёлы. Характарызуецца парушэннямі абмену рэчываў, функцыян.і марфал. зменамі міякарда і шкілетных мышцаў, рэзкай бледнасцю мышачнай і інш. тканак. Часцей бывае ў цялят і ягнят, радзей — у парасят, пушных звяроў і птушак. Прычына беламышачнай хваробы ў аднастайным і непаўнацэнным кармленні, асабліва матак. Пашырана ў мясцовасцях, дзе кармы бедныя бялкамі, фосфарам, мікраэлементамі і вітамінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ВУС, парша,
грыбковае захворванне скуры, валасоў і пазногцяў. Заражэнне адбываецца пераважна пры непасрэдным кантакце з хворым на Ф., праз прадметы, якімі ён карыстаўся. Прыкметы: на валасістай ч. галавы з’яўляюцца чырв. запаленчыя ачагі і круглыя жоўтыя корачкі, якія лушчацца; пазней утвараецца суцэльная сухая корка. Пад коркай скура галавы атрафіруецца, робіцца тонкай, бліскучай, гінуць валасяныя цыбуліны. Ф. прыводзіць да аблысення. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕПТАМАНА́ДЫ (Leptomonas або Herpetomonas),
род прасцейшых сям. трыпанасамід кл. жгуціканосцаў. Больш за 10 відаў. Паразіты жывёл і раслін. У жывёл паразітуюць у кішэчніку насякомых, чарвей, паўзуноў, крыві рыб, птушак, млекакормячых; у раслін — у млечным соку (малачаевыя, складанакветныя і інш.), вакуолях клетак, выклікаюць захворванне кафейнага дрэва — некроз флаэмы. Пераносчыкі — клапы.
Даўж. 15—30 мкм. Цела тонкае, верацёнападобнае. Жгуцік служыць для перамяшчэння і прымацавання да эпітэлію кішэчніка.