ТАБАРАВЕ́Ц Вячаслаў Васілевіч (н. 27.7.1949, в. Відзібор Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1980), дац. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973), дзе працаваў да 1994. У 1987—91 праф.Дар -эс-Саламскага каледжа (Танзанія). З 1994 прарэктар Мінскага ін-та кіравання. Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання і інфарм. тэхналогіях, метадах аўтаматызаванага праектавання.
Тв.:
Автоматизация исследований динамических систем. Мн., 1978 (разам з Г.В.Рымскім);
Аналитическое преобразование на ЭВМ структур систем управления. Ч. 1—2. Мн., 1988—89 (разам з Г.В.Рымскім, І.П.Стацук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУХНО́ЎСКІ Барыс Рыгоравіч (9.4.1898, С.-Пецярбург — 30.9.1975),
палярны лётчык. Скончыў школу марскіх лётчыкаў у Араніенбаўме. У 1924 здзейсніў адзін з першых палётаў на Новую Зямлю (пасля Я.І.Нагурскага, гл. Дадатак) з мэтай гідраграфічных работ і праводкі суднаў Карскай экспедыцыі. Удзельнічаў у пошуках экспедыцыі У.Нобіле (1928), у лядовай разведцы Паўн. марскога шляху (1929—32), пошуках самалёта С.А.Леванеўскага (1937—38). Сканструяваў з Р.Л.Барціні самалёт ДАР (далёкі арктычны разведчык, 1933—36). У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у баях Паўн. флоту. Пасля вайны ў палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршляху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́Р ХАСРО́Ў ДЭХЛЕВІ́ (1253, г. Паціяла, штат Хар’яна, Індыя — 1325),
індыйскі паэт, вучоны, музыкант. Пісаў на урду, перс. і хіндзі мовах. Яго лірыка сабрана ў 5 дыванах: «Дар юнацтва» (1272), «Сярэдзіна жыцця» (1284), «Паўната дасканаласці» (1293), «Выбраны астатак» (1316), «Мяжа дасканаласці» (1325). На ўзор «Пяцерыцы» Нізамі, абапіраючыся на інд. фальклор, стварыў цыкл з 5 паэм: «Узыходжанне свяцілаў», «Шырын і Хасроў», «Меджнун і Лейла» (усе 1298), «Іскандэрава зярцала» (1299), «Восем райскіх садоў» (1301). Складаў тэсніфы (нар. рамансы). Яму прыпісваюць зборнікі вершаў, загадак, прыказак, слоўнік сінонімаў.
Тв.:
Рус.пер. — Хамса. Маджнун и Лайли: Поэма. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТА́Р,
сан 2-й (сярэдняй) ступені свяшчэнства ў праваслаўнай, каталіцкай і стараж.-ўсходніх цэрквах. Паводле царк. дагматыкі, С. мае дар божы Св. Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царк. таінствы (акрамя таінства свяшчэнства), царк. службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў С. епіскап. У правасл. царкве, дзе гэты тэрмін найб. пашыраны, С. таксама наз. іерэй, прэсвітэр, поп. Правасл. С. павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (С.-манах наз. іераманах). Старшы С., звычайна кіраўнік ніжэйшай царк. акругі (благачыння) ці настаяцель сабора, мае ганаровае званне (протапрэсвітэр, пратапоп, у манастве — ігумен, архімандрыт). Каталіцкага С. ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне наз. ксёндз. Гл. таксама Духавенства.
літоўскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Каўнаскую кансерваторыю (1948). З 1941 саліст Каўнаскага вял.т-ра, з 1944 у Т-ры оперы і балета Літвы. З 1962 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1983 праф.). С. вылучалі высокая муз. культура, прыгожы сакавіты голас, дарсцэн. пераўвасаблення. Сярод партый: Сакалас («Марытэ» А.Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В.Кловы), Радвіла («Даля» Б.Дварыёнаса), Барыс («Барыс Гадуноў» М Мусаргскага), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЯНКО́ВА Валянціна Ягораўна (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. культур. Д-рс.-г.н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—42 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв.:
Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. Мн., 1972;
Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитологические исследования ядерной и цитоплазматической наследственности. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУХ»,
бел. тэатр пантамімы. Існаваў у 1980—2001 у Мінску. Створаны пры Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, з 1984 у Маладзёжным т-ры Беларусі, з 1986 у складзе Белдзяржфілармоніі. Рэж.-пастаноўшчык У.Колесаў. Мовай пластычнага мастацтва ў сваіх пастаноўках, у вобразна-метафарычнай форме ўзнімаў актуальныя праблемы быцця, вайны і міру, маральных пошукаў асобы. У рэпертуары: паэма «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1980), араторыя «Кліч» (1981), жанрава-бытавыя замалёўкі паводле альбома Х.Бідструпа «Люстэрка» (1982), фалькл. прадстаўленне «Дар» паводле слав.нар. традыцыйных абрадаў і святкаванняў (1983), драма «Праметэй» (1984), а таксама «Жылі-былі» паводле англ.нар. казкі «Тры парсючкі» (1984). Аўтар сцэнарыяў Колесаў, мастак Дз.Мохаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ДА (Gedda; сапр.Усцінаў) Мікалай
(н. 11.7.1925, Стакгольм),
шведскі спявак (тэнар); адзін з найб. вядомых спевакоў 20 ст. Вучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Гранд-Апера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш.). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст. спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В.А.Моцарта, італьян. і франц. кампазітараў, у т. л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж.Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж.Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Э.Грыга, Чайкоўскага і інш.; адзін з лепшых замежных выканаўцаў рус.нар. песень і старадаўніх рамансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЙ-ХМА́РА Міхайла (сапр.Драй Міхайла Панасавіч; 10.10.1889, с. Малыя Каніўцы Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1939),
укр. паэт, перакладчык, літ.-знавец. Скончыў Кіеўскі ун-т (1913), дзе ў 1926—33 быў прафесарам. У 1935 рэпрэсіраваны. Загінуў на Калыме. Аўтар зб. вершаў «Прорасць» (1926), манаграфіі «Леся Украінка» (1926), даследаванняў па гісторыі ўкр., серб., польск., бел. л-р. Пераклаў на ўкр. мову вершы і паэмы А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Міцкевіча, П.Верлена, Ш.Бадлера, карэла-фінскі эпас «Калевала» і інш., зб. М.Багдановіча «Вянок» (1929). Аўтар арт. «Паэт беларускага адраджэння Максім Багдановіч» (1928), «Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча» (1929), «Фрагменты Мінскага пергаментнага апракаса XIV ст.» (1931).
Тв.:
Вибране. Київ, 1989.
Літ.:
Рагойша В. І нясе яна дар... Мн., 1977. С. 141—146.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЬКО́ Хрысціна Аляксееўна (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). З 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». З 1996 гал. рэдактар штоквартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповесцях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пытаннямі часу, каларытная мова. Апрацоўвае бел.нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс І.Сыракомлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998).