ЧУХНО́ЎСКІ Барыс Рыгоравіч (9.4.1898, С.-Пецярбург — 30.9.1975),

палярны лётчык. Скончыў школу марскіх лётчыкаў у Араніенбаўме. У 1924 здзейсніў адзін з першых палётаў на Новую Зямлю (пасля Я.І.Нагурскага, гл. Дадатак) з мэтай гідраграфічных работ і праводкі суднаў Карскай экспедыцыі. Удзельнічаў у пошуках экспедыцыі У.Нобіле (1928), у лядовай разведцы Паўн. марскога шляху (1929—32), пошуках самалёта С.А.Леванеўскага (1937—38). Сканструяваў з Р.​Л.​Барціні самалёт ДАР (далёкі арктычны разведчык, 1933—36). У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у баях Паўн. флоту. Пасля вайны ў палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршляху.

Літ.:

Виноградов С.Ф. В дерзновенном полете. М., 1975.

І.​А.​Шор.

т. 17, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)