горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Засн. ў 1777. 871,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны цэнтр ракетна-касм. і радыёэлектроннай прам-сці. Развіта таксама вытв-сцьЭВМ, паўправадніковых прылад, ваен. абсталявання, кансерваваных фруктаў і віна. Машынабудаванне і аўтазборка. 3 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗУ́МПЦЫЯ НЕВІНАВА́ТАСЦІў крымінальным праве,
палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. П.н. — адна з найважнейшых дэмакр. прыкмет крымін. працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых суд. доказаў, якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (Lipari),
група вулканічных астравоў у Тырэнскім м., на Пн ад в-ва Сіцылія. Тэр. Італіі. Складаецца з 7 буйных (Ліпары, Саліна, Вулькана, Філікудзі, Стромбалі, Алікудзі, Панарэа) і 10 дробных астравоў. Пл. 117 км². Каля 10 тыс.ж. (1995). Складзены з вулканічных лаў і туфаў, на а-вах Вулькана і Стромбалі (выш. 926 м) дзеючыя вулканы. Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Радовішча серы. Вырошчванне інжыру, вінаграду; аліўкавыя гаі. Экспарт віна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕПТЫЗА́ЦЫЯ,
пераход у калоідны раствор асадку, што ўтвараецца ў дысперсных сістэмах пры каагуляцыі. Адбываецца пры павышэнні т-ры, выдаленні каагулянтаў прамываннем асадку, увядзенні ў дысперсійнае асяроддзе пептызатараў — паверхнева-актыўных рэчываў ці электралітаў, якія выклікаюць ліяфілізацыю паверхні часцінак дысперснай фазы (гл.Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Выкарыстоўваюць у хім. і харч. вытв-сцях для атрымання вадкіх сістэм з парашкоў і паст. У некаторых выпадках П. непажадана (напр., пры водаачыстцы, асвятленні віна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКВА́СКІ,
чыстыя культуры бактэрый (пераважна малочнакіслых), дражджэй або плесневых грыбоў, якія выклікаюць браджэнне і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці ў асн. харчовых прадуктаў. Мікраарганізмы, якія ёсць у З., трапляючы ў натуральны субстрат (малако, сумесь мукі з вадой, сок вінаграду і інш.), размнажаюцца, выклікаюць малочнакіслае, прапіёнава-кіслае або спіртавое браджэнне і ўтвараюць араматычныя арган. рэчывы. З. ўжываюць для атрымання сыраквашы, ацыдафіліну, кумысу, кефіру, масла, некат. сартоў сыру, вінаграднага віна, кіслага хлеба, а таксама пры сіласаванні кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАН,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі першапачаткова бог лясоў і статкаў, апякун пастухоў і паляўнічых, пазней — апякун усёй прыроды. Лічыўся сынам Гермеса ад Пенелопы або ад німфы Дрыёпы. Стараж. мастакі і скульптары паказвалі яго ў выглядзе паўчалавека-паўказла. П. меў лагодны нораў, але калі парушалі яго спакой, моцна злаваўся і наганяў на людзей жах (адсюль выразы «паніка», «панічны страх»); вызначаўся прыхільнасцю да віна і весялосці, палкай улюбёнасцю ў німфаў, якіх часта праследаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНПЕЛЬЕ́ (Montpellier),
горад на Пд Францыі, на р. Лез, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Адм. ц. дэпартамента Эро. Засн. каля 737. 237 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., маш.-буд., швейная, харч., вытв-сць угнаенняў. Буйны цэнтр вінаробства і віна-гандлю. Ун-т. Бат. сад (з 1593). Музеі: Фабра, Атжэ, раманскага мастацтва. Турызм. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. сабор Сен-П’ер (14—15 ст.), вежа (14 ст.), барочныя і класіцыстычныя палацы (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАНО́С (Phytolacca),
род кветкавых раслін сям. лаканосавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўд. і Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 6 відаў. Найб. вядомыя Л. амерыканскі (Ph. americana), які з 18 ст. культываваўся ў вінаробчых раёнах Еўропы (цёмна-чырв. сок ужываўся для падфарбоўкі віна, адсюль назва роду), і ягадны (Ph. acinosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод сакаўны, ягадападобны. Лек., харч. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧА́СЦЕ, еўхарысція,
галоўны абрад, адно з 7 таінстваў у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Займае цэнтр. месца ў літургіі. У час П. веруючыя з’ядаюць кавалачак асвячонага хлеба і выпіваюць лыжачку віна, якія сімвалізуюць «цела і кроў» Ісуса Хрыста, і тым самым далучаюцца да «боскай сутнасці». Лічыцца, што ў час апошняй трапезы Ісус Хрыстос частаваў сваіх вучняў віном і хлебам, ператвараючы іх у цела і кроў сваю, наказваў захоўваць гэты абрад у памяць аб ім. У пратэстанцкіх цэрквах П. разглядаецца як сімвалічны абрад, а не як таінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙНЕБУРГ (Heuneburg),
гарадзішча познагальштацкага і раннелатэнскага часу (6—5 ст. да н. э.) на мысе Гойнебург левага берага верхняга Дуная каля г. Рыдлінген (Германія). Вылучана 5 асн.буд. фаз. У пач. 2-й фазы (6 ст. да н. э.) частка гарадзішча перабудавана ў грэч. стылі, на каменным падмурку пабудавана з цэглы-сырцу сцяна выш. 4 м (упершыню ў парэччы Дуная) з вежападобнымі бастыёнамі. З грэч.г. Масалія сюды прывозілі амфары для віна і чорнафігурную кераміку. Магчыма, Гойнебург быў замкам мясц. уладароў, бо непадалёку ад яго выяўлены княжацкія пахаванні (курган Гохміхеле і інш.).