віна́, -ы́, мн. ві́ны і (з ліч. 2, 3, 4) віны́, він, ж.

1. Нядобры ўчынак, правіннасць.

Разумець сваю віну.

Даказаць віну.

2. адз. Прычына, крыніца чаго-н. (неспрыяльнага).

Па чыёй-н. віне (гэта значыць з-за каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. віна́
Р. віны́
Д. віне́
В. віну́
Т. віно́й
віно́ю
М. віне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́на

‘картачная масць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ві́на ві́ны
Р. ві́ны ві́н
ві́наў
Д. ві́не ві́нам
В. ві́ну ві́ны
Т. ві́най
ві́наю
ві́намі
М. ві́не ві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

віна́ ж., в разн. знач. вина́;

прызна́ць сваю́ віну́ — призна́ть свою́ вину́;

загла́дзіць віну́ — загла́дить вину́;

уся́ в. па́дае на яго́ — вся вина́ па́дает на него́;

віно́ю ўсяго́ была́ яна́ — вино́ю всего́ была́ она́;

па чыёй-не́будзь віне́ — по чье́й-либо вине́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́на,

гл. віны.

віна́, ‑ы, ж.

1. Нядобры ўчынак, правіннасць. Зразумець віну. Даказаць віну. □ Чэсь апусціў галаву ў знак свае віны і стаяў панурыўшыся. Колас. // Адказнасць за ўчынак, злачынства. Па чыёй віне?

2. Прычына. А сок быў свежы, такі хвацкі, Такі салодкі, забіяцкі! Ён быў галоўнаю віною Таго, што позняю парою Сядзелі дзеці чарадою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́на1 ’пікі (у картах)’ (БРС, Нас.), ві́ны (Шат., Нас.), ві́ні (Касп.). Укр. ви́но ’пікавая масць’, рус. ви́ни ’тс’. Запазычана з польск. wino ’масць пікі ў картах’; назва паходзіць ад wino ’вінаград’, які быў намаляваны на картах (Насовіч, 58; Шанскі, 1, В, 100).

Ві́на2 ’пасаг’ (маг., Бр.), укр. віно, рус. ленінгр. вина́ ’выкуп за маладую’, рус. ве́но ’пасаг’, ст.-рус. вѣно, польск. wiano, в.-луж. wěno, чэш. věno, славац. veno ’тс’. Дыялектны варыянт з ‑і‑ ўзнік, відаць, пад уплывам украінскай мовы, гэта не зусім дакладны запіс вузкага ‑ê‑. Параўн. таксама ўсх.-польск. wino ’пасаг’. Да ве́на (гл.).

Віна́1 ’нядобры ўчынак, правіннасць’ (БРС, КТС). Укр. вина́віна, абвінавачванне’, рус. вина́віна, пачатак, крыніца, падстава’; ’правіннасць, учынак, грэх’, пск. ’правіннасць, абавязак’, ст.-рус. вина ’вина, правіннасць, грэх, абвінавачванне’ (XII ст.); ’асуджэнне, пакаранне’ (з XVII ст.), польск. winaвіна, правіннасць, грэх’, н.-луж. wina, в.-луж. wina, чэш. vina, славац. vina ’тс’, макед. винавіна, злачынства’, балг. винавіна’, ст.-слав. вина. Прасл. vina < і.-е. *u̯ei‑n‑a, роднаснае ад літ. vaina ’памылка’, лат. vaĩnaвіна, недахоп’, vainȃt ’вініць, абвінавачваць, ганіць’, ’прычыняць шкоду’. Іншыя і.-е. мовы маюць фармант ‑t‑, які далучаецца да асновы *u̯ei‑, напр., лац. vitium. Гл. Праабражэнскі, 1, 84; Брукнер, 625; Фасмер, 1, 316; Шанскі, 1, В, 99; КЭСРЯ, 81; Скок, 3, 594; БЭР, 1, 148; Голуб-Копечны, 416; Махэк₂, 690.

Віна2 ’прычына’ (Кар., КТС), рус. вина́ ’пачатак, прычына, крыніца, зачэпка’, ст.-рус. вина ’прычына, падстава’, польск. wina, н.-луж., в.-луж. wina ’тс’, чэш., славац. vina ’прычына чаго-небудзь дрэннага, благога’, ст.-слав. вина ’прычына’. Відавочна, гэта семантычны перанос ад віна1 (гл.). Карскі (Труды, 204) лічыць лексему віна ’прычына’ паланізмам.

Віна3 ’плата суддзю і інш. чыноўнікам’ (Гарб.), укр. вина ’суровая пошліна’, ст.-рус. вина ’асуджэнне, пакаранне, кара’; ’грыўня’; ’плата за шкоду’; ’пошліна’, польск. wina ’грыўня, грашовая плата за правіннасць’, лат. vaĩna ’вінаватасць’. Да віна́1 (гл.). Лексема гэта, відаць, у бел. мову перайшла са ст.-рус. мовы (юрыдычнай тэрміналогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віна, вінаватасць; правіннасць, правінка, правіна (разм.); грэх (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Раман-Віна́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Раман-Віна́
Р. Раман-Віны́
Д. Раман-Віне́
В. Раман-Віну́
Т. Раман-Віно́й
Раман-Віно́ю
М. Раман-Віне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рэйнве́йн, -у, м.

Гатунак вінаграднага віна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каго́р, -у, м.

Гатунак чырвонага дэсертнага віна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)