возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км². Даўж. 1,68 км, найб.шыр. 0,31 км, найб.глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРБАНТО́ВІЧ (Анатоль Станіслававіч) (13.5.1941, в. Ордаць Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.3.1970),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у газ. «Піянер Беларусі» і час. «Бярозка». Друкаваўся з 1959. Аўтар зб-каў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), у якіх змешчаны вянкі санетаў «Васілёк», «Курганы», «Салдат», балады, лірычныя вершы пра маладосць, хараство жыцця, каханне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́ЖДЗІНА (Надзея Сяргееўна) (3.6.1908, Вільня — 11.10.1979),
расійская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1978). Скончыла Дзярж. балетную школу ў Петраградзе (1924, педагогі М.Легат, А.Ваганава). У 1925—34 артыстка Вял.т-ра ў Маскве. З 1943 балетмайстар, у 1946—48 маст. кіраўнік балетнага аддзялення Масэстрады і адначасова (з 1945) Рус.нар. хору Калінінскай філармоніі. Выконвала сольныя партыі і характарныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Чырвоны мак» Р.Гліэра, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Арганізатар (1948), маст. кіраўнік і пастаноўшчык праграм акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка». Стварыла новы стыль у харэаграфіі, заснаваны на сінтэзе танц. фальклору і школы класічнага танца. Сярод пастановак, прасякнутых рамант. паэтычнасцю і высакароднасцю — «Лябёдачка», «Бярозка», «Карусель», «Пралля», «На восеньскім кірмашы», «Паўночнае ззянне», «Сібірская сюіта» і інш. Аўтар кн. «Рускія танцы» (1951), артыкулаў па праблемах танц. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль Міру імя Жаліо Кюры 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЕ КРЫ́ВІНА,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р.Бярозка ў р. Крывінка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі. 360 ж., 132 двары (1996). Пач. школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р.Бярозка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Чашнікі. 128 ж., 73 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (8—7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Беларускі піянер» (час.) 2/243; 4/206, гл. «Бярозка»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́РЫЧ (Алесь) (сапр.Трушко Аляксандр Іванавіч; н. 2.11.1960, в. Відзібор Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, з 1988 працаваў у час. «Вожык», Рэсп. цэнтры эстэт. выхавання, з 1992 рэдагаваў газ. «Збудінне», у 1995—97 супрацоўнічаў у час. «Бярозка». Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зб-кі «Рабкова ноч», 1988; «Ноч пацалункаў незалежнасці», 1989) піша пра людзей Палесся, прыроду. Іх асаблівасць — лаканічнасць, займальнасць, філас. асэнсаванне чалавечых лёсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎЦО́Ў (Іван Кузьміч) (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКА (Марыя Іосіфаўна) (н. 9.7.1932, в. Дзярэчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. публіцыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1956). Працавала ў рэдакцыі газ. «Магілёўская праўда», з 1972 гал. рэдактар час. «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»). Аўтар кніг публіцыстыкі «Бярозка на Манхетэне» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Горкі вецер з Гудзона», «Камісарскі сад» (абедзве 1983), «Жанчыны Беларусі» (1984) і нарысаў, прысвечаных людзям бел. зямлі. На бел. мову пераклала кнігу У.Саніна «Пункт вяртання» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ВІНКА, Ніжняя Крывіна,
рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 637 км². Выцякае з воз. Багданаўскае за 500 м на ПнУ ад в. Запруддзе Сенненскага р-на. Цячэ па Чашніцкай раўніне. Даліна да в. Асавец (Бешанковіцкі р-н) невыразная, ніжэй шыр. 200—500 м. Пойма забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу каля 20 км каналізаванае, яго шыр. ў ніжнім цячэнні да 15 м. Асн. прыток р.Бярозка (справа).