ЧАРЭ́ШЛІ, Чарэшля,

возера ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Нёман, каля в. Чарэшля, за 24 км на Пн ад г. Навагрудак. Пл. 0,45 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд, яе зах. схілы выш. да 3 м, спадзістыя, пад лугам, усх. — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ р. Бярозка.

т. 17, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)