археалагічны помнік у правінцыі Сконе на Пд Швецыі, месца размяшчэння аднаго з буйнейшых пахавальных насыпаў у Скандынавіі. Меў 64 м у дыяметры, насыпаны над цыстай (каменная скрыня для пахавання), пліты якой упрыгожаны малюнкамі з выявамі працэсій, чалавечых фігур, калясніцы з вознікам, караблёў, коней, сякер, сонечных дыскаў. На час адкрыцця (1748) быў поўнасцю разрабаваны. Паводле стылю малюнкаў датуецца 10 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХІ́ЛЬЁ (Trujillo),
горад на З Перу. Адм. ц. дэпартамента Лібертад. Засн. ў 1534. Каля 600 тыс.ж. (2001). На Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр перапрацоўкі цукр. трыснягу, бавоўны, рысу, кавы. Прам-сць: харч., хім., гарбарная; вытв-сць эл.-абсталявання, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры, музеі, у т. л.археалагічны. Арх. Помнікі 17—18 ст. Пацярпеў ад землетрасення ў 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІНО́ВА Тамара Барысаўна (н. 29.7.1950, г. Брэст),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1979). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1972). З 1972 працуе ў Гродзенскім дзярж. ун-це. Даследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў на Беларусі ў 16 — пач. 19 ст.
Тв.:
Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990;
Езуіцкі музей у Полацку // Мастацтва. 1993. № 3;
Иезуитские библиотеки в Беларуси // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1996. N° 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Рось (левы прыток р. Нёман). За 15 км на Пн ад Ваўкавыска, 87 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты. 7,2 тыс.ж. (1998). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў («Ваўкавыскцэментнашыфер» і інш.). Сярэдняя, базавая школы, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі. Краснасельскі археалагічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́ЦЫЯ, Ла-Спецыя (Spezia, La Spezia),
горад у Паўн. Італіі. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Вядомы з 12 ст. Каля 110 тыс.ж. (2000). Порт на беразе зал. Спецыя Лігурыйскага мора. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., у т. л. суднабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная, ваен., вытв-сцьтэкст. і с.-г. машын; нафтаперапр., хім., тэкст., харч., дрэваапр., буд. матэрыялаў. Буйнейшая ў краіне ЦЭС. Музеі: марскі і археалагічны. Арх. помнікі 14—16 ст. Турызм. Ваен.-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭТУА́Н,
горад на Пн Марока, на р. Мартыль, адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 9 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Тамуда. Каля 500 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. ц. паўн.ч. Марока. Прам-сць: харч., тэкст., металаапр., дрэваапр., хім., цэментная. Саматужная вытв-сць дываноў і скураных вырабаў. Акадэмія мастацтваў, Вышэйшая школа музыкі і танца. Музеі: мараканскага мастацтва і археалагічны. Гар. сцены, крэпасць-касба (14—18 ст.). Вял. мячэць, палац (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІСКУ́ПІНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА,
археалагічны помнік жал. веку (сярэдзіна 6—5 ст. да н.э.) каля в. Біскупін Быдгашчцкага ваяв. Польшчы. Пляцоўка ўмацавана сцяной з драўляных канструкцый, запоўненых зямлёй і камянямі. Да варот гарадзішча праз тарфянік вёў драўляны мост (даўж. 120 м). Выяўлены рэшткі больш за 100 наземных жытлаў слупавой канструкцыі, пастаўленых уздоўж 1 акружной і 11 папярочных вуліц з драўлянай вымасткай. Насельніцтва (1000—1200 чал.) належала да плямёнаў лужыцкай культуры.
Літ.:
Монгайт А.Л. Археология Западной Европы: Бронзовый и железный века. М., 1974. С. 346.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТШЭ́ЎСКІ (Kostrzewski) Юзаф (25.2.1885, мяст. Венглева, Пазнанскага ваяв., Польшча — 19.10.1969),
польскі археолаг, гісторык археалогіі, музеязнавец. Акад. Польскай АН (1957). Праф. Пазнанскага ун-та (1919—56), дырэктар музея Велікапольшчы ў Познані (1924—58), заснавальнік пазнанскай школы археалогіі. Займаўся вывучэннем лужыцкай культуры (раскопкі Біскупінскага гарадзішча) і слав. старажытнасцей больш позняга часу (раскопкі ў Гнезне, Познані, на Памор’і, Сілезіі і У Малой Польшчы). Значная частка даследаванняў прысвечана аўтахтоннасці славян у міжрэччы Одэра і Эльбы. Быў рэдактарам навук. выданняў «Przegląd Archeologiczny» («Археалагічны агляд»), «Z otchłani wieków» («З глыбінь стагоддзяў») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМЕНЕЗДАБЫЎНЫ́Я ША́ХТЫ,
выпрацоўкі ў тоўшчы вапняковых або мелавых адкладаў, у якіх першабытныя людзі ў неаліце і бронзавым веку здабывалі крэмень — асн. сыравіну для вырабу прылад працы. К.ш. — пераважна вертыкальныя калодзежы дыяметрам 1,5 м, глыбінёй 2,5—3 м, асобныя да 5 м і больш. Па ходзе залягання крамянёвых канкрэцый ад калодзежа адыходзілі падбоі даўжынёй 1—2 м. Суседнія выпрацоўкі часам злучаліся пралазамі-штрэкамі. У Беларусі вядомы ў сярэднім цячэнні р. Рось каля г.п. Краснасельскі (гл.Краснасельскі археалагічны комплекс) і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ БЕСКУРГА́ННЫ МО́ГІЛЬНІК,
археалагічны помнік апошняй чвэрці 1 — 2-й пал. 3 ст. на тэр.г. Брэста (былая в. Трышын, цяпер вул. Маскоўская). Выяўлена 75 пахаванняў плямён вельбарскай культуры. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання. Рэшткі крэмацыі ссыпалі на дно ямы або ў спец. урны. Знойдзены гліняны посуд, прасліцы, жал. нажы і замкі, бронзавыя фібулы, дэталі паяснога набору, шкляныя пацеркі, метал. бранзалеты і падвескі. Некаторыя даследчыкі звязваюць могільнік з адным з этапаў фарміравання слав. этнасу.