СПЕ́ЦЫЯ, Ла-Спецыя (Spezia, La Spezia),
горад у Паўн. Італіі. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Вядомы з 12 ст. Каля 110 тыс. ж. (2000). Порт на беразе зал. Спецыя Лігурыйскага мора. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., у т. л. суднабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная, ваен., вытв-сць тэкст. і с.-г. машын; нафтаперапр., хім., тэкст., харч., дрэваапр., буд. матэрыялаў. Буйнейшая ў краіне ЦЭС. Музеі: марскі і археалагічны. Арх. помнікі 14—16 ст. Турызм. Ваен.-марская база.
т. 15, с. 110
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)