«ТРЭ́ЦЯЕ АДДЗЯЛЕ́ННЕ» Уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі,
орган паліт. вышуку і следства ў Расіі ў 1826—80. Кіраўнікі: гал. начальнік (адначасова шэф жандараў) і ўпраўляючы (у 1839—71 адначасованач. штаба корпуса жандараў). Складалася з 5 экспедыцый, агульнага архіва, 2 сакрэтных архіваў і друкарні. Выканаўчыя органы: установы і вайсковыя часці корпуса жандараў (гл.Жандармерыя). «Т.а.» выявіла сваю неэфектыўнасць у барацьбе з рэв.народніцтвам канца 1870-х г. (у 1879 у яго кіруючы апарат пранік агент «Народнай волі» М.В.Клетачнікаў) і ў жн. 1880 скасавана, функцыі перададзены Дэпартаменту паліцыі МУС. Гал. начальнікі «Т.а.»: А.Х.Бенкендорф (1826—44), А.Ф.Арлоў (1844—56), В.А.Далгарукі (1856—66), П.А.Шувалаў (1866—74), А.Л.Патапаў (1874—76), М.У.Мезянцоў (1876—78, забіты), А.Р.Дрэнтэльн (1878 — сак. 1880), П.А.Чарэвін (сак. — жн. 1880).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ШНІГ (Schuschnigg) Курт фон (14.12.1897, г. Рыва, Італія — 18.11.1977),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Аўстрыі. Юрыст. Вучыўся ў Інсбрукскім ун-це. З 1927 дэп.Нац. савета. У 1932—34 міністр юстыцыі, адначасова ў 1933—34 міністр асветы. Пасля забойства Э.Дольфуса з 30.7.1934 федэральны канцлер Аўстрыі, адначасова міністр асветы (1934—36), абароны (1934—38), замежных спраў (1936—38). З 1936 узначальваў Айч. фронт. Пад націскам А.Гітлера і ва ўмовах неспрыяльных унутр. і знешнепаліт. абставін змушаны заключыць аўстра-герм. пагадненні 1936 і 1938, якія прывялі да яго адстаўкі (11.3.1938) і аншлюсу Аўстрыі. У 1941—45 зняволены ў канцлагеры Заксенхаўзен. У 1947—67 жыў у ЗША (з 1948 праф. Каталіцкага ун-та ў г. Сент-Луіс). Аўтар твора «Рэквіем у чырвона-бела-чырвоным» (1978).
Літ.:
Hopfgartner A Kurt Schuschnigg: Ein Mann gegen Hitler. Graz, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РГАС, Аргус,
у грэчаскай міфалогіі велікан, сын Геі. Цела Аргаса пакрыта мноствам вачэй (паводле інш. міфаў, 100 ці 4 вокі), прычым спалі адначасова толькі 2. Гера даручыла Аргасу пільнаваць каханку Зеўса Іо, якую ператварыла ў карову. Паводле загаду Зеўса Аргас быў забіты Гермесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСУ́ВЯЗЬ,
сувязь з перадачай і прыёмам паведамленняў з дапамогай эл. сігналаў. Адрозніваюць правадную сувязь і радыёсувязь (гл. таксама Касмічная сувязь, Спадарожнікавая сувязь). Відамі Э., якія дазваляюць адначасова перадаваць некалькі паведамленняў па адным фіз. канале сувязі, з’яўляюцца высокачастотная сувязь і многаканальная сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНІ́,
у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню, хатняга ачага, ахвярнага вогнішча; пасрэднік паміж людзьмі і багамі. У Агні мноства іпастасяў: агонь на небе (сонца, маланка), агонь у водах, агонь ахвярнага вогнішча; ён адначасова і стары і малады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКАЯ Галіна Віктараўна (н. 15.12.1936 г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. дамрыстка і педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962, клас Г.Жыхарава), з 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 была ў складзе секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРА́Л (ад англ. over all наверх усе),
1) работа на караблі (судне), якая выконваецца адначасова ўсім асабовым складам або большай яго часткай. Асабовы склад выклікаецца спец. сігналам і камандай «усе наверх».
2) У пераносным значэнні — празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНЫ ВЫ́ШУК,
падраздзяленне крымін. міліцыі Рэспублікі Беларусь і некат. краін СНД, сіламі якога ажыццяўляецца аператыўна-вышуковая дзейнасць па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў супраць асобы, грамадскага парадку, бяспекі і інш.Адначасова К.в. з’яўляецца і органам дазнання па справах гэтай катэгорыі. Дзейнасць органаў К.в. рэгламентуецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),
віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́МАЎ Іслам Абдуганіевіч (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Узбекістана. Канд.эканам.н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т, Ташкенцкі ін-тнар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т. л. на з-дзе «Ташсельмаш». У 1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал. спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1-ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986—89 1-ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 адначасова прэзідэнт Узб. ССР, з вер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл.ЦККПСС і Палітбюро ЦККПСС (1990—91). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1984, нар.дэп.СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).