горад на Пд ЗША ў штаце Тэхас. Засн. ў 1838. Каля 360 тыс.ж. (1990, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Аэрапорт. Марскі порт пры ўпадзенні р. Нуэсес у Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Цэнтр здабычы і перапрацоўкі нафты і прыроднага газу. Нафтахім. прам-сць, вытв-сць нафтавага абсталявання. Выплаўка алюмінію і цынку. Ун-т. Прыморскі клімат, курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Іван Ігнатавіч) (10.1.1910, в. Чарнава Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў аўтадарожны тэхнікум (1936). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. і інш. франтах. Старшы вадзіцель пантонна-маставога батальёна яфрэйтар К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл. Да 1972 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫЯ ПУ́НКТЫ МЕТА́ЛАЎ,
значэнні тэмпературы, пры якіх у металах і іх сплавах адбываюцца змены агрэгатнага стану, паліморфныя (гл.Полімарфізм), магн. і інш. пераўтварэнні, што істотна змяняюць іх уласцівасці. Становішча К.п.м. на дыяграме стану залежыць ад хім. саставу сплаваў, скорасці нагрэву і ахалоджвання і інш. Важныя ў тэрмічнай апрацоўцы металаў, асабліва жал. сплаваў. Адкрыты Дз.К.Чарновым у 1868, што дало пачатак развіццю металазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЫМКА́Р,
горад у Рас Федэрацыі, цэнтр Комі-Пярмяцкай аўт. акругі. Размешчаны ў Перадураллі, пры ўпадзенні р. Кува ў р. Іньва (бас.р. Кама). Засн. ў 16 ст., горад з 1938. 33,7 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сцьдрэваапр., металаапр., харч. і інш.Драм. т-р. Краязнаўчы музей. Спарткомплекс «Парма» (з трамплінамі 40 і 60 м). Нікольскі сабор (1792—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛО́Н,
1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 спры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 А∙с. 2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЫЦЫН Фёдар Васілевіч, рускі паліт. і грамадскі дзеяч, дыпламат канца 15 ст. Думны пасольскі дзяк. Удзельнічаў у фарміраванні знешняй палітыкі Маскоўскай дзяржавы прывял.кн.Іване III. У 1485 стварыў у Маскве гурток прыхільнікаў «Жыдоўствуючых» ерасі. Выступаў за скасаванне манастыроў і манаства, свабоду волі чалавека тлумачыў шырэй, чым артадаксальнае багаслоўе. Весткі пра К. губляюцца пасля 1500. Яго паслядоўнікі асуджаны на царк. саборы 1504.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІ́ЗМ (ад англ. lobby кулуары),
спецыфічны спосаб (механізм) уздзеяння прыватных і грамадскіх арг-цый — паліт. партый, прафсаюзаў, карпарацый, прадпрымальніцкіх саюзаў і г. д. (т. зв. груп ціску) на працэс прыняцця рашэнняў парламентам. Выкарыстоўваецца пры вырашэнні пытанняў аб бюджэтных асігнаваннях, фін. датацыях, прызначэнні на кіруючыя пасады ў парламенцкіх к-тах і інш. Упершыню ўзнік у ЗША, дзе лабісцкая дзейнасць з 1946 рэгулюецца федэральным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДРАТ (ням. Landrat ад Land зямля, краіна + Rat парада, дарадчык),
1) у Расіі ў 1713—19 саветнік ад дваран павета прыгубернатару (у кіраванні губерняй удзельнічала калегія з 8—12 Л.). У 1719 Л. заменены ваяводамі, якія прызначаліся ўрадам.
2) У ФРГ кіраўнік органа мясц. кіравання.
3) Назва заканад. органа ў некаторых кантонах і паўкантонах Швейцарыі (Гларус, Уры, Базель-Ланд, Нідвальдэн, Апенцэль-Інерадэн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНДЛАРДЫ́ЗМ (англ. landlordism ад landlord гаспадар зямлі),
сістэма буйнога землеўладання ў Вялікабрытаніі, пры якой уладальнікі зямлі здаюць яе ўчасткі ў арэнду прадпрымальнікам для вядзення сельскай гаспадаркі, пад прамысл. забудову, шахты і інш. і атрымліваюць частку іх прыбытку ў выглядзе зямельнай рэнты. Аснова Л. — манаполія арыстакратаў на зямлю, якая склалася ў Вялікабрытаніі ў 14 — пач. 19 ст., у т. л. ў выніку агароджванняў.